Ja jak sapraŭdny mańjak padpisany na vyniki pošuku pa slovu rovar. Samaje dziŭnaje ŭ tych vynikach — rasiejskija sajty. Voś, napryklad, http://www.ourgadgets.ru/. Kali ja zachodžu na ichniuju staronku, ja baču aŭtamatam pierakladzieny bielaruskamoŭny tekst. Tak, kryva. Tak, proćma pamylak. Sprava nia ŭ hetym. Cikava prosta, što heta za dziva takoje, čamu, navošta i što heta značyć?
Sajt z takimi dzivactvami nie adzinkavy. Kali niešta zdarylasia ŭ navinovaj prastory, to stužka prosta zabitaja aŭtamatyčnymi pierakladami na bielaruskuju adpaviednaj naviny.
Voś ža, ja krychu źbiantežany.
27.12.12
aŭtamat
cetliki bielaruščyna
8.12.12
18.11.12
kaniec śvietu
Ja-ta sacyjapat, alie ŭ maich spahadlivych znajomcaŭ pytajucca, ci čuli jany, što pierad kancom hodu budzie śpiarša kaniec śvietu i što dlia takich vypadkaŭ treba kupliać u sieĺpo. Haźnicu ŭžo kupili. A jašče što?
cetliki karacieĺki
12.9.12
Россия. Полное затмение
Я купіўся.
Лашак геній.
Жарт з гледача жорсткі, але павучальны — нефіг ха́ваць усё, што вывальваецца з замбаскрыні.
Ведаеш такі выраз «пища для ума»? Дык вось, а я цяпер ведаю, як гэта, калі добра і цікава наеты розум раптам цягне на ваніты.
Днямі паглядзеў «СССР. Крах империи». Цяпер падаецца, што гэта таксама быў тролінг.
Выступы кандыдатаў у дэпутаты а
Праграма Панарама — тут і сумнявацца няма чаго.
І вусаты-паласаты калі-небудзь разрагочацца на сэлектарнай нарадзе і скажа: дзецюкі, ды ўсё па-прыколу, вы за столькі гадоў не прасяклі хіба?
cetliki cikavostki
11.9.12
muzyka, jakaja mnie prymrojilasia - 2
Радыёкропка ў бабулінай хаце ніколі не выключалася. Бязь ціхага мармытаньня антыкварнага транзыстара нельга ўявіць ні вёскі, ні лета, ні канікулаў.
Відаць, я чуў гэтую песьню ня раз. Але, пэўна, гучала яна дзесь там, паміж гімнам а шостай і гадзінай дзявятай-восьмай, калі сонца ўрэшце прабівалася паўз густое гольле сьліў у палісадніку і яблыняў у садзе бабы Марфы ў маё вакно.
У дзённых справах і забавах раз-пораз аднекуль прылятаў матыў, і само сабой зрывалася рэфрэнам «пах чабаровы, па-ах чабаровы». Але ці існуе такая песьня насамрэч, я ня быў упэўнены да гэтага лета.
Пачуць гэтую песьню зноў, і ўпершыню асэнсавана — было тым рэдкім прыемным пачуцьцем, калі твой сьветлы сон раптам аказваецца явай.
Сьпявае Ганна Радзько, музыка Ўладзімера Будніка, а словы напісаў Кастусь Кірыенка. Дзякуй ім усім.
3.9.12
muzyka, jakaja mnie prymrojilasia - 1
Я ня ведаў, ці існавала гэтая песьня, ці мне прымроілася.
Аказваецца, не прымроілася, а наадварот адбілася ў маім культурным кодзе.
Больш вядомы рускамоўны варыянт «Полынная ростань». Ну як больш вядомы — яго таксама амаль нідзе не пачуць. Але менавіта «Палыновую ростань» на верш Ніла Гілевіча я чуў за жыцьцё разы два, і гэта было ў далёкім дзяцінстве. Але ж як уелася!
Знайшоў я гэтую песьню дзякуючы нябожчыку Якаву Навуменку, які выклаў багата беларускіх эстрадных рарытэтаў у сеціва.
Чаму не існуе ніякага сеціўнага радыё Disco Bela, для мяне цалкам не зразумела.
2.9.12
niedabor
Miašajučy rastvor u viadry, zadumaŭsia pra vartaść vyšejšaj adukacyji. A fiška ŭ tym, što ja z vyšejšaj nia daŭ rady znajści choć kahości z specyjaĺnaj, chto b pahadziŭsia davieści da siaredniespecyjaĺnaha ladu kalidorčyk u chacie. Cha, kazali mnie na tym kancy, my navat na
Voś i santechnik, pryjšoŭšy, duža narakaŭ, što ŭ nas «pliastylinavy» litoŭski kran, a nie jaki-niebudź Groche.
Nie, ja zusim nie škaduju pra kliasyčnuju filialiahičnuju adukacyju, alie kahadzie zlaviŭ siabie na tym, što spyniŭsia miašać rastvor, pakuĺ na rydyjo hučala rekliama novaj specyjaĺnaści «ukladčyk padloh». Kažuć, tam niedabor...
24.8.12
hramacieji
Рэестар прававых актаў папоўніўся чарговым узорам бязграматнасьці чыноўнікаў.
«8. Праектуемай вуліцы № 5 у межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага,
Рафіева прысвоіць найменне вуліца Юрыя Семенякі і надалей называць яе
„вуліца Юрыя Семенякі“ („улица Юрия Семеняко“)».
Калі пра першы склад перад націскам з школы не запомнілі, можна ж было хаця б у энцыкляпэдыю зазірнуць. Ці ў Менскім гарвыканкаме не знайшлося?
cetliki bielaruščyna, tutejšaść
29.7.12
4.7.12
Viciebsk i BielAZy
Зь мінулых маіх адведзінаў у Віцебску памянялася багата: дабудавалі піраміду «Марка», здалі парк Пераможцаў, прадоўжылі дарожкі ўздоўж Віцьбы й добраўпарадкавалі Гапееў яр.
Колісь парослая хмызьняком лагчына Віцьбы ля праспэкта Люднікава (Гутараўскай вуліцы) — цяпер файная зона адпачынку. З папраўкай на айчынны сэрвіс — проста курорт. Між гандлёвых намётаў знайшлося віцебскае піва (віцебскае піва ў Віцебску, як ні дзіва, дэфіцыт). Калі прыеўся тлумны Мікалаеўскі хутарок ля Ратушы, гайда сюды. Дарожка ўздоўж стромых берагоў Віцьбы даходзіць да Савецкай (Палацавай) вуліцы, далей пад мостам трэба прабірацца самому.
Адразу за мостам дарожка цягнецца далей да Ратушы і плошчы Свабоды.
Парк Фрунзэ, які марнеў і развальваўся апошнім часам, злучаны з адпачынкавай зонай ля Люднікава, можа стацца выдатнай зонай прыцягненьня, а дарожка ўздоўж Віцьбы — маленькім віцебскім велабанам, які дужа каб куды не вядзе, але пакатацца прыемна.
Калі мроіць далей, то гэты зручны безмашынны шлях можна даволі проста падоўжыць да Коласаўскага тэатру, там ужо ёсьць пешаходны мост, а там ужо далей уздоўж Дзьвіны па новым парку Пераможцаў аж да плошчы Перамогі. Так атрымаецца маршрут фактычна праз увесь Віцебск.
І гэтыя мроі выглядаюць не такімі фантастычнымі, калі ўлічыць што спадар Косінец узяўся добраўпарадкоўваць ажно цёмныя віцебскія яры і ручаі. Ды не шкадуе асфальту!
Прыканцы чэрвеня адкрылі кавалак добраўпарадкаванага Гапеевага ручаю. Уражаньне такое, што зь нерушу зацяліся зрабіць стаянку для БелАЗаў. У Віцебску ж дагэтуль няма стаянкі для БелАЗаў!
Так, бацькі не пускалі дзяцей гуляць у Гапеевым яры, а маладзіцы баяліся пераходзіць той яр адныя, але ж не ператвараць жа яго за гэта ў асфальтавую патэльню!
Жвіравыя дарожкі пасавалі б гэтаму месцу куды лепш, і, відаць, каштавалі б таньней.
А калі ўвесь Гапееў яр пачысьціць, паставіць ліхтары, лаўкі,і, чым косінец не жартуе, злучыць велапешаходным тунэлем, зь Віцьбай то ён стане выдатнай безмашыннай артэрыяй з цэнтру аж да ўнівэрсытэту, а таксама пунктам прыцягненьня людзей, стомленых ад мітусьні.
View Пэрспэктыўная схема разьвіцьця віцебскіх велабанаў =) in a larger map
А стома ад мітусьні ў Віцебску такая, што людзі натоўпамі гуляюць па новым парку Пераможцаў.
Справа ў тым, што парк Пераможцаў ня дужа падобны да парку. Чаго вартая хаця б двухпалосная плітачная брукаванка з разьдзяляльнай паласой з боку Калініна (Заручаўскай).
Тут не расьлі векавыя лясы, ды лысай мясьціна таксама не была. Аднак усе хмызы і дробныя дрэвы высеклі бязьлітасна. Як толькі не атрымалася другая плошча перамогі пракатчыкаў дзіцячых машынак над прыгожым скверам?
У Беларусі ня так ужо шмат вялікіх рэк, каб іх саромецца. Але чамусьці ўсе лаўкі адвернутыя ад магутных водаў Дзьвіны ў бок лысага парку. Па Дзьвіне плывуць цеплаходы, віруюць віры, нясецца цёмная плынь, а ўсе да адной лаўкі павернутыя да гэтага хараства задам!
Дужа вольна добраўпарадкавальнікі абышліся з рэльефам, які, між іншым, у старым горадзе — таксама частка ахоўнай спадчыны. Бяз насыпу пад гэты паркабан зь нягеглай шыльдай на ўезьдзе ніяк няможна было абысьціся?
Піраміда «Марка» таксама падмяніла віцебскі краявід кансьюмэрысцкай безгустоўшчынай.
Ну але людзі катаюцца на першых у горадзе эскалатарах у «Эўраопт» і, выглядае, гэтаму радыя.
Цэнтральны Віцебск прыгажэе, раскрывае свае магчымасьці, вабіць прыхаваным дагэтуль патэнцыялам, павялічвае кантраст зь Віцебскам Ускраінным, застылым у савецкіх, а то і ў шагалаўскіх часах. Шкада, што імпэт пераменаў, які зьмяняе родны горад, падхопліваюць ня творцы, не закаханыя ў горад майстры, а асфальтаўкладчыкі, бэтонамяшалкі і эксаватары.
2.7.12
upieršyniu
Упершыню на прыпынку ў Беларусі зьявіўся лічбавы расклад транспарту, паведамляе СТВ.
У старога электроннага віцебскага раскладу ад гэтай навіны квадратныя вочы.
cetliki koliery, metraŭtobusy, viciebsk
27.6.12
novaja vulica
6.6.12
1.6.12
8.4.12
Das Experiment
Паны заводзкага раёну доўга думалі, як паказаць халопам заводзкага раёну ровень свайго паноўскага інтэлекту ды йнтэлігенцкасьці.
І прыдумалі правесьці ікспірыментъ значыцца — з трох да паўпятае не прадаваць піва, гарэлкі, хэнэсі, бардо, у пляшках, пакунках, на разьліў — пофіг.
Я глыбака перакананы, што йкспэрыменты чыноўнікі мусяць сьпярша праводзіць у сваіх буфетах і на сваіх дамачадцах, а тады ўжо перціся ў нашы магазыны. Хаця не, і тады нехран перціся. Хай ідуць у мерчэндайзеры ці тавараведы, калі карціць фіранкамі на паліцах пашморгаць.
Справа ня ў гэтым. Па-мойму, апошні ёлупень разумее, што калі пралятар прыпрэцца ў нешчасьлівую гадзіну, то найперш дужа ўзьюшыцца — на экзыстэнцыю ўвогуле і ўласьць у прыватнасьці і падасьць у суд на івашкевіча.
Але ж, kurwamać, наступнага дня ці нават у шаснаццацьтрыццацьдзьве ён прыпрэцца з узятай дома заначкай і торбай пакрапчэй і набярэцца столькі, каб і злосьць заліць, і на потым хапіла, калі паны раптам шчэ што ўчудзяць.
Але апошніх ёлупняў ува ўласьць, на жаль, не бяруць. Ёлупень жа ня зможа разьлічыць, каб якую ангарскую пракапіталіць паўтара года з такім талентам, каб яна год прастаяла, а потым стала паціху сьцякаць друзочкам у каналізацыю. Але гэта ўжо іншая гісторыя пра інтэлект ды йнтэлігенцкасьць.
3.4.12
Цытата з кнігі «Неспешность. Подлинность»
Возле двери стоит маленький столик со списком приглашенных, за которым томится барышня, такая же неприкаянная, как и он сам. Он кланяется ей и представляется. Она просит его повторить свое имя еще дважды. На третью попытку она не отваживается и принимается наугад искать в списке имя, хоть чем-то напоминающее услышанные звуки. Исполненный отеческой любезности, чешский ученый склоняется над списком, находит свое имя и тычет в него указательным пальцем:
— ЧЕХОРЖИПСКИ.
— Ах, мсье Сешорипи? — переспрашивает она.
— Нужно произносить: Tche-kho-rjips-qui.
— Ох, это не так-то легко.
— Нет ничего легче! К тому же моя фамилия неправильно написана. — Он берет лежащую на столике ручку и пририсовывает над буквами «с» и «r» маленькие значки, нечто вроде перевернутого вверх ногами французского аксан сирконфлекса.
Барышня смотрит на значки, смотрит на ученого и вздыхает:
— Это очень сложно.
— Напротив, это проще простого. Вы знаете Яна Гуса?
Секретарша быстро пробегает взглядом список приглашенных, а чешский ученый спешит объяснить ей суть дела:
— Как вам известно, это был великий реформатор Церкви в XIV веке. Предшественник Лютера. Профессор Карлова университета, который, как вы знаете, был первым университетом, основанным в Священной Римской империи. Но вы наверняка не слыхали, что Ян Гус был в то же время великим реформатором орфографии. Он умудрился упростить ее до крайности. Чтобы написать то, что вы произносите как «ч», вам приходится употреблять три буквы: t, с, h. А немцы нуждаются в четырех буквах: t, s, c, h. А вот нам, благодаря Яну Гусу, достаточно всего одной буквы «с» с вот таким маленьким значком над ней.
Профессор снова склоняется над столиком секретарши и пишет на полях очень большую букву «с» с опрокинутым аксан сирконфлексом над ней: «С»; потом он смотрит ей прямо в глаза и произносит громким и внятным голосом:
— Tch!
Секретарша тоже смотрит ему в глаза и повторяет:
— Tch.
— Вот так. Великолепно!
— Да, это и в самом деле очень практично. Жаль, что реформа Лютера известна только у вас.
— Реформа Яна Гуса, — говорит ученый, делая вид, что не заметил бестактности француженки, — не осталась полностью неизвестной. Есть еще одна страна, где она нашла употребление; вы, конечно, знаете, о какой стране я говорю.
— Нет.
— О Литве!
— О Литве? — повторяет секретарша, тщетно напрягая память, чтобы сообразить, в каком краю Земли расположена эта страна.
— И в Латвии тоже. Теперь вам понятно, почему мы, чехи, так гордимся этими крохотными значками. (С улыбкой.) Мы готовы предать все на свете. Но за эти закорючки будем биться до последней капли крови.
Застаецца толькі дадаць спасылку
27.3.12
17.2.12
nastajaščy paradak
Праезд у транспарце мусіць быць бясплатным. Тут і гаварыць няма пра што. Гэтая ідэя, акрамя таго, што дужа сьвежая, яшчэ і страшна выгадная.
Платным трэба зрабіць хаджэньне па салоне.
Прайшоў ад дзьвярэй да дзьвярэй — дзесяць тышш. Хай там сабе месца насупраць ляўрэаткі эўрафэсту вызвалілася — нікога не хвалюе. Сядзі, дзе сядзіш, ды аблізвайся. Або гані дзесяць тышш.
Гэта правільна, што думаюць карткі ўвесьці, ды зь іх аўтаматам грошы здымаць. Вось такі жэўжык пагойсае туды-сюды, прыедзе ў канцы разьліковага пэрыяду дахаты, а там усе рэчы вынесены, жонка і дзеці ў загсе на іншага грамадзяніна афармляюцца, пуцявейшага якога.
А калі які грамадзянін становіцца ў дзьвярах і не выходзіць на наступным прыпынку, то гэтая занятая ім пляцоўка называецца ў ягоны гонар. Ноччу ўганараванаму грамадзяніну трэба вярнуцца ў дэпо там ці аўтапарк, і несьці на ёй ганаровую вахту да самай раніцы. У прыбіральню нельга, ссабоек нельга, у носе калупацца нельга, крок убок — дыскрэдытацыя рэспублікі беларусь. ЖЭС кожны месяц абавязаны налічаць ганароваму такому грамадзяніну дадатковы зямельны падатак на 1м² па менскай кадастравай стаўцы. Колькасьць назваў для адной пляцоўкі неабмежаваная.
І наступіць тады наканец настаяшчы парадак.
cetliki metraŭtobusy, slovy