Паны заводзкага раёну доўга думалі, як паказаць халопам заводзкага раёну ровень свайго паноўскага інтэлекту ды йнтэлігенцкасьці.
І прыдумалі правесьці ікспірыментъ значыцца — з трох да паўпятае не прадаваць піва, гарэлкі, хэнэсі, бардо, у пляшках, пакунках, на разьліў — пофіг.
Я глыбака перакананы, што йкспэрыменты чыноўнікі мусяць сьпярша праводзіць у сваіх буфетах і на сваіх дамачадцах, а тады ўжо перціся ў нашы магазыны. Хаця не, і тады нехран перціся. Хай ідуць у мерчэндайзеры ці тавараведы, калі карціць фіранкамі на паліцах пашморгаць.
Справа ня ў гэтым. Па-мойму, апошні ёлупень разумее, што калі пралятар прыпрэцца ў нешчасьлівую гадзіну, то найперш дужа ўзьюшыцца — на экзыстэнцыю ўвогуле і ўласьць у прыватнасьці і падасьць у суд на івашкевіча.
Але ж, kurwamać, наступнага дня ці нават у шаснаццацьтрыццацьдзьве ён прыпрэцца з узятай дома заначкай і торбай пакрапчэй і набярэцца столькі, каб і злосьць заліць, і на потым хапіла, калі паны раптам шчэ што ўчудзяць.
Але апошніх ёлупняў ува ўласьць, на жаль, не бяруць. Ёлупень жа ня зможа разьлічыць, каб якую ангарскую пракапіталіць паўтара года з такім талентам, каб яна год прастаяла, а потым стала паціху сьцякаць друзочкам у каналізацыю. Але гэта ўжо іншая гісторыя пра інтэлект ды йнтэлігенцкасьць.
8.4.12
Das Experiment
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment