Prostore мяне не расчараваў. Як і чакалася, яны ва ўсталяваныя заканадаўствам тэрміны далі пісьмовы адказ: ідзі ты на!
У эўфэмістычнай форме.
Другі раз прамацваю гэты закон пра звароты грамадзянаў, і ўсё больш пераконваюся, што гэта закон пра завароты, развароты ды адваротпавароты грамадзянам.
По результатам рассмотрения Вашего замечания сообщаем , что в целях предотвращения хищения инвентарных корзин администрацией торгового центра принято решение об использовании корзин только на территории торгового зала.
Приносим извинения за причиненные неудобства.
С уважением,
Заместитель директора торгового центра Е. А. Мыслева
Клясычны прыклад адпіскі:
— Вы ўчмурылі фігню!
— Мы ўчмурылі фігню. Дык!
А тут яшчэ нядаўна давялося ўспомніць пра “мой першы раз”. Здарыўся ён, калі ў Віцебску мінулай зімой падагналі на вакзале замест звычайнага вялікага Мэрсэдэса дробную маршрутку. На Менск.
Вось што празь месяц напісаў мне сам дырэктар аўтавакзалу:
“В целях предупреждения внезапных поломок в пути (планово-предупредительного ремонта, который проводится 1-2 раза в месяц) производится замена автобуса «Мерседес-350» на автобус меньшей вместительности «Фольксваген LT-46», не уступающий по комфортности вышеуказанному автобусу.
Замена автобуса «Мерседес 350» на равнозначный не предоставляется пока возможным для филиала «Автовокзал» из-за отсутствия таковых. Транспортная работа для автовокзала «Витебск» — новая сфера деятельности, которой на сегодняшний день нет ни на одном вокзале Республики.
Приносим свои извенения за причененные Вам неудобства.” (вылучэньне маё)
А згадаў я пра гэты даўні ліст таму, што нядаўна ехаў акурат тым самым рэйсам, на які замест мэрса падалі цуд беларуска-ўкраінскай каапэрацыі “Радзіміч”, страшэнна халодны, скакучы, ды з дзьвюма араматнымі аўчаркамі ля задніх дзьвераў.
Не саступальныя ў камфортнасьці, па вэрсіі віцебскага аўтавакзалу, замены:
Для нашых аўтобусных чыноўнікаў існуе два парамэтры камфортнасьці — колькасьць прыпынкаў ды мяккасьць/мулкасьць крэсла. Так што калі паставіць мяккае (хай сабе і раскурочанае) крэсла на брычку ды не спыняцца ў кожнай вёсцы, гэта якраз і будзе называцца “не уступаюшчым па камфортнасьці”.
Тое, што людзі купляюць ня месца, а ў тым ліку камфорт, разумеюць хцівыя прыватнікі — калі іхняя чырвоненькая “Сэтра” ламаецца, то ім, пранырам, удаецца недзе адшукаць аўтобус, які сапраўды не саступае ў камфортнасьці — фокус, недаступны няшчаснаму аўтавакзалу. Няцяжка здагадацца, каму я заплачу 30тысяч наступнага разу.
Prostore'a гэта таксама датычыцца
5.1.07
закон пра развароты грамадзян
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment