17.12.05

троllers

вось тралікі ўзяліся й за мяне.
напачатку ўчора яны дружна забілі на Інстытут культуры і бадзяліся невядома дзе. А потым на Ўманскай, да якой я дабраўся перакладнымі, №31 адкінуў штангі проста ля прыпынку, акурат над маёй (ды ня толькі маёй) галавой, ды з такой ілюмінацыяй, скажу я вам! Фаервэрк быў вельмі ўразісты! Балазе, гэтыя бліскучкі хутка астываюць – абышлося без прапалінаў на куртцы ды каптуры.

No comments: