31.12.09

From Twitter 12-30-2009



  • 02:23:54: дзень памяняўся на мяжы Партызанскага й Заводзкага раёнаў
  • 14:13:27: купіў на падарунак garmin і разумею, што нармальнай мовай і не пералякаўшы растлумачыць, як заліваць на яго карты, — анрыял, анрыял, анрыял.
  • 14:14:47: apošni aĺbom placebo torknuŭ ź pitaha razu, alie ja nastojlivy
  • 14:15:57: RT @franakviacorka Салдатау шкадуюць як асірацелых альбо пазьбягаюць як пракажаных. Але ніхто не успрымае беларускіх жаунерау як воінау
  • 14:19:37: допісы @franakviacorka ўсё болей нагадваюць эпізоды да аднаго нязьнятага фільма Кустурыцы, марожаныя карасікі ў ваньне — гэта так катарсічна


Tweets copied by twittinesis.com


30.12.09

FLACebo


  • 11:33:21: я чайнік, але мой jetaudio заграў кружэлку Placebo ў аналагавым рэжыме — а крута!
  • 11:34:53: ідэальнае надвор’е, кайф проста глядзець у вакно
  • 11:37:44: hetuju muzyku ja chaču ŭ lossless
  • 12:06:38: учора трапіў у загадкавы затор на Лібкнехта — ля Бэтоннага завулка літарай Г на дарозе стаялі тры пяцьдзесят сёмыя.
  • 13:31:29: «Извините, мы не можем найти модели соответствующие вашему запросу». Які ўжо раз так.
  • 13:41:18: о, мой кішэнны плэер ня ўмее FLAC, а кампутарны ня ўмее FLAC CUE. А блін.
  • 13:42:25: шнурок да pocketbook 360° ужо трымаецца на адной нітачцы.
  • 14:07:32: во навіны, а аўдыёплэераў і не засталося, усе зь відэа ды зь вялікімі экранамі, якія нафіг не патрэбныя.
  • 15:27:30: абзваніў 5 5-зоркавых анлайнэраўскіх прадаўцоў, у 4-х няма тавару проста, «нетурыстычны» сзон кажуць, профі хрэнавы.
  • 17:29:50: па дарозе ў цэнтар таксіст жаліўся, як ня хоча ён у цэнтар
  • 22:46:56: чамусьці паездкі ў мэтро ўспрымаю як выкрасьлены час, нават калі па зямлі ехаць даўжэй. асабліва ў такое надвор’е.
  • 22:52:35: flac як плацэба, можа, нічога і ня чуеш у параўнаньні з lossy-фарматамі, але як рэалістычна здаецца, дык ці ж гэта і ня ёсьць даказаны кайф!


Tweets copied by twittinesis.com

29.12.09

над страною звучіт белбіліміт


  • 11:36:43: міт пра белбілінґвізм захлынаецца на «прыгожа» і «цікава», ужо на «скураной вокладцы» сувязь горшае і канчаткова зьнікае на «шкарпэтках».
  • 13:21:08: народ, а дзе ў Менску музычныя CD купляюцца, шукаю апошні альбом Placebo, да прыклалду, і не CD-R. Mz.by — гэта аўталаўка нейкая.
  • 16:47:49: навагодні настрой -- Моторролла - Пригадай HD клип 2009 http://www.youtube.com/watch?v=BfUrKoCuzqo


Tweets copied by twittinesis.com

28.12.09

uch jak pakataŭsia


  • 16:00:49: хачу радыё старых савецкіх навагодніх песьняў, шматлікія крыстмас-рыдыі ня торкаюць.
  • 16:02:12: увогуле, крыстмас-радыі — гэта такі сублімат навагодняга настрою для офісных працаголікаў
  • 16:03:17: радуе адное, што за навагодні стол заяўлюся пасьля расейскага новага году, абыдзецца без гэтых інэрцыйных праслухоўваньняў курантаў
  • 16:07:57: Zlatý Bažant — гэта такі Баброў бяз цукру і рысу, з прыемнай гарчынкай, у спалучэньні з баброўскай цаной — сама тое.
  • 16:10:37: у Паўночным пасёлку жыве дзіўная колькасьць карысных людзей, алектрыкі, сантэхнікі, фіраншчыкі, добрасамарыцянскія калекцыянэры кіношак…
  • 16:13:23: афігеннае надвор’е, расцудоўнейшая вуліца Балотнікава — лёд з паліўкай, шыпы бяззуба скрыгочуць, а які лес, а якое Сцыклева, ух як пакатаўся
  • 17:46:27: Currently Browsing: http://is.gd/5DhLX


Tweets copied by twittinesis.com

27.12.09

let it thaw


  • 14:41:13: ачытка: сотрудники милиции подозревают минчан с новым годам
  • 14:44:33: let it thaw, let it thaw, let it thaw
  • 16:59:48: хачу такі сьнег, як у Піцеры http://photofile.ru/photo/alaft/96300601/114104823.jpg
  • 18:46:00: «рэжысёр Гай Рычы, былы мужык Мадоны», 17:45, СТВ
  • 19:01:27: відзьма-нявідзьма — самая замарожаная перадачка.


Tweets copied by twittinesis.com

za trali!

Неверагодна, але факт.

З пункта А ў пункт Б

  • няхуткасны тралейбус 34 праяжджае 20 прыпынкаў (14 км) за 35 хвілін
  • хуткасны аўтобус 20 праяжджае 8 прыпынкаў (10 км) за 30 хвілін.

Ніхто ня едзе з акадэміі на Байкальскую 34-м, усе чакаюць наступнай дваццаткі, нават калі яна сышла з-пад носу і будзе праз 15-20 хвілін. Я і сам бы ня езьдзіў, калі б пару разоў не пракаціўся дзеля цікавасьці.

А пракаціўшыся, прыгадаў, як няхуткасны Т65 даганяў і абганяў на Касманаўтаў колішні мэгахуткасны А41.

Ну і вядома, жвавы 43-ці згадваецца ці ня кожны раз падчас нуднага млявага пад’ёму на сотцы ад цырка да Панікоўкі.

26.12.09

śviežy rep


  • 13:14:05: вяртаўся апоўначы мэтром, у адным вагоне блявалі, у другім сьпявалі
  • 14:59:20: oz.by, я так разумею, на каляды і шабаты пароляў не высылае
  • 17:39:21: інтэрнэт-аукцыёны — знаходзіш хутка, чакаеш месяц. гарэцьмуць сінім полымем
  • 21:12:07: Сьвежы рэп з Т60: «Хто на Завадскую будзет бочкі каціць, я таго магу і дамой прыгласіць». Рыхтык як у Scary Movie 3.


Tweets copied by twittinesis.com

25.12.09

savok


  • 14:40:08: забытыя ў лядоўні дрожджы — гэта эвакуацыя
  • 14:44:28: http://trunc.it/4cnck Смаленскі кірмаш — рэдкасная цесная клаака, як гэта можна было рэстаўраваць, гэта ж помнік савецкага дойлідзтва, блін
  • 14:49:24: эх, Смаленскі базар, чарга з раніцы за тым, «што выкінуць», савецкія «Марскі бой», «Магістраль», бабулька па продажы 15-ці капеек, эх…
  • 17:33:45: савок, гэта калі гадзіньнікі на вежы гадзіньнікавага заводу, які пыхліва рэклямуецца па ТВ, паказваюць розны час і падсьвятляюцца на траціну


Tweets copied by twittinesis.com

24.12.09

spaĺnia


  • 02:08:40: pocketbook такі можна браць у спальню! абнавіў уражаньні ад чыталкі http://bit.ly/555t9L. мінус два мінусы мінус адзін плюс.
  • 15:32:16: былі маразы ў хаце было 25, маразы сышлі — стала 20, вярніце сьцюжу!


Tweets copied by twittinesis.com

23.12.09

kuča narodu


  • 13:46:46: ніяк не прывыкну да паўднёва-ўсходняй гадзіны пік — да і пасьля апоўначы
  • 20:40:20: У нейкай фантастыцы-80 на чужой плянэце герой сьпёр хрэнь і мучыўся зь ейнымі кнопачкамі, заточанымі пад аліенцкія кіпцюры. Я купіў MicroSD.
  • 21:57:15: падшлемнік — зручная штуковіна, шкада, што ў нас бяз шлема і бяз ровара не прынята…
  • 21:59:42: давайце назавем Уручча горадам-спадарожнікам Менску, усё лепей, чым ганяць людзей з Смалявічаў і назад
  • 22:02:45: мяне цікавіць адно дызайн googlereader’а і feedly, а прадукатары rss-стужак могуць крэмзаць сабе старонкі колькі заманецца.
  • 23:07:48: куча народу сьветлавы дзень займаецца тым, што ім у лепшым выпадку пофіг, як жа яны, пэўна, самарэалізуюцца ўначы!


Tweets copied by twittinesis.com

22.12.09

banan


  • 23:00:18: Пачуваюся малпай, якая такі сьпёрла банан — канвэртую RSS для pocketbook’а празь нейкі Python. Хіба ж так можна зьдзеквацца зь людзей?


Tweets copied by twittinesis.com

21.12.09

pocketbook 360

Агляд па шасьці гадзінах карыстаньня =)

Здорава:

  • чытаць зручна, а я ня верыў
  • ёсьць беларуская мова інтэрфэйсу
  • не такое яно і шэрае
  • не такое яно і маруднапераліствальнае, абсалютна камфортна гартаецца.
  • на кампе выглядае як дыск F, ніякіх плясак з бубнамі
  • прачытала ўсё, што папрасіў, нават лацінку з ĺ. Надзіва часта надзіва туга пераварваюцца fb2 або не чытаюцца ўвогуле, магчыма мне не шанцуе з файламі, пакуль не разабраўся.

Ня здорава:
  • праграмулька PocketNews не чытае амаль усе стужкі, якія чытаю я, сама вісьне, сама выгружаецца
  • беларускі пераклад на цьвёрдую двойку пасьля перапрашыўкі на вэрсію 14.2 перакаладу можна ставіць «чатыры зь мінусам», то бо залік.
  • кнопкі чуваць, у спальні не пачытаеш, затое, заснуўшы, не расьцісьнеш прыдумалі праґрамульку, якая гартае старонкі, калі нахіляць чыталку.
  • працоўная тэмпэратура супадае з роварнай, ад нуля да +40
  • pocketbook.net.ua пераважна платны, і ў грыўнях
  • начытаўся, што прыстасовіна крохкая і бываюць траблы з usb-гняздом, сяджу цяпер пераляканы
  • накрыўка папросту здымаецца і мацуецца на адваротны бок, абы-як здымаецца і абы як мацуецца, пасеяць — раз плюнуць, імхо.

vi спытаўся, як добра ён чытае pdf, chm & djvu?

Вось так:

zimovyja zabavy


  • 16:48:52: адна з самых любімых зімовых забаў — катацца на тралейбусах, тым больш што прагрэс робіць іх усё сьмяшнейшымі і бездапаможнейшымі.
  • 21:09:31: u pocketbook 360 jość bielaruskaja meniuška, jon liepšy, čym ja bajaŭsia
  • 21:11:01: на шклопакетах ніякіх марозных карункаў, чаму не папярэдзілі…
  • 21:24:01: ес, паўтарыў подзьвіг белселаўскай Бландзінкі зь вялікай літары.
  • 21:42:30: хоць беларускі пераклад pocketbook’а паліць і пячэ
  • 23:10:14: праграмка PocketNews, што праўда, нікуды ня вартая, прачытала 2 стужкі, і тыя без «ў» і шчэ 10 разоў завіcла ці адплявалася.


Tweets copied by twittinesis.com

19.12.09

From Twitter 12-18-2009



  • 11:40:49: кінуўся ў ґуґал, а раптам і віцебск…
  • 17:21:10: (я ламэр)². дзяўчына на Белселе наладзіла мне нэт за тры хвіліны


Tweets copied by twittinesis.com


18.12.09

From Twitter 12-17-2009



  • 11:55:08: з плэера грэе the roof the roof the roof is on fire we don't need no water let the motherfucker burn. такія цёплыя словы
  • 11:55:52: дзесьці на сёмай хвіліне становіцца паралельна, як ты выглядаеш у двух капюшонах
  • 12:01:51: у гонцы за квіткамі на апошні рэйс 2009 году заняў першае і другое месцы
  • 12:03:58: летась апошнім рэйсам году быў «богдан», разьлічаны на крымскія маразы, а на задніх сядушках спаў і пах аўчар, якога папрасілі «перадаць»
  • 12:05:52: на раёне не купіць соку з гародніны і чорнага казла
  • 12:07:39: стоячы ўчора ўначы на прыпынку з дваццаціградусным марозам і дваццаціхуткасным ветрам, разважаў пра тое, які ж цуд жыцьцё на плянэце зямля.
  • 21:35:27: ламер, не магу падрубіць тэлефон да кампа, замадэміцца
  • 21:42:05: дэвайсы ды цапстрыкі на белселе прадаюцца па цане рэдкасных вырабаў ручной работы, даволі заканамерна, трэба сказаць.


Tweets copied by twittinesis.com


17.12.09

From Twitter 12-16-2009



  • 01:23:37: чым яшчэ займацца ноччу на купалаўскай як не ўяўляць шкляныя кампазыцыі над уваходам вінампаўскім level meter’ам.
  • 10:49:57: Радыё «Сталіца» мэтадычна чысьціць сяброўскія парады зрабіць слухабельную трансьляцыю ў інтэрнэце, пры ўсёй павазе, да жалю, калхоз.
  • 10:53:27: яшчэ з мэдыйных навінаў — накрыўся медным тазікам сайт «Народнага слова» Nspaper.info зь некранутымі цудамі правінцыйнай журналістыкі.
  • 18:26:23: chočacca zaniacca śpiačkaj
  • 18:33:25: Натрапіў на кіно «От зарплаты до зарплаты». Сузор’е — Мягкоў, Яфрэмаў, Фарада, Мардзюкова, Польскіх — у прахадной індустрыйнай сацнудзе.
  • 19:37:38: заўтра вялікая гонка — адкрываецца продаж аўтобусных квіткоў на 31-га.


Tweets copied by twittinesis.com


16.12.09

From Twitter 12-15-2009



  • 10:57:58: сіноптыкі няхіла спудлавалі — на gismeteo і wheatherwatcherы дагэтуль прагназуюць на 10 гадзін -9—11, pogoda.by руліць, асабліва 6.pogoda.by
  • 12:46:08: Калі Ігар Емельяновіч інтэрвіяваў даярак, чулася, што прызначэньне ў яго іншае — і вось слухаю ягоную містычную перадачу на «Сталіцы».
  • 13:55:22: http://trunc.it/42qep да навіны, што ў віцебску адменяць 100 аўтобусных рэйсаў http://bit.ly/5qsdcu. Пры інтэрвале 66 хвілін — усім пофіг.
  • 14:05:24: http://6.pogoda.by/26850 фактычная тэмпэратура ў правай і левай калёнцы розьняцца на дзесяць градусаў
  • 14:28:10: я б, вядома, не сумняваўся, што фільм «Men in Black» выдумка, калі б не Алег Хаменка.


Tweets copied by twittinesis.com


15.12.09

From Twitter 12-14-2009



  • 12:41:07: ну, на велабан!
  • 15:42:50: На велабане ў Серабранцы застылыя пад сьнегам ледзяныя пупурышкі, а пасьля Дзянісаўскай — ужо пачышчаны. Мост ля Аранскай узяў з разгону.
  • 15:57:46: RT @nick_vershinin В Минске все говорят на русском языке. Недоумение белорусская речь (…) вызывает даже у белорусов. #minsk
  • 16:14:58: зімовы велабан http://bit.ly/6fd951
  • 19:18:11: выехаў па роварным часе, на прыпынках аўтобусаў не чакаў, а прыехаў на 20 хвілін пазьней
  • 21:27:43: У Віцебску на камунальны транспарт і так ніхто не разьлічвае. Або пехам, або на камэрсантах. Ну -100, ну і што. http://bit.ly/4QgXSg


Tweets copied by twittinesis.com


14.12.09

From Twitter 12-13-2009



  • 00:58:37: выпадкова натрапіў на «С дождя» «Торбы на круче», пранікся, загрузіў два альбомы, паслухаў, выдаліў, вось табе і выпадковасьць.
  • 18:00:29: ва ўсіх вокнах адкрытыя форткі, пара, паўголыя людзі за шыбамі, ЖЭСьць.


Tweets copied by twittinesis.com


12.12.09

From Twitter 12-11-2009



  • 14:16:15: Ес, знайшоў! Надвор’е за вакном — і ў рэальным часе, і з дакладнасьцю да сотых =)) http://bit.ly/4sZyns
  • 16:52:27: будзеш сьмяяцца, але на ровары лацьвей нат у такое надвор’е, вось пешаход балянсуе, вось машына завярнула аб бардзюр, а я сабе шумлю шыпамі.
  • 21:10:59: эээ, подла мяняць прагноз надвор’я на вечар вечарам
  • 21:29:16: lastfm narekamendavaŭ fufla


Tweets copied by twittinesis.com


11.12.09

narešcie sustrelisia


  • 04:21:50: начныя зімовыя велавар’яты нарэшце сустрэліся і ні слова адзін адному не сказалі.
  • 14:26:25: belpost.by, падпісваюся, у адзін цудоўны момант сыстэма вылагіньваецца, кошык замовы чысьціцца, дзярж-Ай!-Ці?, а то.
  • 14:28:19: ну й немагчымасьць падпісацца на Esquire у стылі, вось ён, бачыш, але скульля возьмеш, выглядае проста натуральнай разынкай сэрвісу.
  • 14:41:41: «Телефон для справок по вопросам "Интернет-Подписки" — 227-75-27» не адказвае, відаць, «пайшла на склад».
  • 14:49:25: вось дзе соль! менскай Белпошце трэба сысадмін на сталыя паўстаўкі, лавіця момант — http://bit.ly/8zklIG. скотч выдадуць :D
  • 14:53:01: шкада, няма больш кубка яндэкса, у мяне якраз задачка намалявалася: знайсьці е-мэйл на сайце белпошты датычны інтэрнэт-падпіскі.
  • 15:11:11: не магу прыгадаць, калі я апошні раз быў у паштовым аддзяленьні, здаецца, некалі нават сёлета, easypay закідаў, чаргу стаяў, дурань
  • 15:18:50: шанцуе мне сёньня на літару Бе, вось хрушчу кансэрвай 'хрыбетнік траскі ў памідорным месіве'.


Tweets copied by twittinesis.com

10.12.09

servisy dlia masaŭ


  • 13:19:01: зь віцебска да горадні ходзіць аўтобус маркі радзіміч, выдатны сродак для прачышчэньня страўніка
  • 13:28:15: сэрвісы для масаў кшталту http://www.minsktrans.by/mg.htm ці http://komplat.by/ масам асвоіць практычна нерэальна
  • 13:32:24: залаты час бюджэтнаўстаноўных айцішнікаў — прасьветленых абібок(г)аў сярод пралетароў-«не стучыце так па клаўятуры, вы яе паламаеце»
  • 15:39:02: wearher watcher абяцае -0,6°C, дарагая рэдакцыя, я рады, але без дакладнасьці да сотых не магу падабраць апранахі
  • 17:42:04: велаідэі на зіму: каб ачысьціць ровар ад сьнегу, трэба паліць яго вадой, вядома, пры плюсе.
  • 17:42:46: і яшчэ на зіму, відаць, трэба кінуць змазваць ланцуг для больш экалягічнага выгляду лужын пад адталым роварам.


Tweets copied by twittinesis.com

9.12.09

fonavaje i niezrazumielaje


  • 11:52:29: у вёсцы заўжды была ўключаная радыёкропка, вось я такі і вырас — трэба каб нешта недзе бурчала, фонавае і незразумелае.
  • 12:05:39: No Country for Old Men — дыхтоўна, мудрона, з заежджаным сюжэтам, але глядзіцца да канца.
  • 12:06:20: думаў, што я адзін велавар’ят на паўднёвым усходзе, але мяркуючы па сьлядах, нас сама меней трое.
  • 12:11:37: задумаў купіць прымач або радыёгадзіньнік айчыннай вытворчасьці, але своечасова занясло на жданы, згадваю задуму з жахам.
  • 12:13:31: нейк зайшоў пад новы год у фірмовую краму гарызонта, было не прапіхнуца ад прадстаўнікоў арганізацый, якія скідвалі лішкі бюджэту
  • 12:14:12: калі нехта на нешта дае зьніжкі, значыць недзе можна проста купіць таньней.
  • 12:19:08: Шыла паліць і пячэ -- Войска па-беларуску! http://www.youtube.com/watch?v=0FjCGSmXVdk
  • 14:41:27: by_mova: Ненавіджу "Нашу Ніву". Неяк па http://bit.ly/6GiBjQ Колькі раптам аказалася прыхільнікаў белмовы пад рэдакцыяй Крапівы.
  • 19:11:30: удалы пурызм — рэалізацыя моўных валентнасьцяў, усе словы былі калісьці прыдуманыя, і галоўнае — гэта працуе, праверана на славенцах.
  • 23:44:33: выглядае, жж кепска ўплывае на здольнасьць самастойнага мысьленьня і мысьленьня ўвогуле, сындром плюсадзінага натоўпу.


Tweets copied by twittinesis.com

8.12.09

(b)uch!


  • 13:20:36: Глядзеў Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull і лавіў сябе на думцы, што мне куды цікавей, як там сьнег за вакном.
  • 19:23:06: першая камэра вылезла і выбухнула, але паставіў запаску і цудоўна сьнежна праакаціўся, ух!


Tweets copied by twittinesis.com

7.12.09

urban-trip


  • 11:19:37: купіў укх-прымач слухаць радыё сталіца
  • 19:39:09: канцатыднёвы урбан-трып: грушаўка, міхалова, малінаўка, рылаўшчына, пд. захад — поўны паўднёвазахадзец; які кайф вяртацца ў свой п.пасёлак


Tweets copied by twittinesis.com

5.12.09

kinonanač


  • 13:49:34: pahliadzieŭ na nač „Życie jako śmiertelna choroba przenoszona drogą płciową“, ćhu ty nu ty, šedeŭr, kab jaho


Tweets copied by twittinesis.com

4.12.09

kartež


  • 01:08:46: лічбачка 01 пад чырвоным сьветлафорам зусім не абавязкова значыць, што праз сэкунду будзе зялёны. пастка для дзеравеншчыны. картэж!
  • 10:21:06: уначы дагнаў на ходніку нешта дробнае чатырохколае сьмярдзючае і равучае, нехта ў нашай вёсцы займаецца кастамным мотахрэнябудаваньнем


Tweets copied by twittinesis.com

3.12.09

baliončyki


  • 12:43:53: яшчэ цёмка перадае дакладны час па-беларуску http://bit.ly/4tPvy4. і на мой блоґ з учора 8 разоў зайшлі з тыпографа, не магу даўмецца як.
  • 12:45:10: feedly падлічвае клікі толькі праз bit.ly, хітруны.
  • 18:17:53: ёсьць людзі, якія рэальна носяць балёнчыкі, каб абпшыківаць розных там вяскоўцаў, бамжоў і раварыстаў, горчев не зманіў http://bit.ly/6gmNzs


Tweets copied by twittinesis.com

1.12.09

typograf




Tweets copied by twittinesis.com

30.11.09

heta nia ŭciśnieš u koĺkaść znakaŭ nia skažaš slovami ŭvohulie,
heta ništo, što robić nijakim ciabie, tvaje filiji j fobiji
heta padobna na śmiech, bo zabudzieš praz vuściš, jak slušna plačacca,
heta jak śnieh, jaki tak liubiš, pakuĺ pad jaho nia klaścisia
heta kali toĺki korak u horlie dokaz taho, što ty tut jašče,
kocišsia kropliaj biazvoĺnaj boliu pa niebyćcia ščace

usierabrancy


  • 00:53:54: павелабаналіганіў
  • 00:55:42: на Хабараўскай будуюць камэрцыйны дом, прыемна пачытаць у рэклямках, які ўсё такі цудоўны мой непрэстыжны раён
  • 19:54:08: у серабранскі кінатэатар чарга аж на вуліцы, трэба хіба пацікавіцца галівудзкімі навінкамі


Tweets copied by twittinesis.com

28.11.09

nu śpiešyŭsia


  • 14:04:17: у парадку экспэрымэнту вырашыў сьпешыцца на пераходзе — дык з роварам у руках уцякаць ад сьляпога жыгуліста значна складаней, чым на ровары


Tweets copied by twittinesis.com

25.11.09

24

Вблизи деревни Бездедовичи-1 в Витебской области автомобиль "Сааб" съехал в кювет и опрокинулся. От полученных травм пассажирка, жительница Гродно 1985 года рождения, умерла в больнице. За рулем автомобиля находился житель Новополоцка, который еще в декабре 2007 года был лишен водительских прав.

Учора Надзею пахавалі на Паўночных могілках ля Наваполацку.

Глядзеў у неба. Пад калючы дождж.

24 гады.
Якія важкія, якія нясьцерпныя словы гора, нават самыя ціхія, нават нерасчутыя, і як немагчыма нічога, нічога сказаць у суцяшэньне, ні пракрычаць, ні прашаптаць.

Так балюча. Балюча і чорна на зямлі.

Сьвет прыглушэў, запаволіўся і адступіў на крок.

Два гады таму былі ў яе на вясельлі.

22.11.09

uradžaj


  • 03:39:01: цікава, які ўраджай жыта можна сабраць на К.Маркса?


Tweets copied by twittinesis.com

21.11.09

prabliema parkovak


  • 14:05:07: каля 1 пад’езда паўпустая паркоўка, машына пад’ехала да 2-га й залезла ўсімі коламі на траву. праблема парковак у дварах існуе, такі так.
  • 22:37:21: цікава, ці на час будаўніцтва Кямьпеньскага зробяць аб’язны велабан?


Tweets copied by twittinesis.com

20.11.09

piataje kola


  • 01:25:37: будзе за каго пахвалець на чэмпіянаце
  • 12:50:17: я зьвязда (2)! Толькі ў каго знойдзеш тыя трафейныя УКХ-прымачы, каб гэта зацаніць.
  • 14:11:11: а ёсьць нейкі такі ж просты, як YouTube, спосаб дзяліцца аўдыёзапісамі?
  • 21:21:20: Ілюстраваны запіс размовы з праграмы «Пятае кола» http://www.youtube.com/watch?v=v1V1H8sEhB0


Tweets copied by twittinesis.com

19.11.09

dadalosia vostrasiužetnaści


  • 01:41:24: дарозе дамоў дадалося вострасюжэтнасьці, прабілася кола пад дажджом, на Радыяльнай абрубілі ліхтары, камэра не падышла.
  • 03:41:41: http://bit.ly/QFDpA Ася Паплаўская — адна з нашых падаюшчых надзеі топ-літ-крытыкаў. Допіс маляўніча ілюструе ровень згаданай дзялянкі.
  • 14:22:10: Казько ў #dziejaslou як ходнікі ў стане капрамонту — кірунак ёсьць, лужынкі блішчаць, а пойдзеш — і кайфу ноль, і ня йдзецца. Расчараваньне.
  • 14:27:26: Трэба падкінуць ідэйку пра shorten URL снандартызатарам з вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
  • 14:30:03: кароткі дзённы сон, лічу да ста сарака.
  • 14:52:58: На званку No Surprises, і гасьцінны кот кідаецца да ганку, як трэк выбірае комп. Эх, простае кацінае шчасьце — Radiohead ды Royal Canin.
  • 15:11:20: Восеньская маскіроўка на велабане http://poehali.net/attach/IMG_0274_tn.jpg http://bit.ly/1peyiF


Tweets copied by twittinesis.com

17.11.09

Park Che


  • 10:22:45: abpilavali kronu kliony pierad šybaj, ciapier susiedziam źnizu śvietla, nam — panyla
  • 11:29:37: у тапанімічную камісію: Парк Чэ.
  • 11:33:02: twitter без памылак знаходзіцца на friendfeed’зе


Tweets copied by twittinesis.com

16.11.09

ryfmaŭmapa

мае рыфмы ў гадах і каардынатах з прэтэнзіяй на дакладнасьць — геаграфічную.
рыфмам з забытай геалякалізацыяй не пашанцавала.


Usia ryfmaŭmapa

слабо якому дзяржыдавецтву замуціць сэрыю «Першая мапа паэта»?
слабо. :)

15.11.09

niedzie na daliahliadzie


  • 01:39:16: недзе на даляглядзе вые сабака. камусьці пашанцавала.
  • 13:22:29: збочыў з звыклай дарогі ў казку з хвойніка і карагоду хатак на 2-м Халмагорскім, дзе ля сьцежкі між гародаў — цудоўны КП для #otryv
  • 22:08:13: jak ja a dziaviataj ranicy liedź pračnuŭsia, tak dahetuĺ liedź pračnuty i siadžu


Tweets copied by twittinesis.com

14.11.09

From Twitter 11-13-2009



  • 01:58:11: мокрая змрочная цёмная вуліца Баграціёна (ня блытаць з завулкам) апоўначы, валасы варушацца пад падшлемнікам.
  • 13:21:42: «Київський час відрізняється від Всесвітнього Координованого (UTC) на +3 години за зимовим часом». http://bit.ly/gITzt У Кіеве зара 13:22?
  • 16:44:25: праз паўпрыпынка ў тралейбусе прыгадаў забытую ісьціну: на ровары пад дажджом любой інтэнсіўнасьці усё ляпей за грамадзкі транспарт
  • 17:35:54: «Найпаўнейшая прыватная хвалялолўка», расклад кароткіх хваляў на зіму, BLR, UA, RU, PL. PDF A4 180Kb: http://mfi.re/?4znmztzmhmd
  • 17:44:14: «Найпаўнейшая прыватная хвалялолўка», на выбар MDI A4 90Kb: http://mfi.re/?zzid4xjmz0n. У мяне зь яго раздрукавалася прыгажэй. :)


Tweets copied by twittinesis.com


13.11.09

Найпаўнейшая прыватная хвалялоўка, зіма-2009



У фармаце А4 для друку

PDF (108Kb)

MDI (90Kb)

From Twitter 11-12-2009



  • 01:31:40: дваравыя сабакі, вулічныя сабакі, цяпер, ліха, пуцеправодныя сабакі — усім я не абыякавы, хоць ты вазі цагліну на багажніку.
  • 13:00:00: хацеў у парадку плюралізму затлуміць вам галаву частотамі «Голасу Карэі», але не знайсьці, ведаюць іх, бадай, толькі п-карэйскія шпегі.
  • 17:34:25: касірка бегазпрамбанку ля калініна перасакралізавала працэс закіданьня грошай на ізіпэй і манілася навярнуць мяне ў гэтую сваю рэлігію
  • 17:54:49: 2 прадавачкі ў 1000 дробязяў расьцягнулі рытуал прадаваньня 1 ражка для абутку за 1000 рублёў на 4 хвіліны, цэлае мастацтва запаволенасьці
  • 18:25:01: белсел абзывае плацёж праз ізіпэй «наяўным», ціпа разумны дужа
  • 19:31:33: źjeździŭ na rovary ŭ kramu za dziasiatkam jajek


Tweets copied by twittinesis.com


12.11.09

From Twitter 11-11-2009



  • 13:55:42: BBC Russian у сваім рэпэртуары — апошняе абнаўленьне кароткіх хваляў на сайце — у красавіку.
  • 14:37:41: Радыё Ватыкана піша, што Радыё Кітаю вяшчае і па-беларуску, знайсьці пацьверджаньне на старонцы belarusian.cri.cn так і ня змог.
  • 14:59:47: яшчэ ў загончык радыйшчыкаў-абібокаў — Міжнароднае радыё Францыі, рашн рэдакшн.
  • 15:30:01: хнык, радыё Ірану перарабіла сайт, я буду сумаваць па іхнім вэбе 0.0 з ґіфаўскамі лятаюшчымі анімашкамі.
  • 15:37:13: што тут скажаш, таталітарныя станцыі абнаўляюць расклад дысцыплінаваней за дэмакратычныя =)
  • 15:45:10: ґеніяльны расклад у радыя Японіі — ад паловы на 3-ю да 4-й ночы, пакуль канкурэнты сьпяць, а SWухачы — яны ж людзі зацятыя.
  • 17:31:21: voś šancunak dyk šancunak, spajmaŭ učora j siońnia samy doždž, z rovara ciače, z šliema kapaje.
  • 19:46:10: u krajine epydemija, a ŭ sarciry myla niama
  • 20:41:38: я азірнуўся паглядзець, ці азіраецца яна, каб паглядзець, ці азіраюся я, часам здараюцца маланкавыя падсьвядомыя пераклады рознай туфты


Tweets copied by twittinesis.com


11.11.09

From Twitter 11-10-2009



  • 13:01:22: нечакана някепскі фільмец «Слуга государев» аказаўся, біліся захапляльна, апэратар стараўся, сюжэт ня важны.
  • 13:03:07: vielamajstra paprasiŭ bierahčy techniku, davialosia jamu admović.
  • 13:07:16: pa darozie narmaĺnyja šče chodniki ssypali ŭ horački druzu, zasiakaju čas, kali zrobiać, nia dumaju, što siolieta.
  • 13:07:42: «касманаўты» — рэдкасныя засранцы, і альтэрнатыва ім — толькі кончаныя калхазаны.
  • 18:01:43: велафокус «ашпараны раварыст»: дастаткова актыўна пакатацца на холадзе і зьняць цёплы і проціветравы слаі вопраткі ў ненагрэтым памяшканьні
  • 18:03:42: велафокус «мэтэораровар»: сустракаеш сябра на Нямізе, садзіш на хуткасны 90-ы, сустракаеш на прыпынку «Мікрараён», млява пацягваючы белаколу


Tweets copied by twittinesis.com


7.11.09

From Twitter 11-06-2009



  • 17:43:01: niechta jechaŭ pa majim śneizie, velamiensk žyvie


Tweets copied by twittinesis.com


6.11.09

From Twitter 11-05-2009





Tweets copied by twittinesis.com


5.11.09

½ 1-ha śniehu


  • 00:42:33: зноў першы сьнег на пераздачу
  • 01:11:47: рэкордны кастрычнік — накатаў 662 км, дзякуй адрыву і велабану.
  • 16:09:42: -½ зуба
  • 18:23:37: novaja niazvyklaja dzirka ŭ rocie ŭźnikla
  • 19:20:46: Пад артыкулам пра грып на харкаўскім сайце большасьць камэнтатараў — беларусы. Сымптом нашай сыстэме. http://bit.ly/4e6zot


Tweets copied by twittinesis.com

4.11.09

chodniki j niahodniki


  • 01:30:09: не люблю езьдзіць па ходніках з-за «крокавай даступнасьці» для бухога быдла,
  • 01:32:30: кінуўcя, схапіў за заплечнік, але ж за роварам не пабегаеш з адкаркаванай пляшкай


Tweets copied by twittinesis.com

3.11.09

sektar miensku


  • 02:51:06: Выліваньне памыяў на дарогу зімой (і летам) — яшчэ адна мілая традыцыя, дзеля якой трэба кроў з носу зьберагчы прыватны сэктар Менску.
  • 13:59:01: маскі і маскі, хоць нейкая разнастайнасьць у гардэробах. я ў сваім падшлемніку ўвогуле на тэрарыста падобны, кажуць.
  • 14:03:44: я б нават быў удзячны людзям, якія, хворыя, носяць маскі, але, падазраю, што хворыя якраз хрэн
  • 14:09:26: зайшоў у краму й зразумеў, што ўпершыню за доўгі час — ня ноччу, колькасьць патрэбных пакупак урэзаў адразу на палову
  • 14:11:40: безальтэрнатыўныя аддзелы з ручным наразаньнем каўбас захавалі па шматлікіх просьбаў аматараў радыё «Гіты 50-х»?
  • 14:23:46: 10 гадоў таму лекар сказаў запаленьне, хуткая сказала месцаў няма, шчасьце — койка ля дзіравага акна, лекі далі алергію, і гэта без эпідэмій
  • 14:27:53: люблю маркоўны сок зь піўнога куфля, грае Kraftwerk — Vitamin
  • 17:30:50: ёсьць у ровары нешта проціэпідэмічнае )
  • 17:32:46: аксалінкай мажуцца, а за рукі вітаюцца


Tweets copied by twittinesis.com

2.11.09

mieĺnikajte, kutuzaŭ i sys


  • 12:34:59: празрысты дзень. залюбаваўся пэрспэктывай на белы гмах на Мельнікайтэ з Запарожскай плошчы, якой няма.
  • 17:42:54: Раварысты здалі велабан, як Кутузаў Маскву.
  • 18:11:04: Колькі я помню вечарыны ў Доме літаратара, Сыса ўсе баяліся і ганялі (ну і Сыс не даваў расслабіцца). Цяпер аказваецца — любілі і цанілі.


Tweets copied by twittinesis.com

1.11.09

minus-subota


  • 01:01:16: выходзіць, адкрыў мінус-сэзон
  • 01:04:26: параўналі беларускі і ўкраінскі крымскія партвэйны. не ну каб настолькі…
  • 01:17:51: слухаю нэт-радыё ў мона, во дажыўся. Szefówie Radia Wrocław, oderwicie ręce technikam! Niemożna słuchać radia w jednym uchu i nie w AAC+.
  • 01:19:24: панядзелак пачынаецца ў суботу.
  • 01:21:50: а ўвогуле начная перадача ўрацлавякаў — найлепшае, што я чуў з часоў «Стыль-радыя».
  • 01:35:15: zanadta pryjemny viečar, kab pramianiać na vyspacca zaŭtra ranicaj
  • 02:58:05: minsk1067: Падборка фатаграфій з альбома "Мінск" 1974 г.: http://bit.ly/2BxEBx нават савецкім фоткам нельга верыць, наіўны я.


Tweets copied by twittinesis.com

30.10.09

o-db


  • 17:53:30: http://is.gd/4HcVb разумее тарашкевіцу, але перанакіроўвае на наркамаўку, сюрпрыз.


Tweets copied by twittinesis.com

29.10.09

From Twitter 10-28-2009



  • 01:15:46: пара нападпідку папрасіла «нам бліжній свет, пажалста»
  • 01:18:09: не чакаў, што Sigma Powerled з сваім акамулятарам пачне глючыць праз тры месяцы карыстаньня. лёгкае расчараваьне за немалы кошт.
  • 01:19:25: пасьля сутыкненьня зь некаторымі паказнымі сьвятошамі пачынаеш думаць, што грахі ў іх — кшталту хатняга заданьня перад чарговай споведзьдзю.
  • 01:27:56: абнавіў уражаньні пра бел-нэт-гандаль, замовіў кнігу ў books.shop.by. яшчэ ў суботу. цішыня. нічога не памянялася.
  • 13:02:11: учора нешта тэхнаґенныя зоркі разышліся, во і велакомп адкінуўся, і велафара за ім.
  • 17:54:10: дзьве зручныя рэчы, якія я ні разу не знайшоў: люстэрка для ровара і мышку для кампа.


Tweets copied by twittinesis.com


28.10.09

From Twitter 10-27-2009



  • 17:26:19: БТ, 15:20: «Галоўная прычына транспартных здарэньняў — небясьпечнасьць людзей». Небясьпечнасьць людзей! Як тонка прыкмечана!!


Tweets copied by twittinesis.com


27.10.09

From Twitter 10-26-2009



  • 00:12:45: у найпершым сталічным гіпэрмаркеце няма падземных паверхаў http://is.gd/4Bl54, затое ёсьць бясплатная прыбіральня з засц… да краёў пісуарамі
  • 00:15:02: што праўда, ёсьць там віцебскае піва і вадкасьць для мыцьця спартовых трантаў — рарытэты.
  • 22:28:38: «нам учить иностранцев выгодно, во-первых, это живая валюта…» // БТ, 21:27


Tweets copied by twittinesis.com


26.10.09

    пара ад фары
    глянец лісьця
    пырсак пэркусія
    сьцежкі пісяг
    жабрамі шлема
    ўдыхаючы ноч
    роварарыбай
    плыву пад свой корч

From Twitter 10-25-2009



  • 15:20:19: зь цемры на ўзроўні каленак круглыя вочы кралі, якая папраўляе нешта, сагнуўшыся напалам, пасярдзіне велабана ў серабранскім балоце.
  • 15:23:27: цуцык можа перабегчы дарогу ў трыццаці сантымэтрах перад разагнаным да 30 км/г роварам, хутчэй за самы кароткі мацюк.
  • 15:26:23: апрануць дзіцёнка ва ўсё цёмнае, дачакацца цемры, зайсьці ў гушчар, пасадзіць на трохколы ровар і паставіць упоперак велабана. якая мэта?
  • 15:30:09: інтэлігентная немаладая пешаходная пара на велабане: куды ж ты едзеш, дарогі табе мала? падміцеся на аранскую, падыскутуйце з тралейбусамі.
  • 15:31:18: зь веластаянкі ля Кароны выкруцілі адзін ніт, а што ў гаспадарцы ўсё прыдасца.
  • 15:44:21: з разваротнага кальца велабану ў Дворышчах сьпёрлі чыста ўсе зэдлікі. ды што там, наш народ крэўскі замак расьцягаў на «капусту прыціскаць».
  • 15:45:56: процьма раварыстаў не па бярлогах


Tweets copied by twittinesis.com


25.10.09

From Twitter 10-24-2009



  • 00:11:49: ULIS на радыё Wrocław, пайду будзіць суседзяў
  • 00:12:28: «нарэшце яны прыляцелі й забяруць мяне з гэтай дзёўбанай плянэты», думае міначка, зачарована ідучы на сьвятло 90-люксавай роварнай фары.


Tweets copied by twittinesis.com


24.10.09

From Twitter 10-23-2009



  • 15:43:11: abjezd pjantosa na vuzkim chodniku — zaŭsiody "na ŭdaču", viečaram u piatnicu pjantos kožny treci.
  • 20:56:47: «магазін новага пакаленьня» rodina.by паходу накрыўся медным тазікам.
  • 21:14:52: Ни один нормальный человек, делая что-то, не думает о том, кому это надо. http://bit.ly/155NFA
  • 23:47:25: Sluchaju "Radio on-line - Radio Wrocław" ( http://bit.ly/2ExddK )


Tweets copied by twittinesis.com


23.10.09

From Twitter 10-22-2009



  • 02:12:40: 20000-тысячным трэкам у ластэфэме аказалася «Ірына Дарафеева – Святая Беларусь». Афігець.


Tweets copied by twittinesis.com


22.10.09

From Twitter 10-21-2009



  • 11:57:35: цяжка еду у гару, у гарах я не гуру
  • 16:48:23: rovar — najliepšy antydepresant, ja navat daziroŭku viedaju: sonny ci stomlieny — paŭhadziny, pahana — paŭtary.
  • 16:55:00: kali stanovicca pahana, kirujusia da vielabana )


Tweets copied by twittinesis.com


21.10.09

From Twitter 10-20-2009



  • 16:24:13: глядзеў беларускамоўныя рэгіянальныя бязграматныя навіны на 1БТ, я так разумею, з гэткіх нагодаў прынята цешыцца.
  • 16:50:41: нейкі сцыклівы урод падкінуў пад дзьверы скрынку з кацянём
  • 19:40:21: о, дарэчы, будзе інтрыга, калі літвінаў акажацацца столькі, каб дзяржава задумалася пра «адпаведныя захады».
  • 19:50:23: ну да, я, наіўны чукоцкі юнаша, дасёлета думаў, што перапісчыкі сапраўды пытаюць і сапраўды па-чэснаму.
  • 20:16:51: Галоўная праблема беларускай мовы на БТ ў тым, што гэта насамрэч Белазар, а вядучыя, як сынтэзатары маўленьня, не разумеюць, што кажуць.
  • 20:30:17: мурын-першакурсьнік, які паверыўшы нейкаму афрыканскаму даведніку, вывучыў беларускую мову (во, гаротнік), размаўляў граматней за бэтэшнікаў


Tweets copied by twittinesis.com


20.10.09

From Twitter 10-19-2009



  • 08:42:15: ні разу не сабраў кубік-рубік, а кубік Рубіка ўжо і ня хочацца.
  • 21:22:59: Раварыстычная мапа Прагі http://bit.ly/jBSvL


Tweets copied by twittinesis.com


17.10.09

From Twitter 10-16-2009



  • 15:51:05: ня ўсе 10^7 мулікаў шчэ закапалі ў веладарожку, цяпер абкладаюць мармурам масты, мармуршчыкі ласкава дазволілі прасачыцца пад навесам.
  • 17:42:15: заўтра Навумаў пойдзе па велабане, гэта кул! калі ў белых прамакальных красоўках — удвая кул! мо зробіць каму пару кантруктыўных заўваг =]
  • 19:10:11: помнік княгіне Вользе мусіць быць ананімным, безасабовым, празрыстым і падвешаным, напрыклад, за бэлькі Дзьвінскага мосту.
  • 21:02:58: першы сьнег — ліпа тыдня
  • 21:45:18: ехаў пад жэле-дажджом, размарожанымі нарыхтаванымі зь лета кроплямі
  • 21:46:50: Sluchaju PopTron on SomaFM: Electropop and indie dance rock with sparkle and pop. ( http://bit.ly/3gVAjI )


Tweets copied by twittinesis.com


16.10.09

From Twitter 10-15-2009



  • 16:50:22: jak ŭsio-tki choraša znoŭ na rovary, padumaŭ ja i ŭvaliŭsia pa zorački ŭ raźmiakly hazon nad kaliektaram


Tweets copied by twittinesis.com


15.10.09

From Twitter 10-14-2009



  • 17:58:17: фатограф, які цураецца падпісваць здымкі, ні фіга не фатограф


Tweets copied by twittinesis.com


14.10.09

From Twitter 10-13-2009



  • 08:55:17: сыноптыкі такі мяне налякалі
  • 08:57:27: мяркуючы па тварах у мятры, ва ўсіх усё кепска. мэтро — файны вэрнісаж, калі нячаста. было пару яркіх постацяў.
  • 08:58:12: хто прыдумаў называць прапаґанду й прамываньне мазгоў рэклямай, тым больш сацыяльнай?
  • 08:59:01: не разумею, як можна карыстацца грамадзкім транспартам без закрытых навушнікаў
  • 08:59:57: у гадзіну пік у мятры, як ні дзіва, вальней, чым днём.
  • 09:02:51: калі б народ укручваў гэтак жа заўзята, як носіцца па пераходах, сярэдні час дабіраньня да працы склаў бы хвілін 20.
  • 09:05:04: пешаходаў мусяць прапускаць раварысты й аўтамабілісты, правам не прапускаць адно аднога пешаходы карыстаюцца зь вялікім імпэтам.
  • 09:25:43: пахне рыбай на двары


Tweets copied by twittinesis.com


13.10.09

From Twitter 10-12-2009



  • 11:15:18: prahnoz nadvorja na tydzień mnie padabajecca
  • 11:19:57: быў самы зьнясільвальны адрыў, рэкорд дыстанцыі ў кастрычніку, рэкорд дыстанцыі па дубары, 25 км проці ветру дахаты зь фінішу ледзь ехаліся.
  • 11:23:32: раварысты трацяць велабан, ля Нямігі і студгарадка ўвечары ўвогуле не праехаць ніяк, стаіць натоўп, крычыць нешта бухое й ня зрушваецца.
  • 19:16:55: У моей мамы фамилия Гуисова, получали паспорт- а там написано "Huisova". Сразуже вызвали скорую. // KP.BY http://bit.ly/bbKEy


Tweets copied by twittinesis.com


12.10.09

From Twitter 10-11-2009



  • 11:36:55: калі рукі крывыя, раскрутка не дапаможа. worldcommute.com сьцьвярджае, што 110 — «няправільная» дыстанцыя.


Tweets copied by twittinesis.com


10.10.09

From Twitter 10-09-2009



  • 11:15:38: jolupa źnizu, jaki skalynaŭ chatu basami, zabrali ŭ vojska, ciapier jahony niarvozny cucyk skulić i breša cely dzień, nu čysta varjatnia.
  • 13:09:20: Перапісчыкам забаранілі адказваць на пытаньне «Хто там?»
  • 15:28:20: ну і графік ападкаў на гэтым тыдні
  • 15:32:51: эта хто-та урокі дзелает, сказаў мужык на рассыпаны на пляцоўцы корм. пакуль я дапёр, што значыць «урокі»… якую мову ён назаве перапісчыкам?


Tweets copied by twittinesis.com


9.10.09

From Twitter 10-08-2009



  • 12:46:44: круць! не чакаў аж так хутка! RT @kirik17: на google maps пачынаюць з'яўляцца аб'екты ў беларусі.
  • 12:49:08: feedalizr крывая пракрутка, своеасаблівае разуменьне, які лінк што абазначае, так і не прывык, няўтульна, пакуль нічога лепшага не знайшоў.
  • 12:50:58: twhirl — усё файна, толькі дужа жаручая, майму кампу не па сілах, тармозіць.
  • 13:18:54: Alert Thingy — не зразумеў, каму і навошта, чорна-белы страх ці бязь ціўцера, ці без фрэндфіда.
  • 13:27:28: TweetDeck, а дзе ж кірыліца?
  • 13:41:37: Posty, 20 допісаў — малавата, і карцінкі не запосьціш.
  • 13:50:49: MySocial Air — глючнае абы-што.
  • 13:54:08: Yoono — файная штуковіна, але калі заходзіцца зь іншага кампа, грузіць усё з нуля, а потым і на першым кампе з нуля, рэгістрацыя не ратуе.
  • 13:55:35: Аскетычны TwitterGadget — як ні дзіва, самы ўнівэрсальны прыстасовак для ціўцера і фрэндфіда, выходзіць.
  • 13:56:27: дзіўна, колькі народу марнуе няслаба часу, каб рабіць відавочна слабыя ды сырыя рэчы.
  • 20:55:15: навальніца навальніца уначы
  • 20:56:39: сустрэнем ацяпляльны сэзон ударнай трапічнай залевай! пакатушка дахаты будзе запамінальнай


Tweets copied by twittinesis.com


8.10.09

From Twitter 10-07-2009



  • 09:31:42: «Закрыта бери зіму». Ёсьць паранармальныя інтэрнэт-зьявы, якім я не магу знайсьці тлумачэньня. http://bit.ly/6jVrw
  • 09:42:46: 15.08, 21.09, 22.09, 22.09, 24.09, 28.09 (2), 4.10 http://is.gd/422vz Крадуць ровары, не баяцца камэраў і, выглядае, міліцыі.
  • 14:19:34: кот зламаў антэну й пабег прасіць жраць, дзіўныя ў яго прычынна-выніковыя сувязі.
  • 14:22:10: гандаль на сьмецьцевых пляцоўках штука, вядома, зручная, толькі не ўкладаецца ў легенду пра шапікі, якія псуюць, рынкі, якія адміраюць etc.
  • 14:27:34: паўгода чакалі, але такі дачакаліся дажджу асфальтаўкладчыкі
  • 16:32:55: cudoŭnaje vielanadvorje, fajny cioply kastryčnicki doždžyk, pyrski, fihurnaje kiravańnie miž kaliarovych parasonaŭ
  • 16:47:35: прымяніў экстранае тармажэньне з экстраным сьпешваньнем на велапаласе, ратуючы чысьціню суграмядзянкі, параіў ёй... http://ff.im/9nova
  • 16:52:04: сьвежы асфальт на Макаёнка прасеў бліжэй да сьвежага калектара, ні сьвежых, ні нясьвежых ліхтароў тамака няма, беражыце канечнасьці.
  • 16:57:20: ja staramodny — uśmichajusia, kali staŭliu smajliki.
  • 17:02:05: учора на Калініна стартаваў на свой чырвоны, пешаходны зялёны шэры мэрс, незадаволена бібкнуў і паехаў, хто ведае, мо й на вуліцу Валадзько
  • 17:50:30: śpiašaŭsia na pracu, pasylaŭ vakoĺnym minakam pyrski badzioraści i dobraha nastroju
  • 21:58:23: а вось «»Бразілія» не зачапіла. Нібыта ўсё слушна і як сьлед, і Робэрт дэ Ніра, а не зачапіла.


Tweets copied by twittinesis.com


7.10.09

6 бульбін «на недельку»


  • 10:48:11: фолавіць без твітаў — што за хамства
  • 11:47:13: worldcommute.com так палепшылі, што шукаю, куды ўцячы.
  • 11:47:32: як казаў кіроўца аўтобуса над плешчаніцкімі ляжачымі міліц’янтамі, а каму та ж, б…, прэмію далі!
  • 14:43:06: отличники опричники
  • 18:00:47: у краме «На недельку» ляжыць 6 бульбін.
  • 18:04:40: усе сыравяленыя каўбасы называюцца «(ад) бабушкі», адзін вытворца праявіў фантазію — сыравэнджаная «ад дзедушкі».
  • 18:07:09: Нюх уносіць карэктывы ў шыльды. Завод гаўністых він.
  • 18:08:55: праз гэты крызіс цяпер да лета мазут нюхаць на Нахіленых завулках
  • 18:37:45: Lastfm padsunuŭ chaliaŭnyja Recha i Tarpač. Vytryvaŭ pa 10 sekund kožnaha. Ciapier hraje patasna-pusty Termin X. Sluchaj biezhatunkovaje!
  • 22:24:15: Сьпярша быў пункт прыёму шклатары, пасьля нешматлюдная крама, я там затаварваўся, цяпер галерэя «Ў», (як яе вымаўляць?) http://bit.ly/4535gA


Tweets copied by twittinesis.com

6.10.09

vielabanny nastroj


  • 13:01:05: яндэкс прыняў мяне за ўкраінца. ну й няхай
  • 15:02:33: у мяне велабанны настрой, хоць сіноптыкі кажуць пастой, хоць дарожнікі кажуць адстой, у мяне велабанны настрой
  • 17:48:34: zlosnyja śviatošy
  • 19:04:13: у Менск едзе De-Phazz, шкада, што я не хаджу на канцэрты
  • 19:07:49: Памыўся ў велабане, еду, гляджу панура ў зямлю, а тут на дарожцы — вясёлка, сонца, колеры — падымаю галаву — і над велабанам таксама!
  • 20:07:20: на і без таго кончанай велапаласе на Малініна прайшоў чэмпіянат па біцьці пляшак, сямі ўдзельнікам прысуджана званьне заслужаных каладыроў.
  • 20:20:22: і, дарэчы, слова «кончаная» я падхапіў у Харэўскага, а ў яго акурат сёньня дзень народзінаў, дарэчы.
  • 21:37:21: афігець, тэрма пасьля залевынавелабане вісела дзень і ня думала сохнуць, а апрануў — праз гадзіну сухая. праґрэс — крута!
  • 22:12:29: Хацеў напісаць пра кайф ад люстранога велабану — увесь дзень пытаюцца, чаго я лыблюся — а тут ластфм спрасьціў задачку: http://is.gd/3Z32D


Tweets copied by twittinesis.com

4.10.09

From Twitter 10-03-2009



  • 15:16:10: калі перад усталёўкай аддона запускаецца таймэр, хаатычна шукаю вачыма, дзе ў FF кнопка «заплаціць, каб ня бачыць гэтай ідыёцкай цікалкі»
  • 20:46:40: Віцебск лічыць гады ад заснаваньня княгіняй Вольгай, на час заснаваньня шмат гадоў нябожчыцай. Якім жа будзе помнік? http://bit.ly/4cVoHL
  • 23:33:56: бесталковае Yoono
  • 23:41:23: «Зь Мінска? Ну, вось цяпер з вашай Беларусі пакупляюць цяпер хаты». Вёска Жары, яшчэ Беларусь. http://bit.ly/MGjh1 Цікава


Tweets copied by twittinesis.com


3.10.09

From Twitter 10-02-2009



  • 11:49:18: http://twitpic.com/jxp5h - расейскую як BY торкаюць спрэс, каб UA — першы раз бачу
  • 12:36:15: http://twitpic.com/jxrha - Цікава, колькі барысаўскі парашок у трацілавым эквіваленце…
  • 16:31:57: у гэты ясны і сонечны дзень не магло не пашанцаваць — вымак як цуцык пад ледзяным кароткачасовым дажджом
  • 16:34:48: калі пятніца, вечар і кіроўцам цесна, правілы, як я зразумеў, адмяняюцца, у тым ліку й сыгналы сьвятлафораў, у тым ліку й на праспэкце N
  • 17:05:10: грыміць музыка, пад’яжджаю бліжэй — дыскатэка на вольным паветры, пад’яжджаю бліжэй — танчаць пэнсіянэры, на вуліцы +8.
  • 17:27:21: як паглядзець «правілы сэксу» з канца ў пачатак
  • 19:18:32: a voś daj tabie myšku ź dzievianostych
  • 21:58:22: рыбак дурак


Tweets copied by twittinesis.com


2.10.09

Zialiony ŭspamin pra lieta

Blakitny ŭspamin pra lieta



From Twitter 10-01-2009



  • 14:46:55: кот у ваннай глядзіць на мяне, як на рыбу
  • 16:29:53: Jaki raz, kali vykatvajusia z padjezdu, susiedka pytajecca: "Što, u lies?", Ja ŭžo 100 razoŭ kazaŭ, što na pracu. Ja pracuju lieśnikom?
  • 16:50:48: вуліца Хэлоўінская


Tweets copied by twittinesis.com


1.10.09

From Twitter 09-30-2009



  • 10:39:25: аказваецца, прадаваць па 23-й забаранілі толькі піва, файна
  • 10:39:55: зь велагледжаньня заўчорашняе лета зьмянілася ўчорашняй чатырохградуснай зімой з усімі яе атрыбутамі: падшлемнік, ворс, фліс, пальчаткі.
  • 22:36:25: задурылі голаву белазарам. Барабанны бой. Даю шанец. Копі-паст
  • 22:38:17: ппц, не разумее тарашкевіцы, аааа, май майнд
  • 22:43:21: дыягназ стары: белазар — поўная лухта, беларусам, якія ім карыстаюцца, мусіць быць сорамна. анінстал.
  • 22:44:47: закінуў той самы тэкст у Gtranslate, таксама ржачна, але ня больш, як у Белазары.
  • 22:46:05: Калі GT грунтуецца на рэальных перакладах, каму, цікава, пераклалі «бяз дай прычыны» як «без объяснения причин»? Гэта ж розныя прысуды =)


Tweets copied by twittinesis.com


30.9.09

#37

Штодня гульня. Усім па сілах. Умовы простыя. Як перасоўваньне кубікаў. Кубікаў тралейбусаў. Кубікаў машын. Пераможцы — у каго кубікаў болей і ёсьць скрынкі да іх. Часам хочацца пагуляцца ў што іншае. Хоць раз на год.

Самыя лепшыя песьні доўжацца хвіліны. Самыя лепшыя ўспаміны таксама. На хранамэтраж усьмешкі.

На кожным «Адрыве» злуюся. На задачкі, надвор’е, сябе, які, як дзіцёнак як папала, гойсае бяз дай прычыны па дварах ды гушчарах. А раптам там кляшчы!

Але гэта, складзенае разам, раскручанае ў часавыціскалцы, не становіцца ўспамінам.

Успамін — жалудовы дождж на бліскучым бульвары. Падбіраю антонімы да слова “юны”, някемлівы, затое ў антыжалудовым шлеме.

Менск, прабач, я за год не даехаў нат да Славінскага, якая Цнянка. Ёлы-палы, а ўжо ж замаразкі на тарфяніках.

Вядомы адзін выпадак асфальтавага “Я цябе кахаю”. Беларусь-Азэрбайджан 1:1

Самая доўгая тэма ў адрываўскім міксе — Аквабел — Маневіча. Чысты гіт без дамешкаў, што лес, што вуліца. Пасьля бадзёра скрыпкамі ды бубнамі з рэзкімі, як абгон ЗІЛа, усплёскамі — дарога да Докшыцкай.

А там цішэй, спакайней “Парк у Зялёным лузе” і зусім роўна і паныла, як па cryosleep-радыё, тэма масавага тупізму ў камянях. На гадзіну, але й гэта пакропіцца. Застанецца роўна столькі, каб падкрэсьліць трыюмфальны марш узятага семдзесят пятага на Камароўскім балоце. Зь пераходам у какафонію клясыкі й сынтпопавых сынтэзатараў у тэме «Разгаданы пробліскам сьвядомасьці клон Еўфрасіньні на Агаце» — калі да мяне нарэшце дайшло, я гатовы быў напісаць тут жа на асфальце “I love this game” на якой заўгодна мове.

Кантрасны душ эмоцый: ад задушыць да расцалаваць, ад апатыі да крылаў між лапаткамі.

Ніхто, вядома, не паверыць, што я не разьлічваў трапіць нават у дзясятку.

Пасьля гульні паехаў дахаты велабанам. Гэта ў параўнаньні з простай дарогай усяго ўтрая даўжэй.

Думаў пра скрынкі, кубікі і прыярытэты. Не забываўся бібікаць мінакам.

From Twitter 09-29-2009



  • 10:22:39: калі ўжо наступіць эра жрацельных пігулак — і так ясі розную дрэнь, толькі што час на яе губляеш
  • 20:23:35: Ад парады «чытайце ў друкаванай вэрсіі» рукі апускаюцца. Ну зрабіце кошт 1/5 газеты за артыкул, але праз easypay які. http://bit.ly/4rd5UE
  • 20:30:29: у жж — экшн, дзьвіжуха і махалава — андорац, тохабай, сінькова, нн, лім — лепш за любы сэрыял. Кульну 0,5 «Зубра» за мір.
  • 20:48:54: Паглядзеў The Butterfly Effect 2. Што тут сказаць. Матывацыя ўчынкаў і лёгіка падзей меншая нават, чым у камэдыйным Bedazzled.
  • 22:19:19: што, праўда 4°?


Tweets copied by twittinesis.com


27.9.09

Adryŭ #37


ШляхАдлегласьцьМясьцінаКірунакВышыня
0km0kmстартNNW337°224m
0.37km0.37kmдумацельная лаўкаSSE146°233m
2.53km2.17kmкп CE68°219m
5.23km2.7kmкп 10ENE49°227m
7.03km1.8kmкп 04SE118°224m
9.18km2.14kmкп 08NW300°217m
11.78km2.6kmкп 03NW299°238m
13.34km1.56kmкп09NW301°234m
15.49km2.15kmкп 06NNE238m
20.87km5.37kmкп DESE94°221m
25.39km4.52kmкп 05SSW193°225m
27.14km1.76kmкп 07E80°200m
31.78km4.64kmкп 02NW302°224m
32.68km0.9kmкп ASE116°227m
36.97km4.29kmкп 01S170°215m
38.8km1.83kmфінішNE34°224m

26.9.09

From Twitter 09-25-2009



  • 16:27:12: ni razu nia čuŭ narmaĺnych zakrytych navušnikaŭ
  • 19:56:49: пагглядзеў Across the Universe. Мюзікл дзе фільм для музыкі, хоць кіношнікі стараліся. Але ж гэта ж Beatles, як тут выкінеш лішнюю гадзіну?


Tweets copied by twittinesis.com


25.9.09

From Twitter 09-24-2009



  • 17:22:19: …и после этого с плохо скрываемым удовольствием продолжают движение через мягкую толпу пешеходов. http://bit.ly/T50Nd
  • 19:49:14: Глядзеў Adams æbler. Пра тое, што трэба, каб выжыць з прастрэленай башкой. Гэткая рэлігійная Durdenшчына. Месцамі так сур’ёзна, што камэдыя.
  • 21:03:14: пачынаеш пазнаваць сябе ў бунтарскіх песьнях інды-гуртоў. ну і хай.


Tweets copied by twittinesis.com


24.9.09

From Twitter 09-23-2009



  • 14:31:55: На Радыяльнай сьмярдзіць мазутам, на Солтыса — гаўном. Dylematy.
  • 15:02:11: абед у краме можа быць толькі для таго, каб яе ўласьнік спакаваў манаткі
  • 15:03:50: калі б Кіану Рыўз прыляцеў перш чым расфігачыць чалавецтва патусіць у мяне, я б яму паставіў Трыо Рамонак, хай бы гад толькі не пранікся.
  • 18:46:11: для статыстыкі: за піўным павільёнам былога ўнівэрсама «Заслаўе» — яшчэ адна веластаянка.
  • 20:59:48: у нас ня крызіс, у нас савок
  • 22:01:49: Трактаванне аўтамабілістамі ПДР для раварыстаў (кшталту забароны руху наперад) паказвае рух на ровары як абсурд для вар’ятаў.


