17.2.12

nastajaščy paradak

Праезд у транспарце мусіць быць бясплатным. Тут і гаварыць няма пра што. Гэтая ідэя, акрамя таго, што дужа сьвежая, яшчэ і страшна выгадная.

Платным трэба зрабіць хаджэньне па салоне.

Прайшоў ад дзьвярэй да дзьвярэй — дзесяць тышш. Хай там сабе месца насупраць ляўрэаткі эўрафэсту вызвалілася — нікога не хвалюе. Сядзі, дзе сядзіш, ды аблізвайся. Або гані дзесяць тышш.

Гэта правільна, што думаюць карткі ўвесьці, ды зь іх аўтаматам грошы здымаць. Вось такі жэўжык пагойсае туды-сюды, прыедзе ў канцы разьліковага пэрыяду дахаты, а там усе рэчы вынесены, жонка і дзеці ў загсе на іншага грамадзяніна афармляюцца, пуцявейшага якога.

А калі які грамадзянін становіцца ў дзьвярах і не выходзіць на наступным прыпынку, то гэтая занятая ім пляцоўка называецца ў ягоны гонар. Ноччу ўганараванаму грамадзяніну трэба вярнуцца ў дэпо там ці аўтапарк, і несьці на ёй ганаровую вахту да самай раніцы. У прыбіральню нельга, ссабоек нельга, у носе калупацца нельга, крок убок — дыскрэдытацыя рэспублікі беларусь. ЖЭС кожны месяц абавязаны налічаць ганароваму такому грамадзяніну дадатковы зямельны падатак на 1м² па менскай кадастравай стаўцы. Колькасьць назваў для адной пляцоўкі неабмежаваная.

І наступіць тады наканец настаяшчы парадак.

No comments: