zoom будзе гарэць в ОТу
гэта была першая думка, якая прыйшла мне ў башку, калі я пагрузіўся ў серабранскае балота, утрывалілася па ходу трасы ў рознай лошыцкай, дварышчанскай ды брылёвіцкай гразішчы, і паралізавала мозґ па прыбыцьці на КП30 дарэшты.
гэта быў адрыў на адсеў, бязьлітасны і беспощадный.
праўда, мая лютая нянавісьць счэзла ад кайфу на КП зь дзьвярыма на вуліцы, але на фінішы 2 этапу я зразумеў, што яшчэ двух этапаў маё адрываўскае шчасьце ня вынясе, а ад пэрспэктывы трэцяй сустрэчы з вуліцай чкалава кідала ў халодны пот, вось я і вырашыў зваліць зь лепшымі ўспамінамі, узяўшы ад адрыву столькі, колькі змог зьвезьці без клінічных наступстваў.
імхо, з гэтым асартымэнтам магло атрымацца два добрыя «адрывы» і 5 добрых «перавозак».
імхо2, у сакавіку для раварыстаў рабіць трасу, даўжэйшую за 40-50 км, бесчалавечна.
страшна падумаць, перад гульнёй я думаў паставіць сьлікі і памыць ровар
30.3.08
28.3.08
зэ вол
да жалю, ў дэпутата К.Сьцяна няма сваёй жэжэшкі, і мы ня можам з замілаваньнем дазнацца, які нон‑фікш ён чытае нанач перад сном, пакуль Ахоўнікі Парадку ўпраўляюць выбаршчыкам насы і рыхтуюць іх да абавязковай штогадовай Дыспансэрызацыі па месцы жыхарства..
таму як усьцешна пачуць дэпутата ў жывым, хай і варожым, радыёэтэры!
а пазваніла К.Сьцяну у пятні́цу зарані́цай Бі‑бі‑сі, і, «спадар К.Сьцян»,— кажа, — як вы, народны вы іх Выбраньнік, патлумачыце Гераічную Апэрацыю па сынхронным узяцьці журналістаў за Задніцу.
ну, знаеце, калі купка з двухсот чалавек зьбіраецца ня там, дзе яны прасілі і ім дазволілі, — уключаецца з таго боку дроту нейкі ня той трэк, — то гэта не‑Парадак, і іх даўжны прызваць к Парадку, і іх к Парадку прызвалі, так што я ні віжу тут нічога ўдзівіцельнага.
бі‑бі‑сі, аднак, зьдзіўлена ўдакладняе, што мела, хутчэй, на ўвазе сытуацыю з журналістамі.
ну, — робіцца шшшпок у плэйлісьце дэпутата, — значыць і журналісты, — а хто такія журналісты? гэта такія самыя грамадзяне! — значыцца, і яны нешта зрабілі ня так, і значыць і іх нада была прызваць к Парадку, і іх прызвалі к Парадку, так што я ні віжу тут нічога ўдзівіцельнага.
усё ж нельга не пашкадаваць, што нашыя Найчасьнейшыя Сродкі Масавай Ік!‑фармацыі, не надаюць Належнай Увагі Самародкам з народнай гушчы, якія грэюць Крэслы ў Праламенце, і народу застаецца цешыццца з загранічных клоўнаў, тады як сваім даводзіцца раскрывацца на варожых галасах пад дудку нячэсных журналістаў, каб іх Ператрус узяў!
26.3.08
nie znajšoŭ dastatkovych pryčyn, kab pajechać na pracu nie na rovary
cetliki karacieĺki, mimachodź, ravaryzm, zavakońnie
цьвік у срацы старэйшы за БНР
ДАРАГАЯ ЦАНА ЗА ЧАРГОВАЕ ПАЦЬВЕРДЖАНЬНЕ (каму?) ВІДАВОЧНЫХ ІСЬЦІН
шкада толькі, што ў якасьці тлустай лініі блізкія людзі.
бля, азірніцеся, ліхтарат відавочна не задрала хадзіць зь цьвіком у срацы, за каго кроў праліваць?
а гэтая цьвікасрачная эпідэмія пастрашней за мазаічнае шаленства.
25.3.08
24.3.08
такі сьнег, такі сьнег…
аказваецца, штармавое папярэджаньне робіць дарогу даўжэйшай усяго на 2 хвіліны за 10 кілямэтраў.
cetliki mimachodź, ravaryzm, zavakońnie
21.3.08
Bielaruski rezystans adkapaŭ krynicu kreatyvu.
Ahuĺnanacyjanaĺnaja dyktoŭka-2008,
ahuĺnanacyjanaĺny pierakaz-2009,
ahuĺnanacyjanaĺnaje sačynieńnie-2010,
ahuĺnanacyjanaĺnaja kantroĺnaja, liabaratornaja, praktyčnaja-2011, 2012, 20….
Ja tak razumieju, 25-ha maje być ahuĺnanacyjanaĺnaja liniejka, nie zabycca b adprasavać škoĺnuju formu j naviazać pijanerskija haĺštuki.
20.3.08
пастой, раварыст…
таварыш лейтэнант, ня трэ глядзець з дакорам
ня трэ ківаць з усьмешкаю крывой
парушыў, прызнаю, але з такім прыколам
сустрэцца не разьлічваў я вясной
таварыш лейтэнант, я без дурных намераў
спытайцеся па рацыі ў сваіх
у нашанскім раёне сстарэлых піянэраў
ніводнае сьняжынкі на зямлі
таварыш лейтэнан, я бачу самазвалы
са сьнегам, я, таварыш, не сьляпы,
я бачыў разам з вамі, як сотка буксавала
і чуў, як неба дворнікі клялі
я правілы чытаў, і каб такую трасцуказку
убачыў за вакном, то, можа быць...
але ж куды цяпер, таварышу, дзявацца,
дзе мне спрыяльны клімат раздабыць
таварыш, толькі не
страляйце ў раварыста
таварыш, ён зусім не вінават
што не распавялі сыноптыкі-садысты
што ў цэнтры дачакаліся каляд
таварыш лейтэнант, ня трэба ў пастарунак
усіх там давядзецца замачыць
пакуль не разьвялі макрухі з справай бруднай
прашу мяне прасьціць і адпусьціць
19.3.08
upieršyniu za zimu paškadavaŭ, što nie kupiŭ harnalyžnych akuliaraŭ. vyhliadala b dziŭna, alie ŭ takoj zamieci ŭsio roŭna nichto b nie razabraŭ
cetliki mimachodź, ravaryzm, zavakońnie
pšyknuŭ zmazkaj u voka, a tak nadvorje bylo dobraje i vafieĺny śnieh pad kolami, pieršy siolieta taki…
cetliki mimachodź, ravaryzm, zavakońnie
18.3.08
kamikadzeĺka
a voś pa takim nadvorji dy na dośvitku śviatlistaja kamizeĺka — sama toje, bo vakoĺnyja pierakananyja, što ŭžo kaliŭ-kali, a siońnia, ŭžo kaho-kaho, a ravarysta, to bo ciabie, na vulicy być nia musić.
što praŭda, kali minaki na kamizeĺku z kislotnaj mirhalkaj jašče reahavali, to na viduščaść aŭtamabilistaŭ brydki salatavy kolier ź śviatlistymi palsokami nie akazaŭ niajakaha zaŭvažnaha ŭplyvu.
mahčyma, jany prosta nie pryvykli, što postaci ŭ takoj apranasie mohuć ruchacca pad 30 km/h, a nie taptacca ź miatloj lia bardziuru.
17.3.08
16.3.08
This Is Your Life
...і вы расчыняеце дзьверы і ўваходзіце ўсярэдзіну
мы ўсярэдзіне нашых сэрцаў
цяпер уявіце свой боль як белы шар з гаючым сьвятлом
так, слушна, адчувайце свой боль
боль сам па сабе, белы шар гаючага сьвятла.
я так ня думаю
гэта тваё жыцьцё
файнае да астатняе кроплі
на лепшае ты не разьлічвай...
гэта тваё жыцьцё
і аднойчы яно зьнікне ўвадначас
гэта не сэмінар
гэта ня домік у «дзярэўні»
табе і блізка не ўявіць, як яно там, на дне
толькі спляжаны дазваньня ты зможаш стаць новым чалавекам
мусіш страціць усё дарэшты, каб стаць вольным
нішто ня вечнае
усё паскудзтва
усяму ідзе гамон
гэта тваё жыцьцё
на лепшае і не разьлічвай...
гэта тваё жыцьцё
і аднойчы яно зьнікне ўвадначас
ты ня дзіўны некрануты цуд прыроды
ты такая ж смуродная біямаса, як і ўсё наўкола
мы ўсе часьцінкі супольнай гнойнае ямы
мы гарлапаністае таргатлівае дзярмо сьвету
ты ня твой пін-код ад карткі
ты ня ношаныя транты
ты ня дробязь з партманэту
ты ня рак тваіх вантробаў
ты ня кава зь белай пенкай
ты ня тачка пад пад’ездам
ты ня ёбаная форма
пара сказаць досыць
пара сказаць годзе
пара ўжо ўсьвядоміць, што аднойчы ты здохнеш
пакуль не забыўся што ты пустое месца
гэй вы, хай мне ніколі ня быць дасканалым
гэй вы, хай мне ніколі ня быць задаволеным
гэй вы, адчапіцеся ад мяне з сваёй швэдзкаю мэбляй
гэй вы, адчапіцеся ад мяне з сваім прыгожым мастацтвам
гэй вы, адчапіцеся ад мяне з сваёй чыстай скурай і бліскучымі зубамі
гэй вы, ачомайцеся
гэй вы, до пераймацца, хай усё коціцца да ўсіх чарцей
гэта тваё жыцьцё
і аднойчы яно зьнікне ўвадначас
пара сказаць досыць
пара сказаць годзе
цябе вітае байцоўскі клюб
калі гэта першая ноч
ты будзеш біцца
15.3.08
“rossypy”
Pračytaŭ “Zmaharnyja darohi” Kastusia Akuly, jak raśpilavaŭ hiru — straciŭ čas na pustuju spravu dzielia supiarečlivaha dośviedu.
Hira ŭsiaredzinie akazalasia niecikavaj žaliaziakaj.
Badaj, samaja haloŭnaja stremka — padača dakumentaĺnaha źmiestu mastackimi srodkami. Ja tak razumieju, mastackaść aŭtaru patrebnaja byla dlia niejkich svajich metaŭ, absaliutna nie cikavych nieabaznanamu čytaču.
Nie znajšlosia ni abzaca, jaki b vylučaŭsia z ahuĺnaj šeraści i posnaści, a liryčnyja adstuplieńni vyklikali niajomkaść pustaslounaj napyšlivaściu.
Nie ŭjaŭliaju, kamu, aproč historykaŭ emigracyji, heta moža być cikava.
3 z 10
cetliki bielaruščyna, čytvo, teksty
11.3.08
Кароткі праваднік па менскіх веладарожках. Велапаласа на Адоеўскага
На гэтым запас велапалос у мяне скончыўся. Калі што дзе яшчэ ёсьць, а я ня ведаю, сыгналізуй у камэнтарах.
Новыя адведзіны глухаменьску
Дэкарацыі для трымценьніка па матывах аповесьці «Дрыгва», стары млын на балоце, «Сталічны» прыпынак у прыватным сэктары, спачуваньні тым, хто памыліўся станцыяй.
cetliki hluchamieńsk, koliery, miensk
10.3.08
afryka.by
Niejkaja manija pajšla zamianiać boĺš-mienš narmaĺnyja sajty vyraznaj fignioj. Uziač chacia b racyju, u jakoj papiaredni sajt choć i nie bliščeŭ načyščanym čaravikom, alie choć mieŭ rss-stužku, a heta mnohaje vybačala, i na ciapierašni sajt jakoj ja advažvajusia zajścisia toĺki prymružyŭšysia j zatrymaŭšy podych.
Ciapier vo vyrašyla skreatyŭničać tvr.by, bete pa-prostamu. Hetyja prosta hachnuli ci to ź pierapudu, ci to ź pierapoju, ci to ad zališka biudžetnych srodkaŭ. Byŭ ništo sabie sajciec, a ciapierašni — kuram i kankurentam na śmiech, nu, na miescy ANTšnikaŭ ja parahataŭ by dakladna. Zdavalasia b, fajna, choć źjaviŭsia rss, alie bielaruskuju versiju niešta nie prykrucili, hetaksama jak i mechanizm zvarotnaj suviazi.
Daviaršajuć uražańnie banery ŭ styli “šalionyja litarki” i kantroĺnym strelam — nachilieny syliuet Afryki ŭ liagatypie ź blisjkaŭkami jadziernych vybuchaŭ u rajonie Indyjskaha akijanu, Kitaju i, jasny pierac, ZŠA.
8.3.08
роварны натураліст
Зіма ад вясны адрозьніваецца тым, што зімой гразь не пасьпявае за дзень растаць, а вясной — не пасьпявае за ноч замёрзнуць.
правы сьлед яшчэ зімовы, левы — ужо вясновы |
cetliki karacieĺki, koliery, miensk, mimachodź, ravaryzm, zavakońnie
7.3.08
за шчоччыкі!
Дарагая рэдакцыя! Мушу вам сказаць, што гэтыя сабатажнікі шчоччыкаў ужо дасталі. І правільна сказаў нейкі мудры чалавек зь мудронага мінісьцерства, што будуць да іх прынімаць адміністраціўныя і другія меры.
Даўно пара! У традыцыях нашага народу столькі другіх мер, што аж вочы разьбягаюцца, як то вымазаць дзьверы гаўном, насраць на ганку, выліць памыі пад вокны, спусьціць колы, спаліць званок, абвініць у дзействіі ад імені незарэгістраванай арганізацыі і так далее.
Калі й посьле гэтава падкулачнікі будуць смактаць нашу няўлічаную ваду, то падыдзе й мудра сфармуляваная слугой народа мера як то плаціць па астатачным прынцыпу. Гэта ж трэба толькі паставіць адзін шчоччык на выхадзе калектара ў Сьвіслач і адняць ад палучанава вадзянога аб’ёму усё аплачанае сазнацельмі гражданамі, а астатак падзяліць сярод несазнацельных.
І тут як складна палучыцца, пасьля таго, як яны палучаць шчот бяз шчоччыка на нескака мільёнаў, яны, канечна жа, або паставяць шчоччык чым скарэй, або іх можна будзе высяліць за неуплату многамільённай задолжэннасьці чэраз суд без прыдастаўленія другой жылплошчадзі, а іх месца на працяжэніі 24 часоў аддаць сазнацельным гражданам, не срываюшчым благанамеранныя гасударсьцьвенныя праграмы.
Ваш, усягда гатоўшы паспасобсцваўваць.
sweet hot Гарадняны
“Sweet Hot Alabama” pa-slaviensku budzie “Moj dom je Ljubljana».
Fajny kaver Tomaža Domicelja, fajnaje radyjo “Kaos”.
A ŭvohulie z halavy nie vylazić vypadkova zaŭvažanaja na mapie šykoŭnaja nazva palieskaj vioski “Pieratrutaŭski Varatyn”. Heta navat kruciej za liubimyja mnoj “Budku-Šybienku” i “Zadračča”.
6.3.08
наступная станцыя — таршэрная
Ну вось і выпала нагода падзівіцца на новыя станцыі менскага мэтра.
Страшна задаволены, што не паехаў туды спэцыяльна, і як прыемна было вяртацца на «Інстытут культуры» з высокай столяй ды без пляфонаў з сайдынґам.
cetliki metraŭtobusy, miensk
“Radiostacja” już nie żyje
1 sakavika biasslaŭny kaniec pastukaŭsia ŭ dźviery kaliści majho liubimaha poĺskaha radyjo — “Radiostacji”. Koĺki hadoŭ tamu ja badziaŭsia pa Varšavie j nie vylaziŭ z navušnikaŭ, ź jakich hučala calkam sensacyjnaja dlia mianie tady muzyka: ad poĺskaha repu da “Naža dlia frau Müller”.
Škada navat bylo spać.
Kali narešcie i ŭ naš rajončyk pryjšoŭ tluściejšy internet, pieršaje, što ja zrabiŭ, urubiŭ Radiostacju! I rasčaravaŭsia. Ad liepšaj stancyji na śviecie zastaŭsia adno bliakly cień: žvavyja viadoŭcy dy staryja šyĺdy kštaltu “czarne hity, danceowe bity”. A muzyka byla absaliutna takaja samaja, jak na MTV dy jinšych stancyjach farmatu TOP-40.
Tak što pierajmienavańnie źbiezabličanaj stancyji ŭ biezabličnaje ž “Planeta FM” — zakanamierny apošni ćvik dy nahoda krychu ŭzhadać, jakija fajnyja byli časy czarnych hitów, tannych rowaraŭ i halimych varšaŭskich vieladarožak.
5.3.08
vyjo.by
Апошні раз мне ставілі “зорачкі” ды іншыя геамэтрычныя фігуркі розных колераў у нулявой клясе. Сыстэма адзнак, цалкам адпаведная узросту.
Аднак ідэалы дзяцінства сьветлае пары выпараюцца не ва ўсіхных сьветлых галовах і цыркулюцць там у газападобным выглядзе ў абмежаванай чарапушкай прасторы, ператвараючы газаносьбітаў у нулёваклясьнікаў-фарэва.
Часам гэтыя нулёваклясьнікі заводзяць сабе бізнэс і шоп у нэце, лупяць туды многа абавязковых для запаўненьня палёў, процьму нулёўніцкіх правіл і, ясны перац, зорныя пісюганамеркі.
Заходзіш у такі шоп, кажаш, мне трэба квадратная гіра да пасьлязаўтра — падарунак на васьмоемарта. Акей, кажуць шоперы, прывязем праз 6 дзён. Не, праз шэсьць дзён мне ня каціць, разварочваешся і сыходзіш. Потым заходзіш праз паўгода, і бачыш, ёпцель, бачыш свой свой партрэт прымацаваны да глыбіні душы абражаным нулёўшчыкам на ганебным слупе дзьвюма шэрымі зорачкамі. Колькі ж саплей зжаваў і нітрагліцэрыну выпіў абражаны вампірычным пакупніком дзяцюк, што не паленаваўся выразаць, наклеіць і мінусік падмаляваць! Можа, там у дырэктарскім сэйфе шчэ пэрсанальнае кляймо на лоб захавалася for free?
Ну, але ў нашай хмарачоснае сталіцы дужа не пакруціш носам, і ўкідаеш у кошык нейкі там «лот». Думаеш, падыдзеш да касы, сунеш купюру, і ўсяго дзялоў, арывідэрчы?
Не, блін, на табе нажніцы, выразай зорачкі, тваю шасьцёркіну мосьць!
После завершения сделки Вам необходимо обязательно оценить продавца данного лота и попросить его оценить Вас.
Не ну ёлы, неабходна!! абавязкова!!! ды ну???? А штаны спускаць для аб’ектывізацыі працэсу ацэньваньня ня трэба? А ўрачыста клясьціся на кнізе скаргаў? А цэньнік на дупу налепяць?
Залез у форум гэтае крамкі, думаў паслаць у трохдубовы лес, аджа ж бачу, народ справай заняты, высьвятляе зацята, чаму хто каму дзе калі зорачку недапаставіў ды паставіў не туды, ну, падумаў, ня буду людзей расстройваць, ім утульна ў сваім зьнічканутым сьвеце, ну і хай.
А камэрсанты ідуць адназначна па асі Х да асі Y праз кропку J — прадаеш дык прадавай, а не выё.by/вайся.
4.3.08
кракадзіл ня ловіцца
Кожнай раніцай недзе па пятай мяне будзіць прымач посным голасам дыктаркі белрадыё. Сьпярша я ўсё дзівіўся, што яны, дзівакі, робяць на працы, калі шчэ пеўні не сьпявалі ды кароў з хлявоў ня гналі, аднак за доўгія месяцы стала ясна — за дзень яны чыста ні чарта не пасьпяваюць, і застаюцца на адпрацоўкі, бяз стомы і сну.
Дык жа ж каб жа які скутак! Нават стартуючы ад 5-й раніцы, яны ўсё адно — вось злы лёс! — шчэ ні разу нічога не пасьпелі.
Безгалосыя 75явачкі, для якіх прагучаць у дасьвецьцевым этэры беларадыя — апошні шанец на дарозе, і тыя пасьпяваюць тры разы сфальшывіць і заглохнуць, а гэтыя ну ніяк! Агляд прэсы, ат трасца, не пасьпяваецца! Навіны бізнэсу... ды што ж гэта такое!.. Спорт, ну хоць спорт! — а-а-ай, самае цікавае зноў не ўмясьцілася. Ну хоць сыноптыкі ды гімнасты даюць рады. А то страшна ўявіць — падыміце правую руку, левую нагу, шш-пок: «гэта ўсё, што мы пасьпяваем...».
Гэта невязуха трывае з тых даўніх часоў, калі на журфаку ім не пасьпелі сказаць ды яны й не пасьпелі б запомніць першую прыкмету каладырнага журналіста — наракаць не на сваю каладырнасьць, а на час, час жа не пашле матам; а першая прыкмета ўдвая каладырнага журналіста — наракаць на час «ад балды», для рытарычнай, так сказаць, закруглённасьці адсутнае думкі.
Вось было б прышпільна паглядзець, каб гэткую завядзёнку ўзялі сабе іншыя нашыя бюджэтнікі ды ляпілі б, скажам, шыльдачкі «гэта ўсе тры колы і два поручні, што мы пасьпяваем укруціць у аўтобус», «гэта ўсе тры сьцяны і паўстолі, што мы пасьпяваем збудаваць», «гэта ўся яма, якую мы пасьпяваем выкапаць на месцы станцыі Пятроўшчына», «гэта ўвесь мост, які мы пасьпяваем паставіць»… так што трымайцеся, шаноўныя, за поручні, зараз да нас далучацца слухачы з правадной сеткі!
3.3.08
niepalityčnaje
I raptam ciahnik staŭ hajdacca, jak by najechaŭ na chvalistyja rejki. Heta bylo tym boĺš dziŭna tamu, što ciahnik stajaŭ. Dziŭnyja kalyvańni nia źnikli j kali ciahnik schavaŭsia ŭ tuneli. Tut užo pasažyry stali pierahliadacca. Epicentar hajdańnia vyjaviŭsia ŭ susiednim vahonie, napalovu zapoŭnienym milicyjantami. Niejki “cyviĺny” dzivak stajaŭ lia dźviarej i z usiaje dury ŭvachodziŭ u rezanans pad pablažlivyja ŭśmieški chlopcaŭ u furažkach.
cetliki metraŭtobusy, mimachodź, urban
Hadzińnik na turnikiecie śpiašaŭsia na 6 chvilin.
Vyjšaŭ ź ciahnika ŭ toj ža čas, što i zajšoŭ.
Langolieraŭ nie sustreŭ.
cetliki karacieĺki, metraŭtobusy, mimachodź