30.9.09

#37

Штодня гульня. Усім па сілах. Умовы простыя. Як перасоўваньне кубікаў. Кубікаў тралейбусаў. Кубікаў машын. Пераможцы — у каго кубікаў болей і ёсьць скрынкі да іх. Часам хочацца пагуляцца ў што іншае. Хоць раз на год.

Самыя лепшыя песьні доўжацца хвіліны. Самыя лепшыя ўспаміны таксама. На хранамэтраж усьмешкі.

На кожным «Адрыве» злуюся. На задачкі, надвор’е, сябе, які, як дзіцёнак як папала, гойсае бяз дай прычыны па дварах ды гушчарах. А раптам там кляшчы!

Але гэта, складзенае разам, раскручанае ў часавыціскалцы, не становіцца ўспамінам.

Успамін — жалудовы дождж на бліскучым бульвары. Падбіраю антонімы да слова “юны”, някемлівы, затое ў антыжалудовым шлеме.

Менск, прабач, я за год не даехаў нат да Славінскага, якая Цнянка. Ёлы-палы, а ўжо ж замаразкі на тарфяніках.

Вядомы адзін выпадак асфальтавага “Я цябе кахаю”. Беларусь-Азэрбайджан 1:1

Самая доўгая тэма ў адрываўскім міксе — Аквабел — Маневіча. Чысты гіт без дамешкаў, што лес, што вуліца. Пасьля бадзёра скрыпкамі ды бубнамі з рэзкімі, як абгон ЗІЛа, усплёскамі — дарога да Докшыцкай.

А там цішэй, спакайней “Парк у Зялёным лузе” і зусім роўна і паныла, як па cryosleep-радыё, тэма масавага тупізму ў камянях. На гадзіну, але й гэта пакропіцца. Застанецца роўна столькі, каб падкрэсьліць трыюмфальны марш узятага семдзесят пятага на Камароўскім балоце. Зь пераходам у какафонію клясыкі й сынтпопавых сынтэзатараў у тэме «Разгаданы пробліскам сьвядомасьці клон Еўфрасіньні на Агаце» — калі да мяне нарэшце дайшло, я гатовы быў напісаць тут жа на асфальце “I love this game” на якой заўгодна мове.

Кантрасны душ эмоцый: ад задушыць да расцалаваць, ад апатыі да крылаў між лапаткамі.

Ніхто, вядома, не паверыць, што я не разьлічваў трапіць нават у дзясятку.

Пасьля гульні паехаў дахаты велабанам. Гэта ў параўнаньні з простай дарогай усяго ўтрая даўжэй.

Думаў пра скрынкі, кубікі і прыярытэты. Не забываўся бібікаць мінакам.

From Twitter 09-29-2009



  • 10:22:39: калі ўжо наступіць эра жрацельных пігулак — і так ясі розную дрэнь, толькі што час на яе губляеш
  • 20:23:35: Ад парады «чытайце ў друкаванай вэрсіі» рукі апускаюцца. Ну зрабіце кошт 1/5 газеты за артыкул, але праз easypay які. http://bit.ly/4rd5UE
  • 20:30:29: у жж — экшн, дзьвіжуха і махалава — андорац, тохабай, сінькова, нн, лім — лепш за любы сэрыял. Кульну 0,5 «Зубра» за мір.
  • 20:48:54: Паглядзеў The Butterfly Effect 2. Што тут сказаць. Матывацыя ўчынкаў і лёгіка падзей меншая нават, чым у камэдыйным Bedazzled.
  • 22:19:19: што, праўда 4°?


Tweets copied by twittinesis.com


27.9.09

Adryŭ #37


ШляхАдлегласьцьМясьцінаКірунакВышыня
0km0kmстартNNW337°224m
0.37km0.37kmдумацельная лаўкаSSE146°233m
2.53km2.17kmкп CE68°219m
5.23km2.7kmкп 10ENE49°227m
7.03km1.8kmкп 04SE118°224m
9.18km2.14kmкп 08NW300°217m
11.78km2.6kmкп 03NW299°238m
13.34km1.56kmкп09NW301°234m
15.49km2.15kmкп 06NNE238m
20.87km5.37kmкп DESE94°221m
25.39km4.52kmкп 05SSW193°225m
27.14km1.76kmкп 07E80°200m
31.78km4.64kmкп 02NW302°224m
32.68km0.9kmкп ASE116°227m
36.97km4.29kmкп 01S170°215m
38.8km1.83kmфінішNE34°224m

26.9.09

From Twitter 09-25-2009



  • 16:27:12: ni razu nia čuŭ narmaĺnych zakrytych navušnikaŭ
  • 19:56:49: пагглядзеў Across the Universe. Мюзікл дзе фільм для музыкі, хоць кіношнікі стараліся. Але ж гэта ж Beatles, як тут выкінеш лішнюю гадзіну?


Tweets copied by twittinesis.com


25.9.09

From Twitter 09-24-2009



  • 17:22:19: …и после этого с плохо скрываемым удовольствием продолжают движение через мягкую толпу пешеходов. http://bit.ly/T50Nd
  • 19:49:14: Глядзеў Adams æbler. Пра тое, што трэба, каб выжыць з прастрэленай башкой. Гэткая рэлігійная Durdenшчына. Месцамі так сур’ёзна, што камэдыя.
  • 21:03:14: пачынаеш пазнаваць сябе ў бунтарскіх песьнях інды-гуртоў. ну і хай.


Tweets copied by twittinesis.com


24.9.09

From Twitter 09-23-2009



  • 14:31:55: На Радыяльнай сьмярдзіць мазутам, на Солтыса — гаўном. Dylematy.
  • 15:02:11: абед у краме можа быць толькі для таго, каб яе ўласьнік спакаваў манаткі
  • 15:03:50: калі б Кіану Рыўз прыляцеў перш чым расфігачыць чалавецтва патусіць у мяне, я б яму паставіў Трыо Рамонак, хай бы гад толькі не пранікся.
  • 18:46:11: для статыстыкі: за піўным павільёнам былога ўнівэрсама «Заслаўе» — яшчэ адна веластаянка.
  • 20:59:48: у нас ня крызіс, у нас савок
  • 22:01:49: Трактаванне аўтамабілістамі ПДР для раварыстаў (кшталту забароны руху наперад) паказвае рух на ровары як абсурд для вар’ятаў.


Tweets copied by twittinesis.com


23.9.09

From Twitter 09-22-2009


  • 10:24:34: У парку Чалюскінцаў не прыдумалі нічога лепей, як спускаць на ноч двух сабак.
  • 10:27:02: Два гады за Чалюскінцамі на Макаёнка калупаліся калектарнікі. Закапалі, заасфальтавалі, уткнулі бардзюрышчы. Ліхтары ўткнуць забыліся.
  • 10:28:06: Пасьля капітальнага рамонту Запарожскай ад Баграціёна да Філімонава там таксама не засталося ні агеньчыка.
  • 10:29:03: А, істотная папраўка да Макаёнка: там пасярэдзіне дарогі адкрыты люк. Які трэба блат, каб трапіць у гаррамаўтадар?
  • 16:26:06: niešta mnie zdajecca, što mašyn siońnia stala boliej.
  • 16:28:39: прапаную рэгулярна праводзіць дзень без Радыяльнай, там зусім паветра не не засталося
  • 16:35:14: Зрэшты, калі ровары пруць з тамбураў, то стаянка ля офісу пад адкрытым небам без аховы і камэр назіраньня — проста швэдзкі стол для злодзея.
  • 16:41:50: МТС паказаў, як пасьпяхова правесьці дзень без аўтамабіля ў тутэйшых умовах: загадаць супрацоўнікам і зачыніць аўтастаянку.
  • 19:12:52: ні разу ня быў у батанічным садзе, і як што штодня па два разы аббраханы двума батанічнымі сабакамі — ня дужа й цягне й па той бок плоту.
  • 22:32:52: Дзень без аўтамабіля на велабане http://bit.ly/2wUh73
  • 22:45:36: Дзень без аўтамабіля на велабане - 2 http://bit.ly/Zmvyz


Tweets copied by twittinesis.com

22.9.09

From Twitter 09-21-2009



  • 09:55:48: праз раз у б-банку трапляю на сытуацыю, як тры супрацоўніцы дружна тупяць над чарговым запытам кліента з выразам бясчасься.
  • 10:02:58: у суботу езьдзіў па начным велабане, цёмна, як у с…, пясок, загароды, дубар над балотам, велапрывіды, сабакі баскервіляў і мора адрэналіну.
  • 10:50:34: гэта абуральна, клясыку грае хто як хоча, адзін і той жа Моцарт розьніцца на 30 сэкундаў у менш і больш прыпадачным выкананьні.
  • 13:34:09: злавіў сябе на думцы, што празь велабан да маёй працы ЎСЯГО ўтрая даўжэй
  • 21:34:08: я так афігеў, што амаль забыў: калі ехаў па веладарожцы, насустрач ішла парачка міліцыянтаў, пасыгналіў, адзін адышоўся, другі — прынцыповы.


Tweets copied by twittinesis.com


19.9.09

From Twitter 09-18-2009



  • 19:27:17: chaču taki komp, kab za mnioj paśpiavaŭ


Tweets copied by twittinesis.com


18.9.09

From Twitter 09-17-2009



  • 10:19:55: У чытальні-прыбіральні аказаўся Лермантаў. Такі эма.
  • 11:04:14: papracavaŭšy ź miniklavijaturami j minimyškami, razvučyŭsia karustacca važkaj logitech g1, ciapier z-za hetaj myšy žaba dušyć.
  • 11:28:54: usio taki treba navučyć baćkoŭ čacicca
  • 13:42:52: колькі можа бесперапынна брахаць сабака перш чым нарэшце здохнуць?
  • 18:02:20: выснова з анлайнэра: раварыст, які вядзе ровар за руль, уплывае на ягоныя сродкі кіраваньня і, значыцца, зьяўляецца кіроўцам.
  • 20:31:33: клясыка — ок, але працуецца толькі пад розны breaks ды drumnbass


Tweets copied by twittinesis.com


17.9.09

From Twitter 09-16-2009



  • 19:49:45: Алена Аверкіна намайстрылася сьпяваць някепска, але Дзеці 2.0 атрымаліся млявымі побач з тымі старымі недасканалымі жывымі дзецьмі.


Tweets copied by twittinesis.com


16.9.09

From Twitter 09-15-2009



  • 17:03:54: Праехаўся па цудамэґавелабане зьніадкуды ўніадкуль. Кайфова. 27,5 км. 65 хвілін. Гэта хранамэтраж. Неўзабаве. На ют’юбе. 1:1.
  • 17:15:03: Вось я думаю, выгульваньне малеч на дарозе з двайной суцэльнай ці ня ёсьць дастатковай падставай для пазбаўленьня бацькоўскіх правоў?
  • 17:24:02: «А ці не саскочыць з цудамэґавелабану ў Дворышчы», — падумаў я. «Ну вот ішчо», — падумалі праектавальнікі й давезьлі да Сьвіслачы. Скачы во!
  • 17:33:30: у чувака, які прыдумаў велабанаўскія масты, адназначна нейкі фройдаўскі пункцік што да памераў.
  • 17:41:52: Велабан — спраўджаная мара траўматоляга. Агароджы з вострымі вугламі, мамы зь дзіцянятамі, віражы «п’яны цыркуль», дрэвы ды адхоны.
  • 18:13:43: за мінулыя з урачыстага адкрыцьця дні велабан ужо заўважна падзасралі.
  • 18:15:52: паклаксоніў сяньні на два гады наперад, а таксама паналаяўся ў запас, асабліва сакавіта, калі пералятаў з 1 маста цераз ролетрасу на другі.
  • 18:26:47: і, дарэчы, не па веладарожцы ходзіць значна больш народу, чым я спадзяваўся, можа, нават большасьць, а ўпёртых — дык увогуле адзінкі.
  • 21:48:46: Менская веладарожка. 27 км за 8 хвілін. http://bit.ly/4prqri
  • 21:51:38: Мамы нашага велабану http://bit.ly/2qLsNT
  • 22:41:41: Казлы на веладарозе http://bit.ly/QOJ8a


Tweets copied by twittinesis.com


15.9.09

From Twitter 09-14-2009



  • 10:50:43: у калекцыю — чарговы рэцыцыдыў алергіі на белмову ў .by-зоне http://bit.ly/4utPdw
  • 12:17:52: нічога да сёньня ня ведаў пра тэорыі змовы наконт 11.09, ну я і даю. http://is.gd/3fC1l
  • 18:30:16: каб хутка выдраць фоткі з вордаўскага файла, трэба захаваць яго ў hml, столькі з-за крывой фігні карыснай фігні даведаешся…
  • 19:38:48: У Севярынца забралі рукапіс рамана, які ён пісаў 5 гадоў. Рукапіс. Р-у-к-а-п-і-с. Фантастыка. http://bit.ly/iAMkD


Tweets copied by twittinesis.com


13.9.09

From Twitter 09-12-2009



  • 16:24:48: хачу такой жа трапічнай зімы
  • 22:54:01: "Вчера еду по тротуару, так на нем решил запарковаться лох урод козел на Форде Фокусе с умпсами на всю громкость и... http://ff.im/80UXY
  • 23:43:31: сёньняшняе папаўненьне слоўнага запасу — «быдламамы», жарганізм, рэгіяналізм, нэалягізм.


Tweets copied by twittinesis.com


12.9.09

From Twitter 09-11-2009



  • 21:29:53: Gaint’аўскія маднявыя ґрыпсы — рэдкаснае фуфло.
  • 21:40:40: Gaint’аўскі маднявы падсядзельнік — рэдкаснае фуфло.


Tweets copied by twittinesis.com


11.9.09

From Twitter 09-10-2009



  • 00:04:49: такое зайздроснае цемрашальства ідзе з школы, дзе вучаць — здай іспыт, і будзе шчасьце, і ня трэба ініцыятыўнічаць і ўдаваць разумніка.
  • 00:06:11: яны здалі іспыт, яны атрымалі атэстат, яны ўладкаваліся на працу зь бесперапынным стажам на адным працоўным месцы, які нафіг інгліш ды емэйл
  • 00:08:16: я не магу зразумець аднаго — няўжо самім не цікава?
  • 00:10:06: зрэшты, наколькі я памятаю дзяржустановы — гэта чаргаваньне чаёўнічаньняў з падседжваньнямі зь перапынкам на абед і шопінґ.
  • 01:48:22: спадзяюся на прафэсійную й грамадзянскую пазыцыю настаўніцы беларускай мовы Дземідовіча, альбо трусік, альбо неатэстацыя
  • 11:21:45: толькі сабраўся канструктыўна падыскутаваць з п’янічкай-прыбірачкай, як суседка імплікавала ўвесь мэсыдж у дзсясятак адборных мацюкоў.
  • 11:24:29: сёньня ранкам беларуская эстрада 80-90-х торкае не па старэчы, нестае толькі «Грамады» зь ейным «палягалі яны спаць, стаў камэдыю шукаць».
  • 19:49:18: каб палепшыць настрой, запускаю ґуґлаўскі перакладчык на няважна якую старонку.
  • 20:29:52: а можна ж рабіць фоткі у рэжыме відэа (звонкі гук удараў галавой аб сьценку)
  • 20:34:07: kinkfm.com — nie razumieju ni fiha, sluchaju ŭvieś čas.


Tweets copied by twittinesis.com


10.9.09

From Twitter 09-09-2009



  • 10:31:39: у бухіх да страты гравітацыі пешаходаў трэба адбіраць сродак транспарту, сустрэў, не ўгадаў амплітуды, ледзь ня вылецеў з адхону Ваўпшасава.
  • 13:52:31: цуды дзяржкантор: работнік можа ня ведаць, як адказаць на емэйл.
  • 23:45:16: нестае сайту з курсам рубля да беларускіх грошай розных часоў
  • 23:50:04: не магу прывыкнуць да ровара з маёй растоўкай, мяккім ходам і канапным стылем, сумую па старым недасканалым не майго росту мулкім Трэку.
  • 23:55:43: ad kožnaha abnaŭlieńnia softu pačynaješ čakać padlianki, abnaviŭsia da hliučnaha Movienizer'a, viśnie na kožnym fiĺmie.


Tweets copied by twittinesis.com


9.9.09

From Twitter 09-08-2009



  • 08:31:18: на БТ — анонс бою падушкамі да Дня беларускай вайсковай славы войска ВКЛ з Маскоўскім, фігасе! а вінціць?


Tweets copied by twittinesis.com


8.9.09

From Twitter 09-07-2009



  • 21:08:09: новы ровар у хаце. http://bit.ly/wfLVZ
  • 21:33:51: Ні фіга мая радзіма ня Віцебск. Мая радзіма — Пескавацік. Там адчуў сябе зьнітаваным і павязаным. Там столькі ўсяго. Было.


Tweets copied by twittinesis.com


6.9.09

From Twitter 09-05-2009



  • 18:36:59: Чарговы касінцоўскі КП - Гагарына. Тутэйшыя журналісты працуюць хутчэй за будаўнікоў. На вуліцы ня зроблена нічога, і я зманіў зусім крыху.
  • 18:46:18: Наматаў 72 км па горадзе, пакатаўся па начным Пескаваціку, Журжаве, Себяхах і Арлове. Апошняга паўтараць ня раю.
  • 18:50:58: За вечар назьбіраў столькі сабак, што хопіць на тры менскія гады. І, здаецца, перастаў баяцца. Хоць па аўчары ў кожным двары - дурная мода.


Tweets copied by twittinesis.com


5.9.09

From Twitter 09-04-2009



  • 17:39:33: У цягніку нельга валяцца на падушцы без аплаты набору бялізны, затое можна купіць 1,5 мінэралкі з ручным газавым рэгулятарам мулкасьці.
  • 17:42:58: Захвальваньні перакасінечанай Ленінградзкай вуліцы дужа, дужа перабольшаныя, нават ходнік пад чыгункай не зрабілі.
  • 17:46:07: Думаў, асьвяжыць вулічныя ўспаміны для мэпмэйкера, а прыехаў, выйшаў на вакзале і зразумеў, што ўспомніў усё. Праўда, што-нішто перарабілі.
  • 17:50:43: Віцебскія роварні сталі амаль ня горшымі за менскія, а цэны дык і зусім такія самыя.
  • 17:54:02: Размова ў роварні. Зайздросьцяць менскім "веладарожкам". Аргумэнты ня дзейнічаюць. "ОК, хочаце, я вам зараз тут такую самую намалюю?"
  • 17:57:24: У Віцебску аднаўляюць цэрквы й перамалёўваюць сіні дом, а люкі класьці не акопным спосабам нават касінец ня змог перавучыць.


Tweets copied by twittinesis.com


4.9.09

From Twitter 09-03-2009



  • 13:46:14: цікава, як дамовіліся міліцыянтамі з Майклам Олдфілдам наконт тубулярных званоў у сацыялцы пра Камароўку й участковых
  • 13:49:05: ехаў разам з раварыстам на крутым спорт-байку, намучыўся, траву яму нельга, бардзюры нельга, чыгунку нельга, байк для Менску супрацьпаказаны
  • 14:00:15: паведамляюць, што «велабан» даробяць да 12.09, шкада, што на дзяржпрагнозы не прымаюцца стаўкі, я б пайшоў ва-банк =)


Tweets copied by twittinesis.com


3.9.09

Dziva-daroha pa Śvislačy

 
jak prosta azadačyć mapmakera :)

Posted by Picasa

From Twitter 09-02-2009



  • 17:27:28: у серабранцы не мэгавеладарожцы столькі зручных месцаў каб вылецець пад адхон, ух!
  • 17:43:31: зайшоўся на тутэйшы белтэлекам, чарга ў кабінэт да байфлая даўжэй, чым да тэрапэўта ў сэзон грыпу, тут рэдызайнам не прыкрыешся.


Tweets copied by twittinesis.com


2.9.09

From Twitter 09-01-2009



  • 08:36:50: va ŭsich pieršaha vieraśnia, a mnie pofih, aaaaa.


Tweets copied by twittinesis.com


1.9.09

From Twitter 08-31-2009



  • 09:51:02: 14 жніўня адправіў запыт на емэйл заводу Vipol sales@vipol.by. Як у космас. Якая ангельшчына, калі бюракратам лянотна тры словы рэплайнуць?
  • 09:55:14: Ну так, прэзыдэнту — 50, а Ангарскую зьнясуць. Шкада, няма аґрэґатара навін з усіх падпад’ездных лавак.


Tweets copied by twittinesis.com