Як уже набридло чути знову і знову
Порожні балачки, пафосні розмови!
"Мова калинова"... "Пісня солов'їна"...
Ще трохи побалакаємо – зникне Україна!
Згубили культуру, забули історію,
Почуваємося зайдами на своїй території.
Віримо чужим, своїм не довіряємо,
Розводимо руками – маємо, що маємо!
Сьогодні братаємося, щоб завтра продати.
Кум іде на кума, брат іде на брата.
Національна ідея як засіб спекуляції.
Здобули державу, втратили націю...
Коли ж у народу більше немає відваги,
Немає власної гордості, немає самоповаги,
Коли кожен за себе у своїй хаті скраю –
У такого народу і героїв немає!
©Тартак
Україна замяніць на Беларусь і сьпяваць на кангрэсе дэмсілаў
30.9.05
торкнула
29.9.05
рэцэпты
заўжды хочацца, каб ратункам ад любой балячкі быў нейкі просты і недарагі рэцэпт.
я спытаўся ў хлопца ў Жоўкве, як зукраінізаваць незукраінізаваную частку Ўкраіны.
думаў запісаць на паперку і запатэнтаваць для Беларусі.
але цуду не адбылося.
дзіўнае пытаньне
у спадарыні, што знаёміла нас з Львовам, я спытаў каля касьцёлу, ці служаць у ім хоць калі па-ўкраінску.
кабета доўга даганяла сэнс пытаньня, а потым распавяла, што існуе вузкае кола моў, на якіх у касьцёле можна служыць.
польская ў ім ёсьць, а во ўкраінскай няма.
“а навошта? па ўкраінску, - бесклапотна сказала яна, - служаць праз квартал грэка-каталікі”.
няўжо беларускія каталікі сваімі рэдкімі службамі па-беларуску адступаюць ад канону?
28.9.05
faq
заўжды было цікава, што гэта за шляхі такія празь межы ды бяз пунктаў пропуску, і чаму іх адкрыта малююць на мапах.
разгадка стала бліжэй, калі наш аўтобус заблукаў у начных ростанях украінскіх дарог і апынуўся ў апошняй украінскай вёсцы.
штопраўда, разгледзець, што там дзе і як не атрымалася – кіроўца схамянуўся, зарыентаваўся, завярнуўся і вярнуўся на слушную дарогу.
а на мяжы Валыні і Галіччыны нас такі спынілі памежнікі
нейкі адчай
жыве ва ўкраінцах.
Сьцярушаныя бардзюры, аблезлая фарба, срач на вуліцах, каровы пасьвяцца на ўзбоччы дарог. Можна ў тым вінаваціць дрэнную ўладу, мясцовых начальнікаў, нізкія заробкі і дабрабыт, але ж ўрэшце знакі дагары нагамі вешаюць чыесьці канкрэтныя рукі…
непрыстасаванасьць
пешаходны пераход у Львове - гэта зусім ня тое што ў Менску.
гэтая навіна каштавала мне рэкорднай дозы адрэналіну, калі я зразумеў, што маршрутка такі не запаволіцца ні на долю km/h.
і я ўпершыню кінуўся бегчы па зебры.
зрэшты, мо мне і падалося.
мо яна б і запаволілася, зрабіла б ласіны мэнэўр, ці стала на два колы.
але паводзіцца на дарозе па-львоўску я так і не навучыўся.
так і вярнуўся дахаты непрыстасаваным
27.9.05
жоўква і БТ
- А почему это у них на доске написано только про 50 украинцев. Евреев ведь куда больше фашисты замучали. Национализм так и прёт!!!
- Але ж вось у гэтай вежы ў пазначаны час былі закатаваныя якраз гэтыя 50 украінцаў, і зусім не фашыстамі, а НКВД. Вось пра гэта і шыльда.
- Да, но почему же они тогда тут про евреев не написали?
лёгіка, прышчэпленая БТ, дзякуючы сваёй парадаксальнасьці, абсалютна непрабіўная.
львів-fm
стаўся для мяне ці не найбольшай загадкай з адкрыцьця Ўкраіны.
я выходзіў за дзьверы гатэлю, ішоў па канцэнтравана ўкраінскім горадзе, размаўляў з рознымі, але спрэс украінскамоўнымі людзьмі, а потым улучаў на прымачы FM і пакутліва шукаў украінскую песьню. Уразіў таксама ўзровень раша-попу, “Ласкового мая” з кампаніяй я ня чуў ужо гадоў зь дзесяць.
і нарэшце, ці ё на ўкраінскім FM суржык? Калі не, то ці мова вячэрняга суботняга гіт-параду на “Народным радыё” папраўдзе ўкраінская?
26.9.05
вяртлявая чаротаўка
беларускамоўныя беларусы для расейскамоўных беларусаў падчас экскурсіі да ўкраінскамоўных украінцаў ды ўсіх іхных незьлічноных помнікаў ды прыгостваў былі экспанатам, што выклікаў куды больш увагі, цікавасьці і цырковога захапленьня.
зручна, кампактна, транспартабэльна, бясплатна
- а скажите что-нибудь еще, у вас так красиво получается...
пачуваешся апошняй вяртлявай чаротаўкай у смуродным гарадзенскім заапарку
23.9.05
vybladki atakujuć moj horad
niešta vybuchnuła i raźlaciełasia samapalnymi askiepkami - uva mnie.
ach, jak sprytna pačynajuć hreć na vohniščy z maich vulicaŭ mazolistyja ruki.
minuły vybuch zasunuli ŭ padvały ŭnutranych pałos biezabličnych viciebskich hazecionak.
zabyli, zabili, pasadzili ŭ klumby novyja kvietki kvitniejučaj krainy.
zamoŭcu vydaduć vyniki – abo bambistaŭ chutka vykryjuć, abo ŭ metach prafilaktyki zakruciać hajki.
zadačka ŭ dva dziejańni
cetliki dzieścištości, mimachodź, viciebsk
21.9.05
плынь
дзяцінства – гэта каляровыя сны.
салодкі мёд тых бясконцых летаў і зімаў, трошку з горыччу, але ад таго шчэ смачнейшы.
каляровае і стракатае, абы-як змантажаванае, аматарскае, настраёвае кіно.
і найістотнейшае ў тым калейдаскопе, што ўсё сапраўднае і жывое – сябры, вуліцы, ровары на другім (забароненым!) канцы гораду, паходні ў бункерах, рэчкі і коўзкія празь іх бярвеньні, нечакана вязкія глеістыя броды, дзявочыя косы, шараговая таварыская бойка за школай, велагонкі паўз хвойнік…
але зьненавідна-непераадольны мантажорскі густ уедлівым туманом праціскаецца ва ўспаміны, наганяе хмараў, вытраўляе колеры, зьбівае рэзкасьць і запавольвае музыку.
і нават у снах шчасьце дзяцінства становіцца трывожным
бо па законах жанру існуе для кантраснага пераходу да праўды жыцьця
дзіма п., мой школьны сябрук, ня надта прыгожы з твару, таму задзірысты і “крэатыўны”, просты хлопец зь пескавацінскай хаціны на самым ускрайку Віцебску, з прастакутным лёсам — школа-вучэльня-войска-хоцьякаяпраца — надоечы ня выплыў з калючай дзьвінскае плыні.
…усё болей вольных месцаў за партамі ў маёй клясе
chitražopstva
Krama Biełaruskaj encyklapedyi ŭviała nacenki na svaje knižki takija samyja, jak u inšych kniharniach, bo “нам не запрещено”. U vyniku taja ž Encyklapedyja VKŁ kaštuje što tam, što tam za 50 tysiačaŭ.
Adkažam ža sknaram bajkotam!
Z ulikam “vyhodnaha” hieahrafičnaha stanovišča i “zručnaha” času pracy, a taksama “ekskluziŭnaha” asartymentu zrabić heta budzie niaciažka.
cetliki bielaruskaja encykliapedyja, teksty
мая пясочніца
Гэтыя чуткі папаўзьлі яшчэ ў маім далёкім дзяцінстве. Па двары хадзлі аб’яднаныя навіной суседзі, тыцалі пальцам у караценькую нататку з адзін абзац у адзінай тады абласной газэце “Віцебскі рабочы”. Дакладнага зьместу ніхто не прыгадае, але ішла гаворка, што ў Віцебску будзе новы мост, і будзе ён на нашай вуліцы.
Мо, у газэце насамрэч было напісана “магчыма, будзе”, або “калі-небудзь будзе”, ды на тое ніхто не зважаў. Кватэры на той час бясплатна даваць перасталі, а як арыентавацца ў платным жыцьці ніхто ня ведаў. А знос – гэта і лазьня і прыбіральня ў хаце, як бы фантастычна гэта ні гучала. На бераг непадалёк ссЫпалі агромністую гару пяску, і на гэтым справа заглохла. А я тым часам хадзіў сабе ў садок, а нас з таго садку вадзілі ў парк, што цягнуўся аж да самай ракі, у тым парку была вялікая пясочніца, алеі кветак і пэнсіянэраў, густыя кусты з падазрона схаванай у іх лаўкай, і, як і мае быць, вялікія дрэвы. Калі мяне з двару пускалі катацца ў той парк на ровары, сьвет здаваўся бясконцым. А штозімку паркавая горка ператваралася ў санна-лыжную трасу. У дрэвах абапал гэтых дваццацімэтровых “сілічаў” я пакінуў 2 пары лыж, адну зь іх - зусім новую.
Час мінуў. На месцы старту паставілі помнік Караткевічу (пакуль не прыехаў Грыб і не прасьвятліў, я з усім Пескавацікам думаў, што гэта які-небудзь Шагал).
А днямі, завітаўшы ў родны горад, я пабачыў на месцы сваёй пясочніцы чатырохколавую пачварыну з каўшом. Колішнія алеі былі скапаныя і пазасыпаныя камянямі. Калі я пачуў, што гэтак стаў урэальнівацца той самы колісь чаканы мост, зямля захісталася. Але ж трасца, чаму мой парк, мая пясочніца? Побач жа да Дзьвіны коцяцца дзьве паралельныя вуліцы?
Гэты мост - разбуральнік. У мяне ён адабраў любімы куток дзяцінства. А ў маіх колішніх суседзяў, што так і гадуюць у хацінах “без выгодаў” ужо другое пакаленьне нешчасьліўцаў – апошнюю надзею на цуд у жыцьці.
Незалежнасьць - гэта калі ўлады твайго гораду не аддаюць паркі ў гістарычнай частцы пад аўтатрасы і масты, любяць гэты горад, бо тут нарадзіліся і ведаюць пра ягоныя карані
19.9.05
16.9.05
статыстыка
з
КОЖНЫМ
днём
застаецца
ўсё
МЕНЕЙ
ЛЮДЗЕЙ
што яшчэ ня бачылі мяне на ровары
cetliki karacieĺki, mimachodź, ravaryzm
14.9.05
плюралізм
што толькі не пачуеш на заяўленых беларускай службай радыё свабода хвалях
раней яе "перасуседжвалі" пераважна ісламскія сьпевы ці ўсюдыпралазныя кітайцы, а неяк хвалі ляглі так, што на знаёмым месцы гучала густая беларуская ідэалёгія.
думаў - глушаць, але праверыў - суседзяць.
rferl - 7115 kHz
радыё "Беларусь" - 7105 kHz
плюралізм
вітаміны
спрабуючы намацаць беларускую "свабоду", спатыкнуўся на "пазыўных" pulp fiction
прымач, які пару ймгненьняў назад усімі сіламі сваіх дзьвюх антэн марна спрабаваў рэанімаваць лядачы подых беларускай вэрсіі rferl, раптам выдаў мне fm-ную якасьць супэрскай музыкі.
расейская BBC бадзяецца па клюбах Лёндану, круціць Oasis у easy listening'авым выкананьні і падкідае іншыя музычныя пярчынкі
у кожным сантымэтры паветра ў хаце грувасьціцца столькі нечаканае ад радыя вітаміннасьці і асалоды, што з твару не спаўзае зьдзіўленьне.
радыятэндэры эўразьвязу з прадвызначанай перамогай DW гараць сабе гарам у неразграбаным стосе rss-стужак.
12.9.05
жаванка
ёсьць рэдактары, якія сілкуюцца дэфіцытным сэрвіраваным аўтарскім натхненьнем, набіраюць у поўныя шчокі тэксты і атрыманай жаванкай залепліваюць дзіркі свае мэдыйнае стравы; глядзіш пасьля на вынік – нібыта інгрыдыенты і з твайго гародчыку, а выйшла - …
cetliki mass-media, mimachodź
9.9.05
4.9.05
бульбоўнік
Сэнсацыя! Рускамоўныя беларусы гатовыя начысьціць лыч за беларускую мову, нават калі самі ведаюць яе слаба.
Мова засталася аб’яднальным сымбалем, ці гэткім сымбалем сталася?
Для беларусаў істотна, каб яна была, але каб яе ня трэба было ведаць?
Што выкліча большае раздражненьне – карыстаньне мовай ці зьнявага яе?
Паспрабуй разгледзь, якія яны, беларусы з-пад суседняга бульбоўніку…
2.9.05
ржунімагу
"Удаваўскі дыялект — расейская «тарашкевіца»"
Ржунімагу!
"Наша ніва", пішы ішчо!
cetliki mass-media, mimachodź, naša niva, padšyŭka, taraškievica