31.1.07

лім пакажа вам усім!

у ЛІМе артыкул пра жахі білінгвізму, пра гамон беларускай мове, пра тое, што ўсё горай і горай і gameover зусім неўзабаве. І вось на вышыні перадкатарсічнага ўздыму аўтарка робіць самагубчую выснову: “Моўная палітыка вызначаецца дзяржавай.” Думаеце, гэтая жана-д-арк спынілася на паўслове? Не! Яна пагрозьліва, я б сказаў, ультыматыўна заяўляе: таму, пэўна, будуць зробленыя неабходныя захады і праграмы па падтрымцы беларускай мовы. Гэй, ворагі беларушчыны, вы чулі? Толькі паспрабуйце не зрабіць! Ужо цікае!
Пішу па памяці, бо газэту, ясны перац, зьеў у кансьпіратыўных мэтах

і чаргінец з кляшнёй

Аф-саюз пісьменьнікаў, ня будзь дурны, прыняў заяву з асуджэньнем зносу помніка савецкаму салдату ў Эстоніі.
Зь нецярплівасьцю чакаю заявы пра таяньне ледавікоў антарктыды.

30.1.07

блізкія кантакты

Я люблю зіму і ненавіджу халады.
Зіма — гэта прыгожа і рыпуча.
А халады — паскудзтва.
Спачатку яны забіраюць у мяне роварныя раніцы. І замест вольнага кручэньня я штурмую тэтрапакі тралейбусаў. Як усе. Ёсьць шыпаваная гума, ёсьць зімовы роварны рыштунак, але штовосень мне не стае на іх колькі сотняў баксаў. Праязны каштуе таньней. Сраная матэматыка!

У грамадзкім транспарце сьвет звужаецца і напластоўваецца. Чужая далонь спаўзае на тваю па зялёнай жалезнай трубцы. Чужая задніца знаходзіць апірышча. Чужы чамадан соўгаецца праміж ног. І ўвесь гэны крыгалом суправаджаецца тарабарскім саўндтрэкам: выдаюць піліліканьнем ступень дурнаты сваіх уладальнікаў мабілы, суседкі-наседкі сустрэліся раз за сто гадоў і наперабой расказваюць апошнія навіны, хто, дзе, каго, з кім, пралятар з аўтарамонтнай установы абмяркоўвае з калегам бягучыя міжнародныя навіны, мацюгальнік голасам паддатага даўна просіць трымацца за поручні, якія спэцыяльна для гэтага прадугледжаныя (гэта якія?) і ні ў якім разе не прапусьціць тэнісны турнір некага з кімсьці.

Быдлячызм заразны і перадаецца праз вочы, вушы, локці, і дупы. Навушнікі — гэта кандомы для мозґу, магчымасьць выбару інфармацыі і рэгуляванага фільтраваньня шкодных гукавых рэчываў.

Але, блін, прыходзяць дні, калі замест олд-скульных косаў sporta-pro трэба нацягваць шапку. І ў такім неабароненым выглядзе ісьці на блізкія кантакты з айчынным соцыюмам…

Праяжджаючы на сотцы міма Плошчы, з амаль выжратым мозґам, бачу раптам Жбанкова, які з выглядам шчасьлівага і самадастатковага модуля кіруецца сваёй арбітай у дынамічным задзірлівым тэмпе выяўна асацыяльнай музыкі.

Нават калі гэта быў не Жбанкоў, дурны прыклад быў пададзены, спажыты і засвоены.

Нездарма ўсе два км да дынама нявыкладзены дома плэер пажадліва торгаўся ў заплечніку. Sennheiser-CX300 пацешыць нас абаіх: чытайце інструкцыю ўважліва: узьдзеньце гумку… найбольш адпаведную вашаму… праходу…для найбольшага… задавaльненьня ад…, акуратна ўстаўце… у… праход… .

ВКЛ ад мора да мора?

Новыя геаграфічныя адкрыцьці.
Вугоршчына — суседняя краіна, — паведаміў толькі што па ОНТ Лукашэнка.
Сытуацыя непадпісаньня з Украінай дамовы пра мяжу пачынае граць новымі фарбамі.

25.1.07

пачаў працу новы сайт Эўрапейскага радыё

Распачаў сваю працу новы сайт Эўрапейскага радыё для Беларусі, ці як па-свойску называюць яго ў этэры ды-джэі, Эўрарадыё. Пакуль ён месьціцца на адрасе http://erb.mediaturtle.com/, на які можна патрапіць і набраўшы звыклае belradio.fm.

Ён цалкам і ва ўсім розьніцца ад свайго папярэдніка.

Пакуль меркаваць можна толькі па зьнешнім выглядзе — якім будзе ягонае напаўненьне, мы зможам пабачыць у хуткім часе. Але першае ўражаньне прыемнае. Сайт аформлены ў густоўных бела-шэра-чырвона-аранжавых танах, разьбіты на блёкі «ў стылі Windows XP» — з скошанымі вугламі .

На сайце заяўленая падтрымка трох моваў: апрача беларускай, яшчэ і ангельскай ды расейскай. Беларускамоўная вэрсія, выглядае, будзе першаснай — менавіта на ёй зробленае першае апытаньне на новым сайце: сайт-навасёл цікавіцца і ў слуха- чытачоў, калі ж і ў іх зьявіцца сваё жытло?

Нарэшце запрацавала доўгачаканая рассылка навінаў у фармаце RSS 2.0 — агульная і асобна для навінаў ды рэпартажаў. Што праўда, распрацоўшчыкі вырашылі абысьціся без парамэтру даты публікацыі, у выніку ўсе навіны пазначаюцца rss-чытальнікамі аднолькавым часам.

Затое на сайце, апроч азнаямленьня з датай публікацыі, зьмест навіны можна аформіць для друку, адправіць камэнтар (на Эўрарадыё, як і на нашым сайце, прэдмадэрацыя). А ў пэрспэктыве — пераслаць спасылку сябру, павялічваць або памяншаць шрыфт навіны.

Сайт набрынялы сучаснымі тэхнічнымі штучкамі, адразу кідаецца ў вочы выкарыстаньне разнастайных сыстэм «вызначэньня чалавечнасьці» ды «робатаабароны».

Сайт адметны яшчэ і тым, што не пакідае сумневаў у сваёй радыйнасьці. Яго з аднолькавым посьпехам можна ўспрымаць і як інфармацыйны рэсурс, і як дадатак да прымача. Інтэрнэт-вяшчаньне для «дыялапшчкаў» і для «шырокаканальшчыкаў», архіў праграм, пару дзясяткаў стужак падкасту — усё, без чаго не абыходзіцца інтэрнэт-радыё, на сваім месцы і ў простым доступе. А да таго ж — густоўныя дызайнэрскія застаўкі, вокладкі альбомаў, выявы гуртоў, гіт-парады і плэй-лісты.

Адзначым для пратаколу спраўнасьць пошуку ды экспарт надвор’я з weather.com.

Ёсьць і інтрыгоўныя разьдзелы. Да прыкладу, «галерэя» сустракае пастаральнымі здымкамі прыроды. Адказ на пытаньне, чым папраўдзе можа быць запоўненая галерэя радыёстанцыі, яшчэ наперадзе.

Яшчэ адзін амбітны праект — гульня «Віртуальная Беларусь». На тэставай пакуль старонцы, паводле задумы стваральнікаў, вырасьце супэрсучасны горад з банкамі, крамамі, цыркам. У ім кожны зможа пабудаваць дом, распачаць уласны бізнэс, прымяніць свае мастацкія і музычныя здольнасьці, пазнаёміцца зь іншымі жыхарамі. На ўвесь горад, трэба думаць, будзе кругласутачна вячшаць Эўрарадыё. Што ж, чакаем пачатку радыёгорадабудаўніцтва. Мяркуючы па генпляне ўверсе галоўнай старонкі, у віртуальнай Беларусі будзе багата хмарачосаў. Лішне казаць пра інтрыгоўнасьць разьдзелу «конкурсы і прызы», дзе пакуль ні прызоў ні конкурсаў.

Ужо зараз можна завітаць на форум Эўрарадыё. І чым хутчэй, тым большая верагоднасьць, што вы будзе на ім першымі пасьля тэсьцераў. Інтэрфэйс форуму яшчэ не перакладзены з ангельскай, але форумцам са стажам будзе лёгка ў ім разабрацца. З карыснай «фішкі» форуму — rss-стужкі да тэмаў.

Сайт працуе ў тэставым рэжыме, таму некаторыя разьдзелы ды функцыі чакаюць дапрацоўкі ці напаўненьня. Але ўжо сёньня яго прыемна «патрымаць у руках». Між іншым, да гэтага заклікае й каманда Эўрарадыё — заходзіць, мацаць, тэсьціць і дасылаць свае заўвагі.

24.1.07

раскрутка сайту

сёньня сайт мілі прыслаў на рсс нечытэльныя краказябы

дай, думаю, зайду на сайт пагляжу, што за каўбаса.

зайшоў...

19.1.07

headhunting

сачу за цэласьцю ценю
лякае наўкольле
хто невядомы сустрэне
за завугольлем
спрабую яе намацаць
пацеюць далоні
чырвоныя кропкі скачуць
ля самай скроні

15.1.07

kanduktarki-brutto

Viciebskija kamercyjnyja aŭtobusy ad zvyčajnych haradzkich možna adroźnić siarod jinšaha pa mažnaśći j vieku kanduktarak: z kvitočkami tam lunajuć maladyja viartliavyja dzieŭčyny z tonkim stanam.
U zvyčajnych haradzkich, na 100 rublioŭ tańniejšych, maršrutach — gabarytnyja naporystyja kabiety, tak znajomyja mienčukam pa «ŭzornym» «sotym» maršrucie.
Heta adna z tych malieniečkich apetytnych razynak u majim ujaŭlieńni pra toje, jak zrabić hramadzki transpart liepej.

за дроты

журналісты ОНТ — хамуйлы.
сёньня зраніцы ў этэры яны зь беларускамоўным суразмоўцам лапаталі па-расейску.
суразмоўца казаў Цівірка, яны дзяўблі: Цьвірко.
самае цікавае, што гэтым журналісты не парушалі лукашэнкаўскі лягчаны закон аб мовах:
паводле яго, супрацоўнікі дзяржструктур мусяць ведаць беларускую мову,
але ня мусяць ёй карыстацца.
нават калі суразмоўца гаворыць па-беларуску.
а распавядаць нашым тэлегаловам пра этыку — што крычаць проці вадаспаду.

9.1.07

мікра

чым меней у беларускай замежнага, тым лепей.
пачаць змаганьне зь іншаземшчынай прапаную з фарманта «мікра», тым больш што для яго ёсьць цудоўны беларускі адпаведнік.
вось напрыклад: мікрараён, ён жа маленькі раён, то бо — раёнчык.

мікраінфаркт — інфарктчык
мікрааўтобус — аўтобусчык
мікралітражка — літражачка
мікрамэтар — мэтарчык
мікрасьвет — сьветчык
мікрапрацэсар — працэсарчык
мікрацэфал — цэфальчык
мікраскоп — скопчык

і гэтак далей:
мікроб — бэчык
мікрон — энчык

мікракліматычны — кліматычыкаўскі
мікралітражны — літрачыкаўскі
мікрамэтрычны — мэтарчыкаўскі

справаздача

каляды
калюжы
скалясіў
каля 30
кілямэтраў
скалеў
клясна

5.1.07

закон пра развароты грамадзян

Prostore мяне не расчараваў. Як і чакалася, яны ва ўсталяваныя заканадаўствам тэрміны далі пісьмовы адказ: ідзі ты на!
У эўфэмістычнай форме.

Другі раз прамацваю гэты закон пра звароты грамадзянаў, і ўсё больш пераконваюся, што гэта закон пра завароты, развароты ды адваротпавароты грамадзянам.

По результатам рассмотрения Вашего замечания сообщаем , что в целях предотвращения хищения инвентарных корзин администрацией торгового центра принято решение об использовании корзин только на территории торгового зала.

Приносим извинения за причиненные неудобства.

С уважением,
Заместитель директора торгового центра Е. А. Мыслева


Клясычны прыклад адпіскі:
— Вы ўчмурылі фігню!
— Мы ўчмурылі фігню. Дык!

А тут яшчэ нядаўна давялося ўспомніць пра “мой першы раз”. Здарыўся ён, калі ў Віцебску мінулай зімой падагналі на вакзале замест звычайнага вялікага Мэрсэдэса дробную маршрутку. На Менск.

Вось што празь месяц напісаў мне сам дырэктар аўтавакзалу:

“В целях предупреждения внезапных поломок в пути (планово-предупредительного ремонта, который проводится 1-2 раза в месяц) производится замена автобуса «Мерседес-350» на автобус меньшей вместительности «Фольксваген LT-46», не уступающий по комфортности вышеуказанному автобусу.
Замена автобуса «Мерседес 350» на равнозначный не предоставляется пока возможным для филиала «Автовокзал» из-за отсутствия таковых. Транспортная работа для автовокзала «Витебск» — новая сфера деятельности, которой на сегодняшний день нет ни на одном вокзале Республики.
Приносим свои извенения за причененные Вам неудобства.”
(вылучэньне маё)

А згадаў я пра гэты даўні ліст таму, што нядаўна ехаў акурат тым самым рэйсам, на які замест мэрса падалі цуд беларуска-ўкраінскай каапэрацыі “Радзіміч”, страшэнна халодны, скакучы, ды з дзьвюма араматнымі аўчаркамі ля задніх дзьвераў.

Не саступальныя ў камфортнасьці, па вэрсіі віцебскага аўтавакзалу, замены:


Для нашых аўтобусных чыноўнікаў існуе два парамэтры камфортнасьці — колькасьць прыпынкаў ды мяккасьць/мулкасьць крэсла. Так што калі паставіць мяккае (хай сабе і раскурочанае) крэсла на брычку ды не спыняцца ў кожнай вёсцы, гэта якраз і будзе называцца “не уступаюшчым па камфортнасьці”.

Тое, што людзі купляюць ня месца, а ў тым ліку камфорт, разумеюць хцівыя прыватнікі — калі іхняя чырвоненькая “Сэтра” ламаецца, то ім, пранырам, удаецца недзе адшукаць аўтобус, які сапраўды не саступае ў камфортнасьці — фокус, недаступны няшчаснаму аўтавакзалу. Няцяжка здагадацца, каму я заплачу 30тысяч наступнага разу.

Prostore'a гэта таксама датычыцца

З новым, 1989-м, годам!



Тады пад ялінкай я знайшоў свой першы комп. Гэта было проста супэрсьвята і супэрпадарунак!

Я прайшоў усе непраходныя гулькі, абагнаў усе баліды, перастраляў усіх прышэльцаў, безьліч разоў прайшоў да канца Супэрмарыя, намаляваў схему віцебскага транспарту, амаль стварыў энцыкляпэдыю віцебскіх вуліц (памяці не хапіла, 48К ўсё‑такі, вось у майго прыяцеля было 128К, ото ж быў комп дык комп!), дзеля якой спэцыяльна распрацаваў літару «ў».

Няможна не згадаць добрым словам сьветлай памяці «магнітафонадыскавод» «Россия» ды найвялікшы ў маім жыцьці «манітор» «Электрон‑714».

Гэтак вось зьбіваюцца з дарогі лірыкі...

Усе білеты на рэйс прададзеныя!


Зьлева направа: кіроўца, кантралёр, напарнік, пасажыры.

ordinary словы ordinary рэчы ordinary мэлёдыі

Басанож па брукаванцы — Мультfільмізацыя J-Morsa.
Ну а «спасібааа» пасьля беларускай песьні — гэта як у лазьні «падпусьціць».

4.1.07

навагодні сьнежны п'яны віцебск



віцебскія ялінкі (1-4)




пляц сваволі




трамплін




зіма на споведзі




Big Bang




міражы на гарызонце




image the future




віцебскія ялінкі (1-∞)


3.1.07

Беларускія эўры

Фантазія на славенскі лад.



На славенскай манэце 2 эўра выяўлены профіль славенскага песьняра Франсэ Прэшэрна.
Наш кандыдат — Янка Купала.
На 1 эўра — славенскі першадрукар Прымаж Трубар.
Наш кандыдат — Францыск Скарына.
На манэце 50 цэнтаў — сымбаль Славеніі, самая высокая гара краіны Трыглаў, яе выява і на гербе краіны.
Наш кандыдат — коньнік Пагоні.
20 цэнтаў красяць коні славутай далёка за межамі Славеніі пароды «ліпіцанцаў»
Наш кандыдат — зубар.
10 цэнтаў — красьлюнак славенскага парламэнту славутага славенскага архітэктара Ёжэ Плечніка.>
Наш кандыдат — Мірскі замак/пл.Перамогі?.
5 цэнтаў — выява сейбіта.
Наш кандыдат — выява Купальля/папараць кветка ці пад. Сейбіта таксама можна, але паўтарацца ня хочацца
2 цэнты — князь-камень, старадаўні сымбаль славенскай дзяржаўнасьці.
Наш кандыдат — Рагвалодаў камень/крыж Еўфрасіньні.
1 цэнт — чапля, тая самая, што была на 20-толяраваў манэце. Сымбаль нараджэньня і доўгага жыцьця ў славенцаў.
Наш кандыдат — бусел/журавель.

Курсіўны тэкст узяты з http://nn.by/index.php?c=ar&i=5692

2.1.07

выспа 612

Злавіў у далёкім лесе нарэшце Эўрарадыё ды Рацыю.
Першае ўражаньне добрае. Малайцы хлапцы. Працуюць так, нібыта іх нехта сапраўды слухае.
Далейшыя — крывейшыя. Эўрарадыё пры прыслухоўваньні нечым нагадвае радыё твайго інтэрнату. Хлопец ды дзеўчына нешта між сабой ператрынджоўваюцца. Гэта як нехта па мабільніку ў аўтобусе. Нібыта й цікава, а слухаць няёмка.
Радыё Рацыя б'е адразу ня ў брыво, а праміж ног: «вы слухаеце радыё, якое робяць вольныя людзі ў вольным сьвеце». Працяг «…для быдла ў загоне» напрошваецца сам сабой.

Каб яны вырваліся на кароткія хвалі, то адкусьць сьвежанінкі ад «Свабоды» ім па сілах. Вось толькі ня ведаю, як гэта суадносіцца з тэзамі ў ґрантавых заявах. Новых людзей мо й не завабіш у адмарожанае кола, але здаровая, то бо прафэсійная, канкурэнцыя — справа карысная. Вось толькі трэ выбірацца з выспы №612.

Дарэчы, пасьля «Эўрарадыё» ды «Рацыі» на «Балтыйскіх хвалях» вяшчае «Русское радіо». Тэж гаротнічкі…

І яшчэ. Па начах я слухаю на сярэдніх хвалях Радыё Славеніі. А гэта ўжо не балтыйскія хвалі, а самыя што ні ёсьць адрыятычныя. Перадатчык тырчыць недзе ў Альпах. Дык мо на гэных балтыйскіх чаго падкруціць трэба, круцёлку якую?

Шыпаваны Някляеў

Небясьпека добрай складанай паэзіі ў тым, што яе складана добра ўвасобіць у песьню. «Танга з ружай» — сьведчыць пра гэта ўсімі сваімі шыпамі.
Акрамя, бадай, апошняга.

да і пасьля

у навагоднім Esquire'ы забаўныя фоткі непаўналетніх баксёраў да і пасьля бою з подпісамі, ці працягнуў ён займацца боксам.
у разьвіцьцё тэмы цікава было б паглядзець фоткі паўналетніх баксёраў да і пасьля — 1. бою, 2. сэксу з подпісамі, ці працягнуў ён займацца 1. боксам, 2.сэксам.