12.9.12

Россия. Полное затмение

Я купіўся.

Лашак геній.

Жарт з гледача жорсткі, але павучальны — нефіг ха́ваць усё, што вывальваецца з замбаскрыні.

Ведаеш такі выраз «пища для ума»? Дык вось, а я цяпер ведаю, як гэта, калі добра і цікава наеты розум раптам цягне на ваніты.

Днямі паглядзеў «СССР. Крах империи». Цяпер падаецца, што гэта таксама быў тролінг.
Выступы кандыдатаў у дэпутаты а 19-й — туды ж.
Праграма Панарама — тут і сумнявацца няма чаго.
І вусаты-паласаты калі-небудзь разрагочацца на сэлектарнай нарадзе і скажа: дзецюкі, ды ўсё па-прыколу, вы за столькі гадоў не прасяклі хіба?

11.9.12

muzyka, jakaja mnie prymrojilasia - 2

Радыёкропка ў бабулінай хаце ніколі не выключалася. Бязь ціхага мармытаньня антыкварнага транзыстара нельга ўявіць ні вёскі, ні лета, ні канікулаў.

Відаць, я чуў гэтую песьню ня раз. Але, пэўна, гучала яна дзесь там, паміж гімнам а шостай і гадзінай дзявятай-восьмай, калі сонца ўрэшце прабівалася паўз густое гольле сьліў у палісадніку і яблыняў у садзе бабы Марфы ў маё вакно.

У дзённых справах і забавах раз-пораз аднекуль прылятаў матыў, і само сабой зрывалася рэфрэнам «пах чабаровы, па-ах чабаровы». Але ці існуе такая песьня насамрэч, я ня быў упэўнены да гэтага лета.

Пачуць гэтую песьню зноў, і ўпершыню асэнсавана — было тым рэдкім прыемным пачуцьцем, калі твой сьветлы сон раптам аказваецца явай.

Сьпявае Ганна Радзько, музыка Ўладзімера Будніка, а словы напісаў Кастусь Кірыенка. Дзякуй ім усім.

3.9.12

muzyka, jakaja mnie prymrojilasia - 1

Я ня ведаў, ці існавала гэтая песьня, ці мне прымроілася.

Аказваецца, не прымроілася, а наадварот адбілася ў маім культурным кодзе.

Больш вядомы рускамоўны варыянт «Полынная ростань». Ну як больш вядомы — яго таксама амаль нідзе не пачуць. Але менавіта «Палыновую ростань» на верш Ніла Гілевіча я чуў за жыцьцё разы два, і гэта было ў далёкім дзяцінстве. Але ж як уелася!

Знайшоў я гэтую песьню дзякуючы нябожчыку Якаву Навуменку, які выклаў багата беларускіх эстрадных рарытэтаў у сеціва.

Чаму не існуе ніякага сеціўнага радыё Disco Bela, для мяне цалкам не зразумела.

2.9.12

niedabor

Miašajučy rastvor u viadry, zadumaŭsia pra vartaść vyšejšaj adukacyji. A fiška ŭ tym, što ja z vyšejšaj nia daŭ rady znajści choć kahości z specyjaĺnaj, chto b pahadziŭsia davieści da siaredniespecyjaĺnaha ladu kalidorčyk u chacie. Cha, kazali mnie na tym kancy, my navat na 2-pakajoŭki nie vyjaždžajem, voś kali b u vas byŭ cely katedž...

Voś i santechnik, pryjšoŭšy, duža narakaŭ, što ŭ nas «pliastylinavy» litoŭski kran, a nie jaki-niebudź Groche.

Nie, ja zusim nie škaduju pra kliasyčnuju filialiahičnuju adukacyju, alie kahadzie zlaviŭ siabie na tym, što spyniŭsia miašać rastvor, pakuĺ na rydyjo hučala rekliama novaj specyjaĺnaści «ukladčyk padloh». Kažuć, tam niedabor...