5.9.09

From Twitter 09-04-2009



  • 17:39:33: У цягніку нельга валяцца на падушцы без аплаты набору бялізны, затое можна купіць 1,5 мінэралкі з ручным газавым рэгулятарам мулкасьці.
  • 17:42:58: Захвальваньні перакасінечанай Ленінградзкай вуліцы дужа, дужа перабольшаныя, нават ходнік пад чыгункай не зрабілі.
  • 17:46:07: Думаў, асьвяжыць вулічныя ўспаміны для мэпмэйкера, а прыехаў, выйшаў на вакзале і зразумеў, што ўспомніў усё. Праўда, што-нішто перарабілі.
  • 17:50:43: Віцебскія роварні сталі амаль ня горшымі за менскія, а цэны дык і зусім такія самыя.
  • 17:54:02: Размова ў роварні. Зайздросьцяць менскім "веладарожкам". Аргумэнты ня дзейнічаюць. "ОК, хочаце, я вам зараз тут такую самую намалюю?"
  • 17:57:24: У Віцебску аднаўляюць цэрквы й перамалёўваюць сіні дом, а люкі класьці не акопным спосабам нават касінец ня змог перавучыць.


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: