«Мультfильмы» блякнуць і трацяць колеры з кожным новым альбомам. Яны такі вырваліся з-пад прыгнёту «выхавальнікаў», што не давалі іхняй рокавай натуры прарвацца ў першым альбоме й ператварылі мульцікі ў тое, чым яны мусяць быць — прыемную, плюшавую, цёплую, хатнюю рэч (у адным з інтэрвію М. з гэтай нагоды дужа абураліся). І цяпер яны торкаюць рыфы, голкі ды шурпатасьці, куды ім заманецца.
А музыкі не выходзіць, а мульцікі ня клеюцца.
Што праўда, быў усплёск — «Лентами», нават першы раз яго слухаўшы, здавалася, дакладней: «баялася», што гэта занадта высокая вышыня, каб скарацца двойчы.
Але нават цяпер дзеля таго, каб проста падмануць сябе ўражаньнем, што той настрой непадабенства і «цёпла-швэдра-ўральнасьці» яшчэ дзесьці тут, М. можна было б дараваць і брак сьпеўнасьці, і брак паэзіі, — толькі б нешта падобнае на песьню, на колеры, на пачатак і канец. Ды няма нідзе нічога.
Бязглуздая мітульга на экране.
Уся «Романтика» — к я-ні м-ры.
10.4.09
уся раманціка…
via last.fm
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment