«Наркомаўка за некалькі пакаленьняў прыжылася і стала традыцыяй. Наркомаўка — якраз той гістарычны варыянт літаратурнай беларускай мовы, ад якой беларусы масава адвярнуліся. У выніку беларусы ў масе сваёй даволі слаба валодаюць правапіснымі нормамі наркомаўкі. У нас наагул няшмат людзей, якія пісьменна (хоць бы ў межах школьнай праграмы) пішуць па-беларуску — нават сярод прафэсійных літаратараў. У гэтым сэнсе ў наркомаўкі няма ніякіх перавагаў перад тарашкевіцай».
«Наша Ніва», 1999 г.
«Паслухайце аўтэнтычную беларускую гаворку, і ані русізмы, ані палянізмы ў ёй вас не зьбянтэжаць. У пісьмовым варыянце такая гармонія падтрымліваецца правапісам. Менавіта дзеля гэтага столькі дзідаў апошнім часам зламана ў абарону тарашкевіцы, клясычнага правапісу, таму што наркамаўка не перадае моўнае стыхіі і душы, не стварае на пісьме асобнае моўнае тэрыторыі, яна не суб’ектная. Гэта як паўсувэрэнітэт БССР у палітыцы. Калі ж браць клясычны правапіс, дык ён выразна акрэсьлівае незалежнасьць беларускае мовы — што ад расейскай, што ад польскай».
«Наша Ніва», 2000 г.
«Пасьля таго, як Вышэйшы Гаспадарчы Суд зьняў з «Нашай Нівы» папярэджаньне Дзяржкамдруку за карыстаньне клясычным правапісам, Дзяржкамдрук заявіў пра сваю нязгоду і папрасіў Суд перагледзець гэтае рашэньне. Суд перагледзеў і пакінуў рашэньне бязь зьменаў. Гэта значыць, што «Наша Ніва» ў гэтай канкрэтнай спрэчцы адстаяла сваё законнае права пісаць тарашкевіцай, а не наркомаўкай».
«Наша Ніва», 1999 г.
«У Беларусі няма чалавека, які б не зразумеў тых газэтак па-беларуску. Дый прыклад колішняй «Свабоды», якая выходзіла ўся клясычным правапісам і стала самай масавай апазыцыйнай газэтай, сьведчыць, што аргумэнты пра «народ ня пойме» надуманыя».
«Наша Ніва», 1999 г.
«Памятаю, як адразу пасьля рэфэрэндуму 1995 г. «НН» выйшла пад праграмнаю назвай «Ня зломіш!». І не зламалі. Газэта ня стала дзьвюхмоўнаю. Не адраклася клясычнага правапісу. Абараніўшы права на яго ў судзе. «НН» ня стала ні прамаскоўскай, ні пра яшчэ якой-небудзь. Ня зломіш!»
Уладзімер Арлоў, «Наша Ніва», 2001 г.
«Найперш яна — самая арыстакратычная. Спавяданьне беларускай нацыянальнай ідэі й арыстакратызм духу — у гэтым існасьць “НН”. Захоўваючы клясычны беларускі правапіс, “НН” ажыўляе і разьнявольвае нашую мову, заціснутую, згвалтаваную “наркамаўкай”».
«Наша Ніва», 2001
«“НН”: Калісьці “НН” давялося судзіцца, каб адстаяць права выдавацца тарашкевіцай. Нядаўна “СБ” надрукавала артыкул клясычным правапісам. Гэта выключэньне ці знак? Мо газэта зробіцца ў будучыні дзьвюхмоўнай? П.Я.: У мяне, як у рэдактара, ёсьць цьвёрды прынцып: друкаваць матэрыялы той мовай, якой яны паступаюць у рэдакцыю. Я не лічу актуальнай праблемай выкарыстаньне “тарашкевіцы” ці “наркамаўкі”. Гэта тэма вялікай філялягічнай дыскусіі. Мой пункт гледжаньня: пакуль у нашай краіне большасьць насельніцтва не авалодала “наркамаўкай”, спробы якасна палепшыць мову - нясвоечасовыя».
«Наша Ніва», 2002
3.12.08
NNarkamaŭka
а 18:35
cetliki bielaruščyna, narkamaŭka, naša niva, taraškievica
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment