27.2.06

no faith?

погляд маёй начальніцы ўсё больш нагадвае погляд Сары Конар з позьняга "Тэрмінатара".

26.2.06

песьняры на эўраспорце

у прыкольных фрагмэнтах на эўраспорце адзін зь сюжэтаў змантаваны пад музыку "Касіў Ясь канюшыну". Прыкольна.

25.2.06

як спыніць "Свабоду"?

старонкі радыя свабоды маюць дурную манэру самаперагужацца, нават калі няма падлучэньня.
чытаць - нэрваў не хапае.
як даць гэтаму рады?

23.2.06

нармальны прэзыдэнт

18.00 - Мілінкевіч
18.30 - Казулін
21.00 - Лукашэнка
пасьля гэтага лёзунг для Мілінкевіча напрошваецца сам:

НАРМАЛЬНЫ ПРЭЗЫДЭНТ

22.2.06

з трох бачаных сёньня па тв аляксандраў, бяз крыку ды дурыкаў абышоўся толькі адзін
закіпае.

21.2.06

хутчэй бы

хутчэй бы ўжо зьмена сэзонаў
салёны пясок – у сьвіслач
траціл – у бярлог зімовы
на волю б хутчэй нанова
раскрыліць крыўдлівы ровар -
і цень свой з натоўпу вырваць

18.2.06

лісток календара-2

«Трэнеры і спартсмены цудоўна разумеюць пастаўленую перад імі задачу, адказнасць перад грамадствам, краінай, кіраўніком дзяржавы, таму мэтанакіравана, сур'ёзна працуюць на вынік»
Каляндар "Родны край-2006", 10 лютага.

16.2.06

новы ровар!


шчасьця поўныя штаны.
больш прыстойна выразіцца проста не магу.
я вычварэнец.
мінакі мелі рацыю.

ад дзясятай да сёмай штодзень
я скачу на адное назе
падабаецца ўсім
мой усьмешлівы skin
скіну мо - расчарую людзей

12.2.06

І яшчэ крыху пра мову

Беларускамоўныя знаёмыя, чыпсы “Эстрэла”, кампакт “Тузіна Гітоў”… Стала традыцыяй, што беларускую мову ня трэба ведаць дасканала, каб на ёй размаўляць, і ня трэба да гэтага імкнуцца. Беларусы звыклыя думаць, што могуць загаварыць па-беларуску ў любы момант, як толькі ім заманецца. З гэтым перакананьнем яны становяцца беларускамоўнымі нэафітамі, з гэтым меркаваньнем жывуць, пішуць песьні-гіты, даюць інтэрвію, робяць пераклады Ґуґлаў ды Тоталкамандэраў, “кідаюць” сваімі непісьменнымі перакладамі камэрцыйныя канторы кшталту той самай “Эстрэлы”.
Я рады, што гэтая вабная дзяўчына – Беларушчына – падабаецца ўсё большай колькасьці людзей. Ды прыкра, што многія думаюць, што яе проста і ў любы момант, без аніякіх намаганьняў можна “паімець”.

Нацыяналізм у дзеяньні

Зара купляў чыпсы – сьмятана з цыбуляй. Ляжалі побач “Estrella” i “Lays”. Кошт такі самы. Узяў “Estrellu” – бо на пачку быў надпіс і па-беларуску. Мне зздаецца, што ў гандлі, як у спорце – багата залежыць ад дробязяў. Там імгненьні правяраюць фотафінішам, тут пакупнік схіляецца да канкурэнта адно з-за зручнай упакоўкі. А беларуская мова – мала таго, што зручна, ды яшчэ і прыемна, нягледзячы на залепы кшталту “сланечнікавае масла” ды “страна паходжання”.

8.2.06

натура

нарэшце даведаўся, што я па натуры не журналіст, не начальнік ды малазадачны
зьвесткі зь першых вуснаў і з розных крыніц
ніколі так доўга ня думаў пра сваю натуру

трэба напіцца

з.ы. зрэшты, я заўжды зайздросьціў кампутарам

7.2.06

люстра вісіць на сьцяне
стрэліць ці не?

6.2.06

Io non ho paura

паглядзеў яшчэ адзін добры фільм Io non ho paura - Я не баюся.
сьпіс фільмаў, якіх няможна ў нас купіць, дапоўніўся яшчэ адным.

ogniem i mieczem

адважуся сказаць, што меў пачуцьцё веры.
мне захацелася абняць увесь сьвет улучна з скурчанай, жахліва непрыгожай бабкай, якая ўвесь час чмыхала, шморгала і керхала побач у царкве.

дык вось. кажучы пра разбой і гвалт з-за рысункаў, я не магу паверыць, што гэтыя ашчэраныя твары - люстэрка веры, што гэтыя пажары і крыкі натхнёныя верай. нават не кажэце.

дзіўна, што ў навінах шторазу ўзнаўляюць ланцужок абраза-вера-запальнічка.
прынаймней слова "вера" адсюль трэба выкінуць

4.2.06

перш чым зрабіць нешта, варта пралічыць наступствы.
вось ідучы на спатканьне выпускнікоў чаго ты спадзяваўся ўбачыць?

1.2.06

кожны дзень па дарозе дамоў
я ўслухоўваюся ў мінакоў
я шукаю няўдала здавён -
дзе твой мільён, Зянон?