21.10.06

балючая бязглузьдзіца

Пачынаецца рэкляма, і я кідаюся пераключаць каналы, і тут хоба — бачу: на гаўбцы, сярод ночы, на скразьняку, чорці на якім паверсе стаіць, хто б вы думалі, — зорка паўфіналу леташняга Эўрабачаньня і голасам Панароўскай паўтарае словы Dolphin’a: “Я буду жыць…”. Калі дадаць яшчэ і Placibo’ўскую кампазыцыю кадра, то тры цытацыі ў адной сэкундзе прымусілі затрымацца на (о нечуваная рэч!) Першым музычным беларускім канале. Пра гэтую сэкундную слабасьць я яшчэ пашкадую. Ну як вам падабаецца: паралельна з стаяньнем на гаўбцы наша лірычная гераіня завіхаецца зь сьляпым хлапчуком, кніжачкі там з кропачкамі, позірк у бок, аднаклясьнікі тузаюць і зьдзекуюцца, ну і ўсе такія дзялы. Дык шчэ пад канец пацан едзе зь нейкім мужыком (ціпа тата?), ну а тата балакаў-балакаў, ды не заўважыў рамонтных работ ды ўлупіўся некуды там на поўнай хуткасьці, не прышпілены – ясна вылецеў праз лабавуху проста ў камэру, і пад капотам нешта тут жа па ходу выбухнула (цікава, што?). І ўсё гэта пад дастаткова бязглуздую папсовенькую песеньку без выразнага сэнсу.

І тут я падумаў, што пад гэтыя словы можна было пяць хвілін карміць тамагочы, паліваць кактус ці смажыць мужыку на кухні дранікі. І падумаў я, што каб зьняцца ды шчэ й людзям паказаць такую дэпрэсуху, трэба ну прынамсі важкія падставы. Я быў нават на сэкунду падумаў, што мо з кілбасным каралём што сталася, ці мо гэта пралёт на эўравізіі на падкорку так паўзьдзейнічаў, ну карацей – нешта трагедыйнае, каб можна было за пяць хвілін спляжыць столькі народу ды самой на гаўбец ускараскацца.

Увесь у расстроеных пачуцьцях з нагоды лёсу экс-Лікі, якая пяяла мне малому з тэлеку прыгожую калыханку перад “Панарамай”, залез я ў інцярнэт, і точна – чытаю: У певицы Анжелики Агурбаш случилась страшная беда. Она потеряла в аварии мужа и осталась одна со слепым сыном.

— Мы хотели отойти от штампов и сделать клип очень душевным, — делится, смахивая слезы, еще не вышедшая из образа Анжелика.

Ух-ты, дэпрэсуха ў стылі “Танцоркі ў цемры” цяперака называецца «душэўнасьцю». Што ж, магчыма, гэты кліп разьлічаны на нейкую мэтавую аўдыторыю, якая любіць падзівіцца там “Чыста сардэчнае прызнаньне” ці яшчэ якую чарнуху, а па мне дык – поўная і навязьлівая бязгусьціца і бязглузьдзіца. Пасьля такога кліпу сьпявачку можна толькі “пажалець”, і выглядае, што на гэта ён і быў разьлічаны. Вось толькі шкадаваньне можа быць з розных прычынаў.

Ад гэтай дарагой, пыхлівай, патаснай безгустоўнасьці проста фізычна балюча.

тут ёсьць карцінкі

No comments: