4.5.11

From Twitter 05-03-2011



  • сеў маляваць львоўскі трэк і што — не магу ўспомніць, куды я завярнуў, як паехаў і якім дзівам нарэшце дзесьці апынуўся #lviv #otryv
  • Роварныя справы ў горадзе Львове апісваюцца адным словам. Пекла. …хвалі з брукаванкі …жонка кажа, я стаў уздрыгваць па начах.
  • Пры перасячэньні беларускай мяжы ўкраінскае піва траціць усе свае цудоўныя ўласьцівасьці. Вось не паверыш, нават на "Білої ночі» правяраў.
  • Тормаз я, трэба было пагаджацца, калі прадавачка прапаноўвала крыніцаўскі «Кальтэнбэрг», можа, ён у Львове інакш смакуе?
  • бяда нашых прадавачак, што яны нават кідаючы прадукты міма коша маняцца выглядаць культурна, то бо маўкліва вызьверана
  • а вось ва ўкраіне прадавачка з «крыніцай» кажа проста: я знущаюся, або другая ў шапіку ля аўтобуса: а що, вам теж треба всі гроші просрати?
  • схаваўся ад навальніцы ў праёме камяніцы і сустрэў 2-х найцэнтральнейшых львів’ян, абодва захапляліся нашым бацькам і прасілі сабе копію.
  • а, і нарэшце я такі праехаўся па дарозе, якую паказваюць на ют’юбе — цераз Червоноград — радаваўся, як дзіцё, хто ня радаваўся — тэж скакаў


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: