18.12.05

велануты

а што людзі скажуць?
а ці мянты ня спыняць?
а ці ня будуць сьмяяцца і пальцам паказваць?
а ці ня зьмерзьнеш?
а ці ня лясьнешся?
так прыемна аднойчы перастаць парыцца, а проста выкаціць ровар…
калі круціш, забываеш на навіны і пэсымізм, страхоцьці і засьцярогі, бязглуздыя зьмены ў правілах, забляваныя пад’езды, злосных пасажыраў, спужаных дыкта(та)раў, самадурных начальнікаў.
бо свабода не суседзіць з гэткай трасцай.
і недзе фонам ты адзначаеш, што мінакі азіраюцца, лыжнікі спыняюцца, бабулькі бурчаць “ненармальны”, паказваюць пальцам, круцяць ля скроні, але…
але большасьць прыветна пасьміхаецца і хто-ніхто пытаецца: “ну як?”.
“Кайф! Далучайся!”
Брудны ровар, прасякнутае потам адзеньне, лужыны на падлозе – надзейныя паказьнікі шчасьлівага дня.


a što ludzi skažuć?
a ci mianty nia spyniać?
a ci nia buduć śmiajacca i palcam pakazvać?
a ci nia źmierźnieš?
a ci nia laśniešsia?
tak pryjemna adnojčy pierastać parycca, a prosta vykacić rovar…
kali kruciš, zabyvaješ na naviny i pesymizm, strachoćci i zaściarohi, biazhłuzdyja źmieny ŭ praviłach, zablavanyja pad’jezdy, złosnych pasažyraŭ, spužanych dykta(ta)raŭ, samadurnych načalnikaŭ.
bo svaboda nie susiedzić z hetkaj trascaj.
i niedzie fonam ty adznačaješ, što minaki azirajucca, łyžniki spyniajucca, babulki burčać “nienarmalny”, pakazvajuć palcam, kruciać la skroni, ale…
ale bolšaść pryvietna paśmichajecca i chto-nichto pytajecca: “nu jak?”.
“Kajf! Dałučajsia!”
Brudny rovar, prasiaknutaje potam adzieńnie, łužyny na padłozie – nadziejnyja pakaźniki ščaślivaha dnia.

No comments: