- нарэшце стаяльшчыкі пад абменьнікамі высьпяцца, добрых ім сноў
- нікуды гэтыя пашукавікі ня вартыя, вось набіраеш нармальным рускім языком, тоўстая сьпявачка з блёсткамі ў кліпе — і хоць бы адна тоўстая
- прычым, ня можа гэты пашукавік ня ведаць, яна год з розных каналаў кухоннага тэлека не вылазіла, але ня скажа, тоўстая бо, пакрыўдзіцца
- ня ведаю, што там на кубках яндэкса, але я знайшоў Beth Ditto, Gossip!
- мімаходзь пацікавіўся, што ў вакольных абменьніках — усё, як учора, касіркі сумуюць, бабулькі пільнуюць, сумеснае тармажэньне.
- а курс 3990 аказалася зусім не прычына кінуць чаргу, паспаць і памыцца, такі за мной духмяны перакупшчык утачыўся, што грошы запахлі шчэ як!
- таварышы раварысты, якія штотыдзень палошчуць ланцуг у кактэйлі найлепшых аліў і мыюць ровар пасьля кожнага дажджу, — вы вальтанутыя!
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment