22.10.08

ва імя калектара


Менск даўно пакідае ўражаньне гораду будаўнікоў і экскаватаршчыкаў. Пра вялікія будоўлі ці раскопкі пішуць у газэтах і расказваюць па тэлебачаньні. Вось і пра калектар гэты — пісалі.

А пра людзей, якія соўваюцца з пункту А ў пункт Б ў газэтах ня пішуць, так што пытаньне, хто галаўней — калектар і экскаватаршчыкі, ці менчукі і госьці сталіцы не стаіць — людзі як-небудзь ператопчуцца.

На фотцы вуліца Макаёнка, між іншым. Але, відаць, бэтэшнікі не жывуць у Дражні. Або, прынамсі, ня ходзяць у яе ў начышчаных чаравіках.

Калі гарадзілі славуты дублёр Дзяржынкі ад Любімава да Сямашкі, таксама нафіг перагарадзілі скрыжаваньне й выпхнулі мінакоў на праезную частку. Зь іншага боку гэты самы няшчасны ходнік заблякавалі агароджай мэтра. А то — гэта ж мэтро! У абход можна толькі на срацы з горачкі.

No comments: