А вось як яно ўсё абярнулася. Заходзіш у краму і бачыш: стаяць людзі і здранцьвела глядзяць на паліцу з пральнымі парашкамі. А што, думаюць, можа і праўда ў гэтых, нашых, нешта мые, ну ня браць жа гэныя, іхныя, за столькі та нашых.
Бач, гэтак узганарыліся былі людзі, што ня ведалі, што падмыцца можна і вітэксам якім зь бялітай на пару, што і беларускія парашкі пруць, калі не заганяцца балянсам белага, і страхі за пакрытую вапнай машынку аказаліся сьмешнымі — яно неяк раз на два гады прыходзіць паніка і ажыятаж, як дзед мароз зь сьнягуркай, і глядзіш — а ўжо і новая ў куце бялеецца.
Некаторыя нават шэрую паперу расспрабавалі, але ніколі пра гэта не прызнаюцца, толькі будуць глядзець загадкава і трымаць рулён белай — для гасьцей. Хаця якія цяпер госьці. Гэта ж трэба кожнаму кіндэру па чакалядцы, а табе на стол ні парашка не паставяць, ні алею не наліюць, ні цукру не адсыпяць. А скваркі, бульбачка ды гарэлка — гэтага дабра і дома хапае, шчэ й вэнджанінка леташняя знойдзецца, і гурочак з-пад Германавічаў, без навачэсных германскіх бацыл і салёны яшчэ.
А ўвогуле трэба прызнаць, што беларусы трапілі ў казку. Як у казцы — не разьбярэш, што сапраўднае, чаму верыць, і якая неверагоднасьць здарыцца заўтра ці сёньня пад вечар. 50 гадзін у сутках, крамы заваленыя да столі, дзьверы адчыніш — усё на цябе сыпецца, а калі ня сыпецца, а толькі паліцы пустыя, значыць ты чароўнага слова ня ведаеш, ёлуп, яно ў партыйных білетах трэцім комік-сансам прапісанае.
Усе нам зайздросьцяць, напэўна.
31.5.11
в гостях у сказки
18.5.11
15.5.11
From Twitter 05-14-2011
- Замест дрэваў і трамваяў на адрамантаваным Ракасоўскага будуць аўтастаянкі і веладарожкі. http://t.co/9z6OGu4 #bike #veloby #minsk
- Цікава, гэта будзе такі самы сымбіёз аўтастаянкі і веладарожкі, як на Радыяльнай ці 2-м Роварным завулку? =) http://t.co/9TqYotx
- учора першы раз праехаў на мэтро, фігова там, цёмна, у мянтоў пікае, у навушніках Sigur Ros, і процьма людзей бяз торбаў увогуле
Tweets copied by twittinesis.com
14.5.11
From Twitter 05-13-2011
- яшчэ не прыдумаў, што можа быць больш дурацкім за прагляд эўравізіі, ніводзін варыянт не падыходзіць #noeurovision
- тры міліцыянты і адна бляндынка http://maps.yandex.ru/-/CBQRjQ8x
- цёма як сабе хоча, а ягоны segmentus ні фіга не фунцыклюе
- RT @novgazreport: ГАИшник: "Видел на митинге СеверинцА". Адвокат, указывая на Северинца: "А этого человека?" "А этого не видел".
- У краме касірка старому: Гэта сьмятана 3100, будзеце браць? Дзед: Авой, нее, нее, пайду дзешавейшую… Спасіба, дзеда, за пабеду, ага
- задушаны жабай купіў сёньня 400 г бархімаўскіх парашкоў, а вечарам ва-банк напісаў, што іх продаж павялічыўся на траціну
Tweets copied by twittinesis.com
12.5.11
From Twitter 05-11-2011
- нарэшце стаяльшчыкі пад абменьнікамі высьпяцца, добрых ім сноў
- нікуды гэтыя пашукавікі ня вартыя, вось набіраеш нармальным рускім языком, тоўстая сьпявачка з блёсткамі ў кліпе — і хоць бы адна тоўстая
- прычым, ня можа гэты пашукавік ня ведаць, яна год з розных каналаў кухоннага тэлека не вылазіла, але ня скажа, тоўстая бо, пакрыўдзіцца
- ня ведаю, што там на кубках яндэкса, але я знайшоў Beth Ditto, Gossip!
- мімаходзь пацікавіўся, што ў вакольных абменьніках — усё, як учора, касіркі сумуюць, бабулькі пільнуюць, сумеснае тармажэньне.
- а курс 3990 аказалася зусім не прычына кінуць чаргу, паспаць і памыцца, такі за мной духмяны перакупшчык утачыўся, што грошы запахлі шчэ як!
- таварышы раварысты, якія штотыдзень палошчуць ланцуг у кактэйлі найлепшых аліў і мыюць ровар пасьля кожнага дажджу, — вы вальтанутыя!
Tweets copied by twittinesis.com
10.5.11
8.5.11
From Twitter 05-07-2011
- Праз суткі пасьля сканчэньня квіткоў чыгунка вырашыла дачапіць пару вагонаў, тым часам тугадумствам скарыстаўся АП г. Віцебска.
- у віцебскі спальнік мары Білева аўтобус з вакзалу ідзе кожную гадзіну. Білева — як грэчка, на смак фіговы, а ўсе хочуць.
- раварызм каштуе добра калі столькі сама, як праязны на ўсе віды транаспарту, справа ня ў гэтым
- адмена прыпынка а/в Маскоускі - узорны прыклад аутамабілецэнтрычнага крэтынізму
- аглядаюся, ці не зашыуся дзе на задніх крэслах @franakviacorka
- хуткі і надзейны спосаб настроіць супраць сябе аутобус - папрасіць саступіць сваё месца
Tweets copied by twittinesis.com
7.5.11
From Twitter 05-06-2011
- Гэта не зусім тое, пра што марылася, але на ґуґламапах у Віцебску хоць нешта стала можна разглядзець. Etokarta.com можа спаць спакойна.
- RT @wizardist: Беражыце MOBY.
- пазваніў у даведку белсела, даведка даведалася багата новага. мастдай, на жаль, але без варыянтаў.
- май — балаклаву апранай
- У раскладзе аўтобусаў зашмат брэндаў. Можна прасьцей — «ґазэнваген» і «аўтобус на больш як 40 месцаў».
- Наступныя пакаленьні будуць ламаць галаву над парадоксам, што на месца «Ікарусаў» прыйшлі «Радзімічы».
- «Радзімічаў» яшчэ не было, а беларусы ўжо прыдумалі праклён «каб цябе радзіміц узяў», маёй бабці замяняў усе мацюкі разам узятыя
- але жыцьцё аказалася суровейшым і прыдумала апроч радзіміцаў сьнід, энцэфаліт, богданы і газэлі
Tweets copied by twittinesis.com
6.5.11
From Twitter 05-05-2011
- слухай, падлогу пад маёй …кай можа трэсьці толькі мой сабвуфэр, так што так, танцы, суседзе, сам напрасіўся
- Пасьля сьпісаньня ўсе раварысты, што гнявілі роварнага бога, адпраўляюцца напрасьцяк у Львоў http://t.co/0WCO8aA
- і пра надвор’е http://bit.ly/jt9y2a
Tweets copied by twittinesis.com
5.5.11
El WoW
Zbylasia mara idyjota — trapiŭ u miaścinu, dzie zabaroniena jeździć pa chodnikach.
Vyratavala toĺki staŭlieńnie da zabaronaŭ u toj miaścinie.
Ĺvoŭ — biaskonca cikavy horad, horad-šedeŭr.
Alie pry hetym treba vyrazna ŭśviedamliać, što ŭsie ravarysty, jakija ŭ hetym žyćci jeździli bieź lichtarykaŭ, pa sustrečnaj palasie na vielabanie, apuskali siadlo, kab kalieni da vušej, i ŭvohulie hniavili rovarnaha boha, paślia śmierci adpraŭliajucca napraściak u Ĺvoŭ.
A chto šče jeździŭ na darozie suprać ruchu, paprastuje ŭ vielapiekla nia prosta tak, a pa šašy Novovolyns’k — Chervonohrad.
4.5.11
From Twitter 05-03-2011
- сеў маляваць львоўскі трэк і што — не магу ўспомніць, куды я завярнуў, як паехаў і якім дзівам нарэшце дзесьці апынуўся #lviv #otryv
- Роварныя справы ў горадзе Львове апісваюцца адным словам. Пекла. …хвалі з брукаванкі …жонка кажа, я стаў уздрыгваць па начах.
- Пры перасячэньні беларускай мяжы ўкраінскае піва траціць усе свае цудоўныя ўласьцівасьці. Вось не паверыш, нават на "Білої ночі» правяраў.
- Тормаз я, трэба было пагаджацца, калі прадавачка прапаноўвала крыніцаўскі «Кальтэнбэрг», можа, ён у Львове інакш смакуе?
- бяда нашых прадавачак, што яны нават кідаючы прадукты міма коша маняцца выглядаць культурна, то бо маўкліва вызьверана
- а вось ва ўкраіне прадавачка з «крыніцай» кажа проста: я знущаюся, або другая ў шапіку ля аўтобуса: а що, вам теж треба всі гроші просрати?
- схаваўся ад навальніцы ў праёме камяніцы і сустрэў 2-х найцэнтральнейшых львів’ян, абодва захапляліся нашым бацькам і прасілі сабе копію.
- а, і нарэшце я такі праехаўся па дарозе, якую паказваюць на ют’юбе — цераз Червоноград — радаваўся, як дзіцё, хто ня радаваўся — тэж скакаў
Tweets copied by twittinesis.com