13.8.08

źmienka

Файныя адкрыцьці адно за адным.
Учора з дапамогай «ґуґлаадказчыка» дазнаўся, як памяняць заліўку word’а зь белай на дэфолтную пэргамэнтную (ды й на якую хоч).
А сёньня дакапаўся да штучак, якія робяць зручны ґуґлачытальнік яшчэ зручнейшым, яшчэ фулскрынейшым ды воку прыемнейшым.
Каб ня ґлюк у фраер-фоксе, які заўпарціўся паказваць стужкі на поўны экран, дык хадзіў бы далей аскетычным ды неасьвечаным.

Цяпер уласна рэцэпт.
Каб атрымаць новы google reader:


трэба
1. ўзяць gReader.zip (падрабязьней пра ўсё тут) і
2. закінуць у Stylish (для фраер-фокса).

З Опэрай усё напалову прасьцей — бяз пункта 2.

Але больш за ўсё мяне радуюць рэвалюцыйныя магчымасьці такой мастацкай стылізацыі. Гэта ж хутка можна будзе ўвогуле адправіць дызайнэраў лесам: навошта нешта выдумляць, калі кожны можа падабраць ды паставіць сабе любы гатовы стыль на любы патрэбны сайт, ну ці на што там ад тых сайтаў застанецца — rss які!

А пасьля дайсьці да гаджэтаў ды віджэтаў. Во выйшаў які рахманы нацыяналіст на прыпынку Раманаўская Слабада, — і нацягнуў на нос спэцыяльна распрацаваныя міністэрствам рахманасьці акуляры — і шась — ідзе па старым горадзе, цэркаўкі-макаўкі, жыды ў мураванках, коні серуць. Заходзіць у карчмы ды шынкі (тут трэ будзе сынхранізаваць адтуліны для розных катэгорый акулярнікаў). БРСМаўцам, славянафілам, рэтраградам і геймэрам — ясны перац, свае акуляры. Галоўнае, якая эканомія на архітэктурных вычурнасьцях: паставіў каробку й не фарбуй, калі хочаш. Галоўнае, каб акуляры былі нездымальныя. Ці мо пра лінзы падумаць?

Пакуль жа мы ўсе разам ляцім да гэнага ґлябалізму, сьвісьніце, калі хто напорацца ці сам накатае стылізатар для nn.by, га?

No comments: