Радыёкропка ў бабулінай хаце ніколі не выключалася. Бязь ціхага мармытаньня антыкварнага транзыстара нельга ўявіць ні вёскі, ні лета, ні канікулаў.
Відаць, я чуў гэтую песьню ня раз. Але, пэўна, гучала яна дзесь там, паміж гімнам а шостай і гадзінай дзявятай-восьмай, калі сонца ўрэшце прабівалася паўз густое гольле сьліў у палісадніку і яблыняў у садзе бабы Марфы ў маё вакно.
У дзённых справах і забавах раз-пораз аднекуль прылятаў матыў, і само сабой зрывалася рэфрэнам «пах чабаровы, па-ах чабаровы». Але ці існуе такая песьня насамрэч, я ня быў упэўнены да гэтага лета.
Пачуць гэтую песьню зноў, і ўпершыню асэнсавана — было тым рэдкім прыемным пачуцьцем, калі твой сьветлы сон раптам аказваецца явай.
Сьпявае Ганна Радзько, музыка Ўладзімера Будніка, а словы напісаў Кастусь Кірыенка. Дзякуй ім усім.
11.9.12
muzyka, jakaja mnie prymrojilasia - 2
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment