Менскім ахрэтэктарам так спадабалася бэтонна-гаражная маляванка на на нямізе, што яны сказалі: дайце дзьве!
Цяпера шчэ адзін 5-павярховы паралелепіпед уткнуць між Гарадзкім Валам і Камсамольскай.
Аграмадзіна будзе такой самай, як і першы бэтонны гараж, толькі шчэ лепей, то бо даўжэй. Гэта, прашу заўважыць, вельмі рацыянальна.
Ахрытэктараў троху зьбянтэжыла аднастайнасьць гэнага хараства (я б назваў гэта стабільнасьцю, традыцыйнасьцю ды кансэрватыўнасьцю), і яны прапанавалі разбавіць карціну парачкай бэтонных пралётаў цераз вуліцу, каб задаволены элехтарат мог раняць пляшкі на буржуйскія машыны.
Ну і яшчэ яны сказалі вытачыць пару арачак, каб у гэны сьмярдзючнік троху паддзімала. Ну не выдаваць жа прахожым дарагастояшчыя рэсьпіратары.
Яшчэ паны ахертэктары закакетнічалі, што ім трэба, каб было красіва ня толькі з ГД «на Нямізе» гледзячы, але і з гарадзкога валу ў корку стоячы. Ну тут гэта проста. Фарбы тэй на маляваныя «дамкі мінулага стагодзьдзя» хопіць. Можна яшчэ і ўсю прамзону ператварыць у гістарычны цэнтар — аддаць малярам бэтонныя платы на пару дзён, і ўсяго дзялоў – можна вадзіць выцечкі на 5-ы завулак Мантажнікаў, адно толькі трэба не забыцца з’імітаваць «воды Нямігі», ці што там цякло – Менкі якой.
Яшчэ адна бяда была гераічна разьвязаная нашымі сьветлымі вумамі. Трэ ж у гэты гістарычны пяціпавярховік заяжджаць наведнікам старажытных фітнэс-клюбаў, салярыяў ды буцікаў, а Рэвалюцыйную з Камсамольскай здуру былі вырашылі пешаходнымі зрабіць. Хто ж на фітнэс пешкі ходзіць? Ахрэтэктары пранікліся праблемай і вырашылі Камсамольскую нагатым не аддаваць. Там мэтар ходніку ёсьць, хай не расслабляюцца. А стане мала, дык па просьбах трудзяшчыхся можна яшчэ што-небудзь зьнесьці.
А неўзабаве, на радасьць вачам ажыдаюшчых тралейбусаў на Гарадзкім Вале, пабудуюць у дварах старога гораду шчэ адзін хмарачосік, акурат за старой пажарнай часткай. З вышыні гэтага гмаху можна будзе ўдоваль налюбавацца хараством нашага старога тысячагадовага Мікрараёнска…
Ой, прабачце, Маліненска!
Ой, ды што гэта я — Шабаменска!
15.11.06
новы пяціпавярховы калектар нямігі. паплаваем?
а 22:36
cetliki miensk, minuŭščyna, padšyŭka, tutejšaść
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment