Недзе дваццаць гадоў таму, дзесь а палове на апоўнач, калі разышліся госьці, а маці прыбрала стол, седзячы ў падарунках, я раптам заплакаў рыдма. Калі маці стала мяне суцяшаць і спыталася, чаго ж я плачу, я сказаў шчырую праўду: «Бо дзень нараджэньня праходзіць». Чым бліжэй было да апоўначы, тым буйнейшымі рабіліся сьлёзы…
Гэтая сцэна з таго, няйначай шчасьлівага, дня народзінаў, сталася ці ня самай любімай сямейнай легендай.
30.12.05
сьлезацечнае
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment