24.12.05

верш году

КАЛІ МЫ РОБІМ ЯМІНЫ

Калі мы робім яміны,
Падвалы для хацін,
Калі мы сьвідравінамі
Ўдольле рашацім,

Калі саджаем дрэвы мы,
Калі арэм палі,
Глядзяць на нас памерлыя
Празь дзірачкі ў зямлі.

© Вepa Бypлaк

No comments: