да жалю, ў дэпутата К.Сьцяна няма сваёй жэжэшкі, і мы ня можам з замілаваньнем дазнацца, які нон‑фікш ён чытае нанач перад сном, пакуль Ахоўнікі Парадку ўпраўляюць выбаршчыкам насы і рыхтуюць іх да абавязковай штогадовай Дыспансэрызацыі па месцы жыхарства..
таму як усьцешна пачуць дэпутата ў жывым, хай і варожым, радыёэтэры!
а пазваніла К.Сьцяну у пятні́цу зарані́цай Бі‑бі‑сі, і, «спадар К.Сьцян»,— кажа, — як вы, народны вы іх Выбраньнік, патлумачыце Гераічную Апэрацыю па сынхронным узяцьці журналістаў за Задніцу.
ну, знаеце, калі купка з двухсот чалавек зьбіраецца ня там, дзе яны прасілі і ім дазволілі, — уключаецца з таго боку дроту нейкі ня той трэк, — то гэта не‑Парадак, і іх даўжны прызваць к Парадку, і іх к Парадку прызвалі, так што я ні віжу тут нічога ўдзівіцельнага.
бі‑бі‑сі, аднак, зьдзіўлена ўдакладняе, што мела, хутчэй, на ўвазе сытуацыю з журналістамі.
ну, — робіцца шшшпок у плэйлісьце дэпутата, — значыць і журналісты, — а хто такія журналісты? гэта такія самыя грамадзяне! — значыцца, і яны нешта зрабілі ня так, і значыць і іх нада была прызваць к Парадку, і іх прызвалі к Парадку, так што я ні віжу тут нічога ўдзівіцельнага.
усё ж нельга не пашкадаваць, што нашыя Найчасьнейшыя Сродкі Масавай Ік!‑фармацыі, не надаюць Належнай Увагі Самародкам з народнай гушчы, якія грэюць Крэслы ў Праламенце, і народу застаецца цешыццца з загранічных клоўнаў, тады як сваім даводзіцца раскрывацца на варожых галасах пад дудку нячэсных журналістаў, каб іх Ператрус узяў!
28.3.08
зэ вол
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
2 comments:
Табе б кніжкі пісаць!..
Жжош.
я што... вось К.Сьцян жжоць дык жжоць, у колькі не разбудзі =)
Post a Comment