Tweets copied by twittinesis.com


23.9.09

From Twitter 09-22-2009


  • 10:24:34: У парку Чалюскінцаў не прыдумалі нічога лепей, як спускаць на ноч двух сабак.
  • 10:27:02: Два гады за Чалюскінцамі на Макаёнка калупаліся калектарнікі. Закапалі, заасфальтавалі, уткнулі бардзюрышчы. Ліхтары ўткнуць забыліся.
  • 10:28:06: Пасьля капітальнага рамонту Запарожскай ад Баграціёна да Філімонава там таксама не засталося ні агеньчыка.
  • 10:29:03: А, істотная папраўка да Макаёнка: там пасярэдзіне дарогі адкрыты люк. Які трэба блат, каб трапіць у гаррамаўтадар?
  • 16:26:06: niešta mnie zdajecca, što mašyn siońnia stala boliej.
  • 16:28:39: прапаную рэгулярна праводзіць дзень без Радыяльнай, там зусім паветра не не засталося
  • 16:35:14: Зрэшты, калі ровары пруць з тамбураў, то стаянка ля офісу пад адкрытым небам без аховы і камэр назіраньня — проста швэдзкі стол для злодзея.
  • 16:41:50: МТС паказаў, як пасьпяхова правесьці дзень без аўтамабіля ў тутэйшых умовах: загадаць супрацоўнікам і зачыніць аўтастаянку.
  • 19:12:52: ні разу ня быў у батанічным садзе, і як што штодня па два разы аббраханы двума батанічнымі сабакамі — ня дужа й цягне й па той бок плоту.
  • 22:32:52: Дзень без аўтамабіля на велабане http://bit.ly/2wUh73
  • 22:45:36: Дзень без аўтамабіля на велабане - 2 http://bit.ly/Zmvyz


Tweets copied by twittinesis.com

22.9.09

From Twitter 09-21-2009



  • 09:55:48: праз раз у б-банку трапляю на сытуацыю, як тры супрацоўніцы дружна тупяць над чарговым запытам кліента з выразам бясчасься.
  • 10:02:58: у суботу езьдзіў па начным велабане, цёмна, як у с…, пясок, загароды, дубар над балотам, велапрывіды, сабакі баскервіляў і мора адрэналіну.
  • 10:50:34: гэта абуральна, клясыку грае хто як хоча, адзін і той жа Моцарт розьніцца на 30 сэкундаў у менш і больш прыпадачным выкананьні.
  • 13:34:09: злавіў сябе на думцы, што празь велабан да маёй працы ЎСЯГО ўтрая даўжэй
  • 21:34:08: я так афігеў, што амаль забыў: калі ехаў па веладарожцы, насустрач ішла парачка міліцыянтаў, пасыгналіў, адзін адышоўся, другі — прынцыповы.


Tweets copied by twittinesis.com


19.9.09

From Twitter 09-18-2009



  • 19:27:17: chaču taki komp, kab za mnioj paśpiavaŭ


Tweets copied by twittinesis.com


18.9.09

From Twitter 09-17-2009



  • 10:19:55: У чытальні-прыбіральні аказаўся Лермантаў. Такі эма.
  • 11:04:14: papracavaŭšy ź miniklavijaturami j minimyškami, razvučyŭsia karustacca važkaj logitech g1, ciapier z-za hetaj myšy žaba dušyć.
  • 11:28:54: usio taki treba navučyć baćkoŭ čacicca
  • 13:42:52: колькі можа бесперапынна брахаць сабака перш чым нарэшце здохнуць?
  • 18:02:20: выснова з анлайнэра: раварыст, які вядзе ровар за руль, уплывае на ягоныя сродкі кіраваньня і, значыцца, зьяўляецца кіроўцам.
  • 20:31:33: клясыка — ок, але працуецца толькі пад розны breaks ды drumnbass


Tweets copied by twittinesis.com


17.9.09

From Twitter 09-16-2009



  • 19:49:45: Алена Аверкіна намайстрылася сьпяваць някепска, але Дзеці 2.0 атрымаліся млявымі побач з тымі старымі недасканалымі жывымі дзецьмі.


Tweets copied by twittinesis.com


16.9.09

From Twitter 09-15-2009



  • 17:03:54: Праехаўся па цудамэґавелабане зьніадкуды ўніадкуль. Кайфова. 27,5 км. 65 хвілін. Гэта хранамэтраж. Неўзабаве. На ют’юбе. 1:1.
  • 17:15:03: Вось я думаю, выгульваньне малеч на дарозе з двайной суцэльнай ці ня ёсьць дастатковай падставай для пазбаўленьня бацькоўскіх правоў?
  • 17:24:02: «А ці не саскочыць з цудамэґавелабану ў Дворышчы», — падумаў я. «Ну вот ішчо», — падумалі праектавальнікі й давезьлі да Сьвіслачы. Скачы во!
  • 17:33:30: у чувака, які прыдумаў велабанаўскія масты, адназначна нейкі фройдаўскі пункцік што да памераў.
  • 17:41:52: Велабан — спраўджаная мара траўматоляга. Агароджы з вострымі вугламі, мамы зь дзіцянятамі, віражы «п’яны цыркуль», дрэвы ды адхоны.
  • 18:13:43: за мінулыя з урачыстага адкрыцьця дні велабан ужо заўважна падзасралі.
  • 18:15:52: паклаксоніў сяньні на два гады наперад, а таксама паналаяўся ў запас, асабліва сакавіта, калі пералятаў з 1 маста цераз ролетрасу на другі.
  • 18:26:47: і, дарэчы, не па веладарожцы ходзіць значна больш народу, чым я спадзяваўся, можа, нават большасьць, а ўпёртых — дык увогуле адзінкі.
  • 21:48:46: Менская веладарожка. 27 км за 8 хвілін. http://bit.ly/4prqri
  • 21:51:38: Мамы нашага велабану http://bit.ly/2qLsNT
  • 22:41:41: Казлы на веладарозе http://bit.ly/QOJ8a


Tweets copied by twittinesis.com


15.9.09

From Twitter 09-14-2009



  • 10:50:43: у калекцыю — чарговы рэцыцыдыў алергіі на белмову ў .by-зоне http://bit.ly/4utPdw
  • 12:17:52: нічога да сёньня ня ведаў пра тэорыі змовы наконт 11.09, ну я і даю. http://is.gd/3fC1l
  • 18:30:16: каб хутка выдраць фоткі з вордаўскага файла, трэба захаваць яго ў hml, столькі з-за крывой фігні карыснай фігні даведаешся…
  • 19:38:48: У Севярынца забралі рукапіс рамана, які ён пісаў 5 гадоў. Рукапіс. Р-у-к-а-п-і-с. Фантастыка. http://bit.ly/iAMkD


Tweets copied by twittinesis.com


13.9.09

From Twitter 09-12-2009



  • 16:24:48: хачу такой жа трапічнай зімы
  • 22:54:01: "Вчера еду по тротуару, так на нем решил запарковаться лох урод козел на Форде Фокусе с умпсами на всю громкость и... http://ff.im/80UXY
  • 23:43:31: сёньняшняе папаўненьне слоўнага запасу — «быдламамы», жарганізм, рэгіяналізм, нэалягізм.


Tweets copied by twittinesis.com


12.9.09

From Twitter 09-11-2009



  • 21:29:53: Gaint’аўскія маднявыя ґрыпсы — рэдкаснае фуфло.
  • 21:40:40: Gaint’аўскі маднявы падсядзельнік — рэдкаснае фуфло.


Tweets copied by twittinesis.com


11.9.09

From Twitter 09-10-2009



  • 00:04:49: такое зайздроснае цемрашальства ідзе з школы, дзе вучаць — здай іспыт, і будзе шчасьце, і ня трэба ініцыятыўнічаць і ўдаваць разумніка.
  • 00:06:11: яны здалі іспыт, яны атрымалі атэстат, яны ўладкаваліся на працу зь бесперапынным стажам на адным працоўным месцы, які нафіг інгліш ды емэйл
  • 00:08:16: я не магу зразумець аднаго — няўжо самім не цікава?
  • 00:10:06: зрэшты, наколькі я памятаю дзяржустановы — гэта чаргаваньне чаёўнічаньняў з падседжваньнямі зь перапынкам на абед і шопінґ.
  • 01:48:22: спадзяюся на прафэсійную й грамадзянскую пазыцыю настаўніцы беларускай мовы Дземідовіча, альбо трусік, альбо неатэстацыя
  • 11:21:45: толькі сабраўся канструктыўна падыскутаваць з п’янічкай-прыбірачкай, як суседка імплікавала ўвесь мэсыдж у дзсясятак адборных мацюкоў.
  • 11:24:29: сёньня ранкам беларуская эстрада 80-90-х торкае не па старэчы, нестае толькі «Грамады» зь ейным «палягалі яны спаць, стаў камэдыю шукаць».
  • 19:49:18: каб палепшыць настрой, запускаю ґуґлаўскі перакладчык на няважна якую старонку.
  • 20:29:52: а можна ж рабіць фоткі у рэжыме відэа (звонкі гук удараў галавой аб сьценку)
  • 20:34:07: kinkfm.com — nie razumieju ni fiha, sluchaju ŭvieś čas.


Tweets copied by twittinesis.com