28.4.09

Ёсьць карціны, вартыя адно «малосодержательных и грубых отзывов». Winter Passing зь іх ліку. Упустую страчаны час. Дзея без пачатку і канца, набор змрочных кадраў, нецікавыя гісторыі нецікавых герояў. Лузэрскае кіно. Ад прагляду стаміўся. Муць, адным словам. Намінаваная на Оскар муць, трэба сказаць. Купіў на распродажы. Аддам задарма. Ну ці за піва.

24.4.09

творчае пераасэнсаваньне

Лукашэнка: «Я не буду опираться на учения Владимира Ильича Ленина (я очень уважаю этого человека, труды которого в свое время очень хорошо изучал), но все мы знаем, что любая власть тогда чего-то стоит, если она умеет защищаться и защитить свой народ».
«Вы же помните, как по мордасам надавали здесь разного рода цветным революциям».
(tut.by)

Ленін, вабшчэ та: «Всякая революция лишь тогда чего-нибудь стоит, если она умеет защищаться». (Доклад на объединенном заседании ВЦИК, Московского Совета, фабрично-заводских комитетов и профессиональных союзов 22 окт. 1918 г.)

23.4.09

гравітацыя

Традыцыйная бяда на скрыжаваньні Алтайскай і Байкальскай — нешта легкавое і чырвонае скацілася з горкі, пераехала ўчастак зьнесенай далей ад граху хаты і ўткнулася ў наступны плот.

22.4.09

каго заўгодна запытайся пад «Цэнтральным»:
хто сама лепей танчыць тўіст ды рок-н-рол,
хто сама лепей на жалейцы Прэсьлі грае?
табе там кожны адкажа,
кожны адкажа:
вядома, Яська!
вядома, Яська!
вядома, Яська! —
стыляга з Шабаноў.

20.4.09

rahis

«а я сьпяю табе аб тым», усё ясна з гэтым rahisам, ня ведаеш мовы — пішы інструмэнталкі, дыхтоўны запіс не адмяняе недаграматнасьці і банальнага да болю пафасу, а маглі б быць беларускім «мальчышнікам» з гэткімі вакальнымі дадзенымі.
пустэча. шкада. shift+del.

Рэканструкцыя з прыстасаваньнем па-віцебску



Практически завершены работы по проектированию самого высокого здания в Витебске. 19-этажный дом встанет на месте бывшего Дворца культуры треста №9. От устаревшего и обветшавшего культурного очага по улице Гончарной к новому зданию перейдет лишь передняя стена с колоннами.
Проект выполнен проектно-производственным предприятием «Дэкастиль», которое работает на архитектурном рынке города больше десяти лет. Как рассказал его директор Руслан Ляденко, на первом этаже новостройки разместится банк, еще три займут офисные помещения. Остальное по проекту будет жилыми квартирами. На самом верху – элитные пентхаусы и «зимний сад».
Заказчиком проекта выступило иностранное предприятие. Подрядчик, который построит самый высокий в областном центре дом, еще не определен.

«Народнае слова»





стаіць тут

16.4.09

Учора сцэнка на Філімонава, 7, 22:50
хуткасць — 25, спераду — прыпаркаваны аўтамабіль (ППП), паказваю паварот, бачу ў люстэрку фары, прытармажваю прапусціць, тут іншамарка з дыскатэкай і вясёлай кампаніяй у салоне (ААА) рэзка таромзіць і спыняецца(!) ў другім шэрагу(!!), стаіць на дарозе, рогат і крыкі з салону (пі**!, за**!), мне дарога перагароджаная, стаю пазіраю, секунд праз 10 машына (3042-ВХ-1) сарвалася з месца, паехаў і я з думкай: хіба не дурдом?


Філімонава
=========
- - - - - - - - -
- - - ААА - - - -
____В__ППП__

12.4.09

дэфіцыт, аказваецца

   З Поўдня на Поўнач:
   «Ома»,
   «Цёплы дом»,
   «Будматэрыялы» на Байкальскай,
    на Радыяльнай,
    ЦУМ,
   «1000 дробязяў»

Месяцовы патруль у дзяцінства

«Внинмание, просьба всем занять свои места. Наступает время лунного патруля». Памятаю, я так і даседзеў зачараваны да канца касэты, да пстрыка аўтастопу, і шчэ невядома колькі часу пасьля, раскрыўшы рот, ля свайго магнітафона «Россия» ў далёкім 91-м, прыцягнуўшы з Смаленскага базару запісаную ў шапіку гуказапісу касэту «Лунного патруля»

Я мімаходзь пачуў нейкую іхнюю песьню ў этэры «Радыё Юность», і адразу кінуўся замаўляць. Я тады думаў, што ў шапіках гуказапісу ёсьць усё. Зрэшты, так яно і было.

«Лунный патруль» стаў часткай майго дзяцінства, касэта зь ім не вылазіла з чорнай цагліны магнітафону «Россия». І калі ў савецкім пыльным Пескаваціку можна было быць фанатам, то я быў фанатам «Лунного патруля», іхняй адзінай касэты, якая, выглядае, была ў мяне аднаго. І настолькі моцным аказалася тое ўражаньне, што аж дагэтуль усплываюць у памяці і мэлёдыі, і простыя словы забытых гітоў самага нечаканага гурта дзяцінства.

«Мой мир очень узкий и пустой, в нем свет перемешался с темнотой… Меня дано не каждому понять, и кто-то скажет, смысла нет мечтать. Но фантазия, о фантазия, для тебя наполнен мир разнообразия» Як кажа Last.fm, супадзеньне з маёй падлеткавай «філязофіяй» было SUPER, як і ў робата Вэртэра з «Гостьи из будущего». Я быў безнадзейным рамантыкам, я ціскаў на перамотку й ціха маліўся, каб магнітафон не зажаваў гэтую казку. «Лунный патруль» быў гуртом з краіны Фантазіі, там белыя драконы і хлопчык зь імем Атрэю (амаль як у мяне). Вядома, я тады ня чуў ані слабасьці вакалу, ані хісткасьці тэкстаў. Дый гэта немагчыма было ў эпоху панаваньня «Ласкового мая», «Фрыстайла» ды Марыны Жураўлёвай.

Зрэшты, «Лунный патруль» спрабаваў ня быць простым дыска-клонам. Не пабаюся сказаць, што ён перагнаў свой час і выціснуў з просьценькага сынтэзатара даволі арыгінальныя рэчы. Я дагэтуль перакананы, што яму проста не пашанцавала з спонсарам. Вось «Ноге свело» пашанцавала, а «патрулю» — не. І электрапопавы ды расейскамоўны самародак закаціўся так імкліва ды надзейна, што нават ва ўсюдыісным ластэфэме — ноль праслухоўваньняў.

Ды я яшчэ малым ведаў, што ў гэтым дарослым сьвеце — ніякай справядлівасьці.

via last.fm

11.4.09

subotnik udaŭsia, u čym možna pierakanacca pa koĺkaści pracoŭnych jačejek, zhurtavanych vakol raśścielienych na zedlikach dy zialionych zonach adzinkach peryjodyki, prycisnutych spažyvieckimi tavarami ajčynnaj vytvorčaści.
viečaram pa chodnikach na rovary budzie kružliać asabliva zachapliaĺna.

10.4.09

уся раманціка…

«Мультfильмы» блякнуць і трацяць колеры з кожным новым альбомам. Яны такі вырваліся з-пад прыгнёту «выхавальнікаў», што не давалі іхняй рокавай натуры прарвацца ў першым альбоме й ператварылі мульцікі ў тое, чым яны мусяць быць — прыемную, плюшавую, цёплую, хатнюю рэч (у адным з інтэрвію М. з гэтай нагоды дужа абураліся). І цяпер яны торкаюць рыфы, голкі ды шурпатасьці, куды ім заманецца.

А музыкі не выходзіць, а мульцікі ня клеюцца.

Што праўда, быў усплёск — «Лентами», нават першы раз яго слухаўшы, здавалася, дакладней: «баялася», што гэта занадта высокая вышыня, каб скарацца двойчы.

Але нават цяпер дзеля таго, каб проста падмануць сябе ўражаньнем, што той настрой непадабенства і «цёпла-швэдра-ўральнасьці» яшчэ дзесьці тут, М. можна было б дараваць і брак сьпеўнасьці, і брак паэзіі, — толькі б нешта падобнае на песьню, на колеры, на пачатак і канец. Ды няма нідзе нічога.
Бязглуздая мітульга на экране.
Уся «Романтика» — к я-ні м-ры.

2.4.09

 У ліпені 2001 году Пуцін сказаў: «Краіна жыве ва ўмовах манапаліі КПСС 70 гадоў. Гэта час жыцьця цэлага пакаленьня, і многія людзі зь імем Леніна зьвязваюць сваё ўласнае жыцьцё. Для іх пахаваньне Леніна будзе значыць, што яны пакланяліся ілжывым каштоўнасьцям, ставілі перад сабой ілжывыя задачы і што іхнае жыцьцё пражытае марна». «Ці марна пражытае жыцьцё, якое бяз трупу насупраць ГУМа акажацца пражытым марна?» — нібыта пытаецца ў пэнсіянэраў прэзыдэнт.

Філіп Бахцін. Esquire'42.