Беларуская эстрада збольшага была лайном нават тады, калі сьпявала на нармальныя вершы беларускіх паэтаў, ва ўсім тым канвэерным лайне ёсьць лічаныя выключэньні, як ёсьць і ў мадэрновай канвэернай гапапсе, якую круцяць усе станцыі з рознымі выкручваньнямі й хітраваньнямі, ад чаго гэта ўсё становіцца яшчэ жалюварцейшым. Гэтую гапапсу і папсой неяк цяжкавата назваць, бо калі папса гэта Sugarbabes, Nelly Furtado, Erasure, David Guetta, Natalie Imbruglia, Sinead O'Connor, Sandra, Melanie C, Christina Aguilera, Madonna, Justin Timberlake, Sophie Ellis-Bextor, Bon Jovi, Enrique Iglesias, Bob Sinclar, Rihanna, Shakira, Robbie Williams, то як назваць гэтыя балванкавыраблялкі бяз музыкі і сэнсу, якія корчацца ў фм-этэры. Дапусьцім, Морс — рок, тады хто наш варты слуханьня поп? Лгрыбалёва — толька ты жывёш в Адзінцова, ну а я жыву ў Любліно?, Сашанема — ты бульбаш, я бульбаш, эцім очэнь гаршусь?
Адсюль вынікае адказ пра прычыны. Калі станцыя ня можа сабе дазволіць не ўкідаць какашкі нават у нібыта ядомы суп, і Аўтрадыё з ОНТ хай тут ня пыжацца, то слухаць такую станцыю няма ніякага нармальнага права, гэта тое самае што чытаць зраньня беларускую ніву толькі з-за таго, што нашу не прадаюць у шапіках.
Беларускі фм для робатаў, у кожным горадзе можна паставіць які байфлай, ды слухаць станцыі, не баючыся, што пакуль ты будзеш на таўчку, яны ўпіндзюраць якога дзярмішча. Ага, не бясплатна, ага, пытаньне выбару.
Маю афігенны прымач, і слухаю там толькі кароткія хвалі. БелФМ памёр разам з Стыль-радыём. А фігнацень розную круцілі і да 75%.
28.8.08
халігоў, халігоў, гэта песьня для лахоў
вынес з камэнтаў
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment