13.1.20

Дзе назвы вуліц маюць сэнс. Вільня

Крыніцай натхненьня была эпахальная знаходка магілы паўстанцаў на віленскай Замкавай гары.
Стымулам — колькасьць беларусаў у дзень пахаваньня.
Цынгелем — што нашаніўскі сьпіс віленскіх вуліц не аблічбаваны.
Аблічбаваўшчы, я крыху завяз. Некторыя вуліцы ўжо называюцца ня так. Некаторым безназоўным завулкам далі новыя назвы.
Незнаёмыя мне імёны я пашукаў і пакінуў сьціслыя пазнакі. Мо яшчэ каму прыдадуццца.
Кірыліцу з табліцы пры жаданьні кожны можа канвэртаваць у любую з лацініц.

Табліца ў Google Docs

Akmenų Каменная
Alberto Goštauto Альбэрта Гаштольда Канцлера ВКЛ XVI ст.
Algirdo Альгерда
Alkūnės Локаць
Andriaus Volano Андрэя Воляна Палітычнага дзеяча ВКЛ XVI ст.
Antakalnio Антокальская
Antano Juozapavičiaus Антанаса Ёзапавічуса (Пюрамонт) Першага афіцэра, які ў 1919 годзе загінуў за незалежнасьць Літвы
Antano Strazdelio Антанаса Страздаса (Глухі завулак, Гасьціная) Літоўскага паэта XVIII ст., які таксама падпісваўся Антоніем Драздоўскім
Antano Vivulskio Антонія Вівульскага Скульптара і архітэктара, аўтара славутых віленскіх Трох крыжоў
Arklių Конская
Arsenalo Арсэнальная
Ašmenos Ашмянская
Augustijonų Аўгустынская
Augustino Rotundo Аўгустына Ратундуса (Строма) Дзеяча ВКЛ XVI ст.
Aukštaičių Аўкштайская (Прачкарня)
Aukų Ахвярная
Aušros Vartų Вастрабрамская
Balandžių Галубовая (Марцовая)
Balstogės Беластоцкая
Baltasis skersgatvis Белы завулак
Barboros Radvilaitės Барбары Радзівілянкі
Bazilijonų Базылянская
Benediktinių Бэнэдыктынская
Bernardinų Бэрнардынская
Bokšto Бакшта
Didžioji Вялікая
Dominikonų Дамініканская
Dysnos Дзісьненская
Etmonų Гетманская
Filaretų Філярэцкая
Gaono Гаона (Шкляная) Гаон — гэта Эліяху бен Шлома Залман (1720, Сялец, Берасцейскае ваяводства), вядомы як Віленскі гаон. Адзін з выбітных духоўных аўтарытэтаў артадаксальнага яўрэйства. Слова «Гаон» у перакладзе з іўрыта азначае «Геній». Пра яго згадвае Віктар Марціновіч у кнізе «Ноч».
Gardino Гарадзенская
Gedimino prospektas праспэкт Гедыміна (Юраўскі праспэкт)
Gegužės Травеньская
Geležinė Жалезная хатка
Geležinio Vilko Жалезнага Ваўка
Geležinkelio Чыгуначная
Gelių Кветкавая
Gervėčių Гервяцкая
Geto Aukų aikštė Ахвяраў гета плошча
Herkaus Manto Геркуса Монтэ Правадыра прускага племя натангаў XIII ст.
Išganytojo Спаская
Islandijos Ісьляндзкая
Joachimo Lelevelio Іяхіма Лялевеля (Ціхая) Гісторыка, прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту XIX ст.
Jogailos Ягелонская
Jokūbo Jasinskio Якуба Ясінскага Кіраўніка вызвольнага паўстаньня 1794 году ў Вялікім Княстве Літоўскім
Jono Basanavičiaus Ёнаса Басанавічуса (Вялікая Пагулянка) Патрыярха літоўскага адраджэньня
Jono Meko takas Ёнаса Мекаса сьцежка Рэжысэра, аднаго зь лідэраў «новага амэрыканскага кіно»
Jono Žemaičio aikštė Ёнаса Жэмайціса плошча Лідэра антысавецкіх партызанаў Літвы пасьля вайны. Яго пасьмяротна прызналі 4-м прэзыдэнтам Літвы
Jovaro Яваровая
Juozo Tumo-Vaižganto Ёзаса Тумаса-Вайжгантаса Літоўскага пісьменьніка пачатку XX ст.
Kalvarijų Кальварыйская
Karmelitų Кармэліцкая
Kaštonų Каштанавая
Katedros aikštė Катэдральны пляц
Kauno Ковенская
Kazio Škirpos alėja Казіса Шкірпы алея Пасла Літвы ў Нямеччыне ў 40-х, заснавальніка антысавецкага падпольля. Ідзе ўздоўж ракі Вілейкі пад Замкавай гарой. Да 2019 называлася алеяй Трохколернага сьцяга (Trispalvės)
Kazliškių Казьліская
Kėdainių Кейданская
Klaipėdos Клайпедзкая
Konstantino Kalinausko Кастуся Каліноўскага (Малая Пагулянка)
Konstantino Sirvydo Канстанціна Шырвіда (Сьвята-Юраўскі завулак) Лексыкографа, аднаго з заснавальнікаў літоўскай пісьменнасьці
Kreivasis skersgatvis Крывы завулак
Krivių Крыўская
Krivūlės Крывульская
Krokuvos Кракаўская
Krosnies Пячная
Kruopų Крупяная
Ksavero Vanagėlio Kсавераса Ванагеліса (Райскі завулак) Літоўскага паэта XIX ст.
Kudrų Рыбная
Kuosų Ціхая
Labdarių Дабрачынная
Lapų Лістовая
Latako Латочак
Lauryno Stuokos-Gucevičiaus Лаўрэна Стокі-Гуцэвіча (Баніфрацкая) Архітэктара XIX ст, аўтара віленскіх ратушы і катэдры
Lazdynų Pelėdos skveras Лазьдзіну Пяледы сквэр Псэўдонім перакладаецца як «Ляшчынная Сава». Ім карысталіся дзьве сястры-пісьменьніцы. Адна зь іх, Марыя Іваноўская, была жонкай Вацлава Ластоўскага
Lenkų Польская
Lentpjūvių skersgatvis Турэмны завулак
Leono Sapiegos Лява Сапегі
Liejyklos Людвісарская
Liepkalnio Ліпоўка
Ligoninės Шпітальная
Literatų Літарацкая
Lukiškių aikštė Лукіскі пляц
Lukiškių skersgatvis Лукіскі завулак
Lvovo Львоўская
Lydos Лідзкая
Maironio Майроніса (Сьвятой Ганны) Паэта XIX-XX
Maišiagalos Майшагольская Майшагола — мястэчка на поўнач ад Вільні
Malūnų Млыновая
Marijampolės Марыямпальская
Marko Antokolskio Марка Антакольскага Скульптара XIX ст.
Markučių Маркуцкая
Mečetės Магамэтанскі завулак (Сьлівовая)
Medžiotojų Паляўнічая
Mesinių Ятковая
Mielagėnų Мелагенская (Магілеўская) Мелагены — мястэчка непадалёк ад беларускай мяжы зь дзьвюма сотнямі жыхароў
Miesto sienos Гарадзкой сьцяны (так перакладаецца) Вуліца фактычна двор, закрыты брамай. Там ёсьць вузкая інстаграмная сьцежка з рэстарацыяй
Mikalojaus Daukšos Мікалая Даўкшы (Піўная) Аднаго з стваральнікаў літоўскай пісьменнасьці
Mikalojaus Konstantino Čiurlionio Мікалая Чурлёніса (Закрэтная, Закрэцкая) Кампазытара канца XIX — пачатку XX ст.
Mildos Мілды Багіні каханьня
Mindaugo Міндоўга
Minsko plentas Менская шаша
Motiejaus Valančiaus Мацея Валанчэўскага (Пяшчаная) Рэлігійнага дзеяча XIX ст.
Mstislavo Dobužinskio Мсьціслава Дабужынскага (Праскокі) Мастака і графіка, сярод іншага быў першым дырэктарам Віцебскага народнага мастацкага вучылішча
Muitinės Мытная
Mykolo Kazimiero Paco Міхаіла Казімера Паца Кашталяна полацкага XVIII
Naugarduko Наваградзкая
Odminių Гарбарская
Olandų Галяндэрка
Onos Šimaitės Оны Шымайце (Азёрная) Праведніцы народаў сьвету
Pakalnės Падгорная
Palangos Палангская
Pamėnkalnio Партовая
Panerių Панарская
Panevėžio Панявеская (Нясьвіская)
Paplaujos Паплаўская
Pasažo skersgatvis Пасаж
Paupio Падрэчная (Паплавы)
Pavasario Вясновая
Pelesos Пялеская (Шкаплерная) У гонар вёскі Пеляса, што ў Воранаўскім раёне — там адна зь дзьвюх літоўскіх школ у Беларусі
Pilies Замкавая
Plačioji Шырокая
Polocko Полацкая
Povilo Višinskio Повіласа Вішынскаса (Бабруйская) Літоўскага пісьменьніка канца XIX ст.
Pranciškonų Францішканская
Prūsų Пруская (Палеская)
Pylimo Завальная
Radvilų Радзівілаўская
Raitininkų Вершніцкая
Ramunių Рамонкавая (Ерузалімская)
Ramybės Спакойная (Малая Роса)
Raseinių Рачная
Rasų Вялікая Роса
Raugyklos Квашэльная (Малая Стэфанаўская)
Riešutų Арэхавая
Rinktinės Камандная (Дзераўніцкая)
Rožių alėja Ружовая алея
Rūdninkų Рудніцкая У гонар вёскі Руднікі, яна месьціцца непадалёк ад беларускай мяжы
Rusų Руская (Прачысьценская)
Šaltinių Крынічная
Saracėnų Сарацэнская
Saulės Сонечная
Savanorių prospektas Дабрахотнікаў праспэкт
Savičiaus Савіч
Šeimyniškių Шэймініская
Šermukšnių Рабінавая
Šiaudinės Саламянка
Šiaulių Шавельская
Sibiro Сыбірская
Šilo Баравая
Šiltadaržio Аранжэрэйная
Simono Daukanto aikštė Пляц Сіманаса Даўкантаса (Палацавы пл.) Заснавальніка літоўскай рамантызаванай гістарыяграфіі XIX
Širvintų Шырвінцкая
Slucko Слуцкая
Sluškų Слушкаў
Smėlio Пяскі
Smolensko Смаленская
Sniego Сьнежная
Sodų Садовая
Sparno Ліпоўка
Sporto Спартовая
Srovės Паток
Stanislovo Moniuškos skveras Станіслава Манюшкі сквэр
Stanislovo Skapo Станіслава Скопы (Скопаўка) Станіслаў Скоп быў каралеўскім сакратаром і меў на гэтай вуліцы маёмасьць у XVI. Гэта самая вузкая вуліца Вільні
Stasio Vainiūno Стасіса Вайнюнаса Клясычнага кампазытара савецкіх часоў, ляўрэата савецкіх прэмій, у тым ліку Сталінскай.
Stiklių Шкляная
Stoties Вакзальная
Subačiaus Субач
Sukilėlių Паўстанская
Suvalkų Сувальская
Švarco Шварца
Švenčionių Сьвянцянская
Šventaragio Сьвінтарога Або Сьвятарога — мітычнага літоўскага князя XIII, Паводле паданьня, менавіта ў даліне Сьвятога Рога вялікі князь Гедымін заснаваў горад Вільню.
Švento Brunono Bonifaco Сьвятога Бруна-Баніфацыя Каталіцкага сьвятога X ст., які загінуў на памежжы Русі і Літвы
Švento Ignoto Сьвятога Ігната
Švento Jono Сьвятога Яна
Švento Kazimiero Сьвятога Казіміра
Švento Mikalojaus Сьвятога Мікалая
Švento Mykolo Сьвятога Міхала
Švento Stepono Сьвятога Стэфана
Šventosios Dvasios Сьвятога Духа
Šviesos Сьвятловая
Švitrigailos Сьвідрыгайлы
Švyturio Маяковая
Tado Kosciuškos Тадэвуша Касьцюшкі
Tado Vrublevskio Тадэвуша Ўрублеўскага
Taraso Ševčenkos Тараса Шаўчэнкі
Tauro Туровая (Буфалова гара)
Teatro Тэатральная
Teodoro Narbuto Тэадора Нарбута
Tibeto skveras Тыбэцкі сквэр
Tilto Мастовая
Totorių Татарская
Trakų Троцкая
Trimitų Сурмовая
Turgelių Тургельская
Tuskulėnų Тускулянаўская Вуліца вядзе да сядзібы XVI ст, названай паводле старажытнага рымскага горада Тускула. У 1940-х Тускулены забрала НКВД. Пасьля выхаду Літвы з СССР тут знайшлі парэшткі 747 закатаваных людзей.
Ukmergės Вількамірская
Universiteto Унівэрсытэцкая
Užupio Зарэчная
Varpų Звонная
Vasario 16-osios 16 лютага (Ганчарная) 16 лютага 1918 году быў прыняты Акт аб незалежнасьці Літвы
Vasaros Летняя
Vilhelmo Šopeno Шапэнаўская Півавара і ўласьніка бровара, вядомага цяпер пад назвай Tauras. Вуліцу праклалі празь ягоны маёнтак
Vilniaus Віленская
Vilnios takas Вілейская сьцяжына
Vinco Grybo Вінцаса Грыбаса (Вайскова-Шпітальная) Літоўскага скульптара пачатку XX.
Vinco Kudirkos Вінцаса Кудзіркі Аўтара літоўскага дзяржаўнага гімна
Vinco Mykolaičio-Putino Вінцаса Мікалайціса-Пуцінаса (Абʼезная) Народнага пісьменьніка (Пуцінас — псэўдонім, перакладаецца «Каліна»). Напісаў раман пра паўстаньне 1863 году
Vingrių Вінгры У літоўскай значыць «пакручасты»
Visų Šventųjų Усіх Сьвятых
Vitebsko Віцебская
Vokiečių Нямецкая
Vytenio Віценя
Zarasų Зароская
Žemaitės Жэмайце (Заціш) Літоўскай пісьменьніцы XIX ст. Юліі Жэмайце
Žemaitijos Жмудзкая
Žirmūnų Жырмунская
Žiupronių Жупранская
Žvejų Рыбакі
Žvirgždyno Жвіровая
Žydų Жыдоўская
Žygimanto Liauksmino Жыгімонта Лаўксміна Нарадзіўся ў Жамойці, вучыўся ў Полацку. Выбітны філёзаф, тэоляг, літаратар XVII ст.
Žygimantų Жыгімонтаўская



Яшчэ крыніцы

  • http://vilnius.penki.lt/ulicy_vilniusa.html
  • http://vilnius21.lt/
Дзе назвы вуліц маюць сэнс. Віцебск

    No comments: