Апошні раз мне ставілі “зорачкі” ды іншыя геамэтрычныя фігуркі розных колераў у нулявой клясе. Сыстэма адзнак, цалкам адпаведная узросту.
Аднак ідэалы дзяцінства сьветлае пары выпараюцца не ва ўсіхных сьветлых галовах і цыркулюцць там у газападобным выглядзе ў абмежаванай чарапушкай прасторы, ператвараючы газаносьбітаў у нулёваклясьнікаў-фарэва.
Часам гэтыя нулёваклясьнікі заводзяць сабе бізнэс і шоп у нэце, лупяць туды многа абавязковых для запаўненьня палёў, процьму нулёўніцкіх правіл і, ясны перац, зорныя пісюганамеркі.
Заходзіш у такі шоп, кажаш, мне трэба квадратная гіра да пасьлязаўтра — падарунак на васьмоемарта. Акей, кажуць шоперы, прывязем праз 6 дзён. Не, праз шэсьць дзён мне ня каціць, разварочваешся і сыходзіш. Потым заходзіш праз паўгода, і бачыш, ёпцель, бачыш свой свой партрэт прымацаваны да глыбіні душы абражаным нулёўшчыкам на ганебным слупе дзьвюма шэрымі зорачкамі. Колькі ж саплей зжаваў і нітрагліцэрыну выпіў абражаны вампірычным пакупніком дзяцюк, што не паленаваўся выразаць, наклеіць і мінусік падмаляваць! Можа, там у дырэктарскім сэйфе шчэ пэрсанальнае кляймо на лоб захавалася for free?
Ну, але ў нашай хмарачоснае сталіцы дужа не пакруціш носам, і ўкідаеш у кошык нейкі там «лот». Думаеш, падыдзеш да касы, сунеш купюру, і ўсяго дзялоў, арывідэрчы?
Не, блін, на табе нажніцы, выразай зорачкі, тваю шасьцёркіну мосьць!
После завершения сделки Вам необходимо обязательно оценить продавца данного лота и попросить его оценить Вас.
Не ну ёлы, неабходна!! абавязкова!!! ды ну???? А штаны спускаць для аб’ектывізацыі працэсу ацэньваньня ня трэба? А ўрачыста клясьціся на кнізе скаргаў? А цэньнік на дупу налепяць?
Залез у форум гэтае крамкі, думаў паслаць у трохдубовы лес, аджа ж бачу, народ справай заняты, высьвятляе зацята, чаму хто каму дзе калі зорачку недапаставіў ды паставіў не туды, ну, падумаў, ня буду людзей расстройваць, ім утульна ў сваім зьнічканутым сьвеце, ну і хай.
А камэрсанты ідуць адназначна па асі Х да асі Y праз кропку J — прадаеш дык прадавай, а не выё.by/вайся.
No comments:
Post a Comment