29.9.05

дзіўнае пытаньне

у спадарыні, што знаёміла нас з Львовам, я спытаў каля касьцёлу, ці служаць у ім хоць калі па-ўкраінску.
кабета доўга даганяла сэнс пытаньня, а потым распавяла, што існуе вузкае кола моў, на якіх у касьцёле можна служыць.
польская ў ім ёсьць, а во ўкраінскай няма.
“а навошта? па ўкраінску, - бесклапотна сказала яна, - служаць праз квартал грэка-каталікі”.
няўжо беларускія каталікі сваімі рэдкімі службамі па-беларуску адступаюць ад канону?

No comments: