28.9.05

непрыстасаванасьць

пешаходны пераход у Львове - гэта зусім ня тое што ў Менску.
гэтая навіна каштавала мне рэкорднай дозы адрэналіну, калі я зразумеў, што маршрутка такі не запаволіцца ні на долю km/h.
і я ўпершыню кінуўся бегчы па зебры.
зрэшты, мо мне і падалося.
мо яна б і запаволілася, зрабіла б ласіны мэнэўр, ці стала на два колы.
але паводзіцца на дарозе па-львоўску я так і не навучыўся.
так і вярнуўся дахаты непрыстасаваным

No comments: