Будзе ў краіне застой ці прагрэс,
ці то спыніцца, ці пабяжыць,
як мне захочацца, як мне спатрэбіцца,
так вы і будзеце жыць.
Можаце вы плянаваць і пралічваць
хоць кожны мажлівы нюанс,
як пажадае мая вялікасьць,
гэтак і будзе у вас.
Ясна, як алфавіт,
усё ад «а» да «я».
Дзяржава — гэта ня вы.
Дзяржава — гэта я!
Нешта прымроіцца, нешта згадаецца,
сьнегам шляхі занясе,
як мне захочацца, як зажадаецца,
так вы і будзеце ўсе.
Будзе ў краіне сутоньне ці раніца,
высахне ці заімжыць,
трэба заўсёды для віду параіцца,
і ўсё самому рашыць.
Ясна, як алфавіт,
усё ад «а» да «я».
Дзяржава — гэта ня вы.
Дзяржава — гэта я!
(Аднойчы ў Барахляндыі, 2009)
No comments:
Post a Comment