Вось мая зямля
пад нагой бяжыць.
Вось мая зямля
у сьнягох ляжыць,
закаваная лютым холадам,
падуладная чужым волатам.
Вось мая зямля
запаветная,
занядбаная,
непрыкмтная,
хоць багатая на малiтвы,
а крывёю шчодра палiтая.
А сыны яе незьлiчоныя,
бесклапотныя, нехрышчоныя
не турбуюцца, не хвалююцца —
толькi пiць ды спаць не лянуюцца.
Як пачнеш сьпяваць — не абудзяцца.
Як пачнеш крычаць — не дачуюцца.
А спытаеш пiць — не дадуць вады.
А захочаш бегчы — няма куды.
Я iду наперад па ўзбочыне,
я пяю свае песьнi змрочныя,
а зямля мая пад нагой бяжыць
а зямля мая ў сьнягох ляжыць.
«Мроя», 1988
No comments:
Post a Comment