Украінская "Камсамолка" Киев пока не предназначен для путешествий на велосипеде.
Беларуская "Камсамолка": По Минску быстрее ездить на велосипеде
падазраю, што справа не ў гарадах, а ва ўзроўні журналістаў
31.5.06
30.5.06
дзе нашы чэрці?
Малым мне бабка расказвала багата праўдзівых гісторый пра размаітых беларускіх нячысьцікаў, якія былі хоць і страшныя, але звыклыя насельнікі краю.
У Сары́ над вадою гушкаліся русалкі, ды як яна прыходзіла праць бялізну гукалі яе:
— Хадзі да нас, Ганулька! Хадзі, пагушкаемся, на штое мая бабуля цьвяроза і нават будзённа троху адказвала:
— Не пайду я да вас. Вы мяне заказычыце.
Размова заканчвалася залівістым сьмехам русалак і плюханьнем у ваду.
А то яшчэ. Раз да бабулі малой на воз ускочыў чорт. Не дарослы яшчэ, а быццам чарцянё. Але хто ў іх век разьбярэ. Дык бабулька троху разгубілася ды кажа бацьку ў сьпіну (той канём кіруе):
— Татка-татка, да мяне чорт заскочыў...
— Чорт?! — перапытаў бацька, як заўжды перапытваюць бацькі, калі дзіцёнак бачыць нешта ўпершыню (напрыклад: вожык?! індык?! конь?!). — А ты яму нос вырві!
Ну бабуля цырымоніцца ня стала, вырвала той нос дый кінула на дарогу. Чорт зарагатаў ды саскочыў з калёсаў. Ці спачатку саскочыў, а потым зарагатаў. Ня гэта істотна. Важна іншае:
дзе нашы чэрці?
Чаму нам па целеку параць пра зёлкі ды чаротаўкі? чаму ўлады спакойна глядзяць на тое, што адвечныя тэрыторыі нашых русалак засяляюць нейкія там марскія бычкі, а зубастыя піраньні ўзьбіраюцца ўверх па дняпроўскай плыні? Чаму ў Белавежскую пушчу завязьлі толькі сьмярдзючых зуброў, а чарцей і русалак забылі? дзе хвалёны клопат пра біяразнастайнасьць? чаму мая бабуля з багдановічамі ды жылкамі бачыла гэтых істотаў у прыродным асяродзьдзі, а нам - дуля?
Бо згадайце пра што пісалі клясыкі: пра Беларусь, каханьне і чарцей. Ды невядома пра што болей. Ды зрэшты ўсё было зьнітавана, усё складала паэтычнае натхненьне краю. Згадайце Жылкава «Беларусь! Беларусь!». Спачатку патрыятычна, а потым пра чарцей, у адным фляконе. Беларусь - гэта Вільня, Пагоня, каханьне і чэрці. Што засталося? Правільна, румзаць і ў носе калупацца - бо ні чарцей, ні Вільні, ні Пагоні.
А пра што пісаў Багдановіч у вольны ад інтымнага дзёньніка час? Пра чарцей! Цэлы цыкаль!
Няма чарцей - няма паэтаў. А паэты, якія пнуцца быць паэтамі, стараюцца чарцей кампэнсаваць. Адныя чэрці ўступаюць у саюз адных нябачных пісьменьнікаў, іншыя чэрці ствараюць сабе свой.
Прырода ня церпіць пустаты. І таму чарціныя функцыі няхоцькі цягнуць людзі. Выходзіш во на вуліцу, здаецца, і хацеў бы застацца чалавекам, ды дзе там - даходзіш да прыпынку, адкрываеш газэту, уладкоўваешся ў дзяржстурктуру, становішся начальнікам - і ўсё, дэнацыяналізаваны, асацыяльны, інстынктыўны, бяздумны чорт.
каб застацца людзьмі, а тым больш беларусамі нам трэба абавязкова, высьветліць
дзе нашы чэрці?
25.5.06
інтэрне.
у беларусі няма інтэрнэт-крамаў
ёсьць інтэрнэт-марнастрачанычас --- каб пераканацца, што з 41 знойдзенага ў 41 краме тавару ні ў воднай яго няма
проста ўлом абнаўляць, улом перазвоньваць ці адпісваць - "а што, усераўнож ево нет!"
рынкавы пафігізм
21.5.06
20.5.06
дэжа вю
учора амаль запар прачытаў два парабязныя рэпартажы пра падарожныя ўражаньні.
У севера-западны і ў паўночна-карэйскі раі.
Шмат сугучнага.
tema.ru:Единственная реклама, встречающаяся только в Пхеньяне, — щиты с автомобилями совместного производства Южной и Северной Корей. Мне за все время попалось щита три с разными моделями.
❏
tema.ru:Города отличаются практически полным отсутствием автомобилей. Все ходят пешком («очень полезно каждый день гулять 30-40 минут»), иногда ездят на переполненном общественном транспорте, состоящем из трамваев, троллейбусов и даже двухэтажных автобусов. Велосипед тут является роскошью и встречается относительно редко. По крайней мере, точно его выдают курсирующим по улицам сексотам (см. часть I).
❏
tema.ru:Доступная для наблюдения уличная торговля скромнее. В основном, это лимонад. [...]Иногда продают какой-нибудь овощ.
❏
tema.ru:Встречаются композиции на тему героизма представителей разнообразных профессий.
❏
19.5.06
замардаваў музу наўпаўнейшай прыватнай хвалялоўкі
у працавітага Тecsunа уторкнуў замест трох дзевяць вольт.
трохсэкунднай экзэкуцыі хапіла, каб лічбавы экран здох.
радыёхвалі ахінулі пацёмкі.
17.5.06
273,5 тралейбуса
МАЗ увеличил производство автобусов и троллейбусов в январе-апреле в 2 раза до 547 единиц
Белта
cetliki metraŭtobusy, padšyŭka, rahačoŭ
16.5.06
матэматыка
о, колькі яшчэ людзей ня езьдзяць на працу на ровары!..
cetliki karacieĺki, mimachodź, ravaryzm
14.5.06
кіпцясты «Ovo»
Ёсьць музыка, якая вымагае ўвагі. Гэтак зь Пітэрам Ґебрыелам. Ягоны «Ovo», як стэрэакарцінка, раскрыўся і разьясьніўся разу мо зь пятага, але тады ўжо ўчапіўся ў сьвядомасьць усімі сваімі кіпцястымі згукамі.
75% маразму
«я себя веду образцово, [тра-ля-ля-ля-ля-ля-ля-ўно], но жіву теперь в одінцово, а хочу с тобой в любліно»
Радыё Мінск сёньня раніцай.
улічваючы, што для ўнясеньня ў 75% ад выканаўца апроч наяўнасьці беларускай крыві нічога не патрабуецца, прапаную выпускаць ін'екцыі беларускай крыві (розных груп).
укалоўся — стаў беларусам — трапіў у ратацыю.
розныя, хто «Забеларусь» - самі ўколяцца.
але па многіх пунктах фанатам прыйдзецца папацець, каб усадзіць, скажам, іголку, у дупу яукому Майклу Джэксану.
зрэшты, вампірычныя прыёмчыкі таксама мусяць залічвацца.
лічу, беларускім эфэм-станцыям, трэба ўзяцца за найхутчэйшае ўвасабленьне гэтай ідэі
13.5.06
бізнэс
хартыя перакладае нашу ніву на расейскую
новая маркетынгавая стратэгія?
cetliki bielaruščyna, mass-media, tutejšaść
12.5.06
8.5.06
БРСМ майструе складанаструктураваныя стужкі
мяркуючы па наваротах, яны будуць няйнакш фабрычнага вырабу.
"Если ты гордишься героическим прошлым, думаешь о настоящем своей страны, готов внести свой вклад в построение сильной и процветающей Беларуси - сделай ленточку, прикрепи ее на одежду, повяжи на руку, на сумку или антенну автомобиля и прими участие в акции "Салют Победе - Слава Беларуси!". Ленточка будет состоять из двух частей: первая - изображение флага Республики Беларусь, вторая - Георгиевской ленты.
http://news.belta.by/ru/news/society?id=92355
а вось вытокі бэрээсэмаўскага натхненьня, трэба думаць: http://gl.9may.ru/
ну і не бяз гэтага
cetliki padšyŭka, prapaganda, zoo
ветэранаў сустракаюць на могілках
Под звуки народного духового оркестра курсанты академии МВД встречали ветеранов на центральной аллее Военного кладбища почетным караулом. У мемориала четырех штыков собрались представители общественных организаций, студенты, школьники.
Открыл митинг военный комиссар Советского района Василий Меренцов. Он отметил, что Военное кладбище ведет свою историю с 1840 года. Здесь захоронены воины русско-турецкой, первой мировой, Отечественной войн - всего более полутора тысяч солдат и офицеров.
http://minsk.gov.by/news_rb/2006/5/1876/ru
НПХ 2.3
найпаўнейцейшая хвалялоўка імкнецца да таго, каб стаць ідэальнай
Вось гэтак і зьявілася на сьвет НПХ-2.3(.htm, 62Kb)
Раздрукаваць можна з файлаў
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 19Kb) ды
Adobe Acrobat Document (.pdf, 145Kb), у каго што ёсьць.
7.5.06
самая сымбалічная пакатушка
Узяўся днямі чытаць кнігу Ермаловіча пра гісторыю Беларусі з самых далёкіх часоў. Аказваецца, продкі нашыя сваімі плямёнамі тапталіся на нашай зямлі ўздоўж і ўпоперак. І там, дзе сяліліся, называлі паселішчы імем свайго племя. Крывічы – Крывічамі, драгавічы – Драгічыным якім, дайнова – Дайновай, славены - Славенямі. Карацей, алгарытм ясны. Адклаў я кніжку, зірнуў на мапу, і як хто скіраваў мой позірк на сьціплы шэраг раней незаўважаных літарак паўзь лінію згіну – «Чыкі».
Чыкі!!!
Потым зірнуў на вуліцу – вецер дрэвы гне. Сама тое надвор’е.
Паглядзеў на гадзіньнік – нешта каля 15-ці. Сама той час, каб накруціць пад сотню кэмэ па незнаёмай мясцовасьці.
Першае адкрыцьцё чакала адразу за аркай у выглядзе парыву ветру. Лёгкі ровар – гэта і лёгказьдзімальны ровар. З горкі да Пцічы круціў пэдалі. Крыўдна. Каб не прыцягальныя Чыкі – псыхануў бы ды павярнуў бы назад. Вось што значыць мэта.
Другое адкрыцьцё чакала пры канцы Паповічаў. Мой «гібрыд» жахліва едзе па хоць троху рыхлай дарозе. За асфальтам пачалася ня тое каб пяшчаная, а хутчэй пыльная дарога, вось толькі слой пылу быў да абадоў, а дзе і болей, ды шчэ пад горку. Дык вось круціўся я па той дарозе, як камбала ў акварыюме. Прывяла мяне гэтая пылюка да раздарожжа з глыбачэзнай ямінай. Лішне казаць, што ні яміны, ні раздарожжа на мапах (а я з сабой пасьля колькіх гісторый важу пару мапаў - з рознымі зьвесткамі :) не было. Падзівіўся я на той марсіянскі кратэр, ды і ўзяў улева. А то ж – па мапе акурат зьлева Чыкі. Дарога йшла роўна і з горкі, і было з той горкі відаць, што губляецца тая дарога недзе ў полі. Дзякуй горцы. Завярнуўся я ды паехаў назад шукаць іншай левай павароткі.
І тут мяне спаткала трэцяе адкрыцьцё. Грунтоўка была зголеная-расчышчаная-зрэзаная нейкім клапатлівым трактарам. Ляцелася па ёй ня горш як па асфальце, тым больш што каляіна была не разьежджаная – няма дурных.
Левая паваротка была трошку замаскіраваная. Пачыналася яна ад аб’езду нейкай даўно высахлай балаціны. То бо асноўная дарога ішла проста, але шчэ быў аб’езд, і во з гэтага аб’езду ішла адразу долу тая самая дарога на Чыкі. У аб’езд гэны я завярнуў чыста інтуітыўна.
І тут перад маімі вачыма адкрылася панарама Чыкаў. Скажаце, нічога цікавага – звычайныя дамы, і тыя з гародаў, звычайнай вёскі. Але ж тое Чыкі!
У Чыках аказаўся шчэ асфальт, крама, і нейкае вадасховішча з загадкавай дзіркай пасярэдзіне, у якую сьцякала вада. Мо хто ведае, што гэта за дзіва такое?
Пры канцы вёскі я з жахам пабачыў, што шыльды з сакральнай назвай няма. Я не паленаваўся, вярнуўся да крамы – таксама ніякіх знакаў прыналежнасьці. З сумным настроем паехаў далей. Бо нібы й быў у Чыках, а як дакажаш?
Сум і паняверка цягнуліся ажно два кілямэтры раструшчанага ў каменную труху асфальту. Але ўзнагарода была шчодрай. І ўказальнік табе двухбаковы, і прыпынак – і ўсё з чатырма чароўнымі літарамі.
З чвэрць гадзіны сьвятлавога дня сышла на фотасэсію.
Ад павароту на Чыкі я ляцеў як на крылах! Вецер з парывамі быў якраз у сьпіну. Недзе між Дворышчам і Фрунзам (хто ведае, як яно называлася па-нармальнаму? Во менскі пас. Дружба насамрэч Гнілавічы, і мікрараён там будзе Гнілавічы насамрэч, ну ня Дружба ж, чэснае слова) я ўпершыню ацаніў наяўнасьць восьмай хуткасьці, да якой раней ніяк ня мог дабрацца. Дзьве з чатырох машын, што мяне абганялі, потым сьцішваліся – відаць, замяралі, зь якой хуткасьцю нясецца гэты шумахер.
У Плашаве дзеці спыталіся ты хто? Сапраўднае вясковае пытаньне. У вёсцы ты абавязкова мусіш быць ці хто, ці чый.
За Плашавым мяне чакаў шчыльны трафік на трасе Койданава – Заслаўе і бакавы вецер. Пятае адкрыцьцё было ў тым, што бакавы вецер значна горшы ад сустрэчнага, асабліва на вузкай дарозе, у сэнсе – на дарозе, дзе некаторым аўтамабілістым вузка.
Шостае адкрыцьцё было ў тым, што вецер можа быць сустэчным, нават калі ехаць зваротнай дарогай. Гэта і называецца «пераменных напрамкаў».
Пасьля шыльды «Менскі раён» стаяла шыльда «Заслаўе – 12 км». О, адкрыцьцё Чыкаў трэба адзначыць візытам у Заслаўе. Але ж па гэтай трасе я ўжо езьдзіў, а тут, трошку лявей, ёсьць яшчэ адна такога ж колеру з возерам, вакол якога добрая дарога. Вось што сказалі мне абедзьве мае мапы. Таму з-рад шыльды «Менскі раён» я паехаў у пясок гравійкі на Навасельле. Адкрыцьце сёмае – амартызатары прыдуманыя якраз для гравіек.
У Чачкаве пачаліся загадкавасьці. Па-першае, белыя бардзюры. Яшчэ з тых часоў, як я зялёным школьнікам ВЫПАДКОВА ЗЗАДУ заехаў у ваенную частку (няйнакш, сакрэтную) зь белымі бардзюрамі, і дзе дзяжурныя на КПП пагражалі мне ледзь ці не расстрэлам за шпегаўство (во!), у мяне белыя бардзюры выклікаюць трывогу. Потым былі саўсём прадзьвінутыя дзеўкі «Может, вазьмьйош пакатацца», потым доўгі бэтонны плот у лесе, потым млявы заяц проста ля дарогі (ці дурны, ці п’яны)…
Але мае заклапочаньні перарвала восьмае адкрыцьцё – колер дарогі яшчэ нічога ня значыць. Дарога Навасельле – Заслаўе аказалася гравійкай. Вёскі ўздоўж гравіек глядзяцца гэтак ненатуральна… Аўтобусныя прыпынкі, зарослыя пустазельлем …
Асфальт вынурнуў з-пад пяску акурат каля Крыловіцкага вадасховішча, дзе я намеціў сабе грунтоўны перапынак і перакус зь мінэралкай і чакалядкай.
Але ж каб гэтак шанцавала! Дарога на левы бераг была перагароджаная «цаглінай», далей праз кожныя колькі мэтраў шыльды «Запретная зона! Проход и проезд к воде строго запрещен!». Вось табе бабка і юр’еў дзень. Еду, гляджу, цудоўны пэйзажык, надвячорак, вялікая вада, і каб хоць адна сьцежка! Ніхто ня ходзіць, і ня езьдзіць – ну то відаць і сапраўды нейкая адцураная зона. Вось толькі мапы пра гэта нічога ня кажуць. Мо хто ведае, чым так правінілася Крыловіцкае вадасховішча, што туды людзей не пускаюць?
Потым зноў была бэтонка, я ўжо пачаў думаць, што спаць буду вось так, торгаючыся – дыб-дыб, дыб-дыб.
Перад Варашыламі дарога на адной мапе скончылася, на другой засталася. За пыльнымі і пустымі Варашыламі былі пыльныя і пустыя Дзічкі, дзе на гары над азярком стаяла дзявятае адкрыцьцё – чым глушэйшы край, тым шыкоўнейшыя харомы.
За Дзічкамі на мапе дарога йшла далей, а ў рэальнасьці ўпёрлася ў раздарожжа і скончылася. Раздарожжа псавала мне пляны, і я завярнуў у першы незарослы травой правулак улева. Правулак вывеў мяне да пясчанага кар’еру — мяне, тонкаколага, які зарываўся ў абы-якой пылюцы – ў пясок. Другая яміна за паўдня. Дарога нырцавала ў кар’ер, потым узьбіралася на той бок, але такі фокус быў пад сілу якім КРАЗам, а мне праз тыя дзюны перабірацца было з паўгадзіны.
Званок: «Ты дзе?» «Ды так, КАТАЮСЯ ТРОХУ.» «Ну глядзі, ДАЛЁКА НЕ ЗАЯЖДЖАЙ». Дзякуй мабільнай сувязі за ўсе ейныя ілюзіі, якімі так прыемна карыстацца.
Справа на дарозе чырванеў нейкі легкавік. А што рабіць нейкаму легкавіку чорці ля якога кар’еру недзе пад Заслаўем? Вырашыў не шукаць адказу і паехаць улева. Дарога скончылася, як толькі я выбраўся зь пяшчанай горкі. Засталася адно ўтравелая каляіна з шкілетамі машынаў. Еду: з аднаго боку рака, зь іншага – пяшчаная гара. Улез у нерат, называецца. Ды тут выскачыў на нейкую горку і пабачыў званіцы і коміны Заслаўя. І адразу – дарога, асфальт, моладзь, дзеўкі, шашлыкі – горад блізка.
Пафоткаў вячэрнюю заслаўскую царкву, выпіў апошнюю мінэралку і выправіўся да Менску. Вецер, ясна красна, перамяніўся , каб сустрэць мяне сяброўскімі парывамі. Калі выбраўся зь лесу, стала зусім ніяк. Дарога звузілася, вецер зьвярэе ва ўсю моц. Збочыў на першую вуліцу Ратамкі. Аёечкі – а чыноў, а службовага транспарту ля катэджаў! Здаецца, з Ратамкі да Кунцаўшчыны ехаў цэлую вечнасьць. Ветравое катаваньне было зьверскім. Спроба разгону з гары каралася парывамі з усіх бакоў.
Дзякуй Менску за тое, што ён такі вялікі і шчыльны. Толькі таму я не сканаў ля мэтра «Каменная горка», а дабраўся дахаты. Нават піва здолеў купіць.
Гэта ж каб такое ды не адзначыць…
было 2 траўня
дзень уда(ві)ўся
нацягнуты над зямлёй трос зьявіцца як толькі табе пільна спатрэбіцца паглядзець па баках.
новы закон подласьці
гэтак на соракнейкім кілямэтры абарваўся моў шматабяцальны ўдзел у Адрыве.
а веламайстра сказаў, што вобад ужо ніколі больш ня будзе цнатліва роўным
5.5.06
джунґлі
галубы за ноч кіданулі 8 галінак у мяне на ґаўбцы і ўсяродку ўсэрвіравалі яйко.
перад гэтым два месяцы былі ганяныя.
бязглуздасьць і халтура, - проста расчараваньне нейкае.
хай спачатку жыцьцю навучацца, а пасьля дзяцей нараджаюць.
усё, зарычэў і пайшоў....
cetliki kapcy, slovy, zavakońnie
4.5.06
НПХ 2.2
расейская служба Радыё Свабода на сваім сайце расклала хвалі па часе UTC, нікому пра гэта не сказаўшы.
таму гэны UTC быў памылкова прыняты за маскоўскі час, што ласкава заўважыў
Ён, бадай, першы, хто захацеў гэта дзела раздрукаваць. І ня змог.
Каб не выліваць 3-мэґабайтны эксэлеўскі файл, выкладаю раздрукоўкі (на 1 аркуш) у фарматах
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 19Kb) ды
Adobe Acrobat Document (.pdf, 144Kb)
адкрыць НПХ-2.2 (.htm, 57Kb)
не баян
Ганцавіцкі калектыў "СССР" зь песьняй "Служу Савецкаму Саюзу" быў прызнаны найлепшым калектывам на конкурсе ваенна-патрыятычнай песьні, прымеркаваным да Дня Перамогі ў Расеі і ўганараваны ўрадам Масквы.
Радыё "Культура", Навіны культуры.
слоган радыё: "Мы за вечныя каштоўнасьці"
2.5.06
найпаўнейшая прыватная хвалялоўка-2
кароткахвалевыя радыйшчыкі кожныя паўгода любяць узяць і памяняць свае хвалі.
і вось слуханьне прымача зноў стала нагадваць начную пакатушку па лясной гразкай дарозе.
НПХ-2 не гарантуе, што вы нешта пачуеце, але, прынамсі, скіруе, дзе шукаць.
Сабраныя беларуска-, украінска- і расейскамоўныя "варожыя галасы".
Галасы "вялікага расейскага брата" ў сьпісы ня ўносіліся з-за сваёй татальнай дружалюбнасьці.
Засьцерагаю, што праўду і толькі праўду вы пачуеце толькі на радыё "Беларусь"
яна першая ў сьпісе.
з канца.
адарвацца немагчыма.
upd.1 03.05.06.
найпаўнейшая хвалялоўка стала яшчэ найпаўнейцейшай.
дадаліся 2 станцыі - Нямецкая хваля па-ўкраінску і Сусьветная служба Ўкраінскага Радыё (таксама, як ні дзіўна, па-ўкраінску). дзякуй за падказку і спасылкі
upd.2 04.05.06.
найпаўнейцейшая хвалялоўка стала яшчэ дакладнейшай
расейская служба Радыё Свабода на сваім сайце расклала хвалі па часе UTC, нікому пра гэта не сказаўшы.
таму гэны UTC быў памылкова прыняты за маскоўскі час, што ласкава заўважыў
Ён, бадай, першы, хто захацеў гэта дзела раздрукаваць. І ня змог.
Каб не выліваць 3-мэгабайтны эксэлеўскі файл, выкладаю раздрукоўкі (на 1 аркуш) у фарматах
(гл. upd.3)
upd.3 08.05.06.
найпаўнейцейшая хвалялоўка імкнецца да таго, каб стаць ідэальнай прыватнай хвалялоўкай
Вось гэтак і зьявілася на сьвет НПХ-2.3(.htm, 62Kb)
Раздрукаваць можна з файлаў
Microsoft Office Document Imaging (.mdi, 19Kb) ды
Adobe Acrobat Document (.pdf, 145Kb)
Хвалі "Свабоды" як паказьнік дэмакратыі
На ўкраінскім сайце Радыё Свабода, дый на галоўным свабодаўскім сайце таксама зь зьдзіўленьнем пабачыў, што ўкраінская свабода больш не перадаецца па кароткіх хвалях - на выбар або сатэліт, або FM. Насамрэч, калі можна слухаць па ўсёй краіне Свабоду ў FM-якасьці, навошта кароткія хвалі?
Аднойчы ўкраінская РС проста закрыецца, як колісь у Славеніі.
Нашым жа шумам і памехам канца не відно.