27.6.08

pra futbol

hliadsieŭ futbol praz rovarny trosik
voś i ŭsie cikavostki

24.6.08

ПРАГРАМА ПАНАРАМА


БАГУШОВА

АРЭХАЎСКАЯ

ГРЫНЬКАВА

ЧЫКІ!

ДВОРЫШЧА

КРЫШТАФОВА

НАВАСАДЫ

ПІЯНІНА (ПІВОНІНА?) & ЧЫРВОНАЯ ЗЬМЕНА (КРАСНОЕ ЗНАМЯ?)

СЬВЯТАЯ (ДЗЯРЖЫНСКАЯ) ГАРА

ВОЛМА (ВОЎМА?)

ВОЛМА (ВОЎМА?)

МЕНЬКІ (МЯНЬКІ?) & ДЗІЎНЫ СЬЦЯГ

З ГАРЫ — У ДУШКАВА

ДУШКАВА


23.6.08

Люблю футбол, як нямое кіно з закадравым тэкстам. Акторская гульня футбалістаў, эмоцыі камэнатара, саўндтрэк трыбунаў. Эўраспортаўскія запозьненыя трансьляцыі — акурат тое, што трэба. У кіношным сэнсе матч Нідэрляндаў з Расеяй быў бездакорным відовішчам.

22.6.08

дацягнуць бы ногі

якія могуць быць сацыяльныя сеткі ды іншая інтэрактыўная фіґня ў краіне, дзе практыкуецца самастойнае ўсталяваньне сантэхнікі, выкананьне поўнага спэктру рамонтна-будаўнічых работ ды проста ўласнаручнае вырошчваньне бульбы ды гуркоў?

сацыяльныя сеткі ды розны там блоґінґ вымагаюць «праздності», якая прорве падсаджанага на стаўкі, крыдзіты, кантракты ды іншую сурвайвалістычную хрэнь народу проста не па кішэні.

палітычная ды ўся астатняя апатыя таксама адсюль

20.6.08

Tour de Ivianiec




CumulativeDistanceWhereNotesDirectionElevation
0km0kmMienskSW223°227m
4.03km4.03kmAziarcoW262°253m
8.19km4.16kmHaradziščaW260°234m
10.13km1.94kmBahušovaSW207°259m
12.3km2.17kmArechaŭskajaSSE153°274m
14.79km2.49kmHryńkovaSSE143°252m
15.56km0.77kmČykiWSW226°254m
17.26km1.7kmZalieśsieWNW272°268m
19.46km2.2kmDvoryščaNNW324°265m
23.32km3.86kmKryštafovaS174°279m
27.28km3.97kmJuckiWSW233°267m
29.19km1.9kmNavasadyNNW331°256m
31.07km1.89kmČyrvonaja ŹmienaWNW281°231m
35.37km4.3kmViertnikiNE28°274m
40.1km4.73kmSkirmuntavaNW301°331m
40.5km0.4kmŚviataja haranajvyšejšaja kropka BielarusiSSW183°341m
49.32km8.82kmVolmaSW218°287m
59.47km10.15kmMieńkiNE27°295m
62.91km3.44kmDuškavaNNE236m
66.19km3.28kmVyhaničyNNE14°226m
69.31km3.12kmPiarežyryW255°213m
72.66km3.35kmJuržyškiWNW272°224m
75.09km2.43kmHalimcyW267°199m
78.87km3.78kmPraĺnikiNNW316°208m
82.97km4.09kmKurdunySW223°211m
84km1.04kmJanievičySW208°212m
89.51km5.51kmIvianiecNNW322°204m
99.89km10.37kmKurdunyENE61°212m
103.89km4kmPadnievičyE70°188m
107.83km3.94kmKijaviecNE44°193m
111.6km3.77kmMichalovaE87°196m
120.72km9.12kmRakaŭESE105°222m
131.02km10.3kmNavasieĺlieESE102°290m
133.76km2.74kmKapličyESE110°268m
139.16km5.41kmChaciežynaESE107°250m
145.68km6.52kmKuncaŭščynaSSW192°246m
152.66km6.98kmMienskSW215°227m

14.6.08

(hluchich pavieźli)

Chlopcy z supolki “Dzivosy j pamaroctvy”, vyhliadaje, nie zmahli vyznačycca, ci jany robiać tytry dlia bielarusaŭ, ci dlia hluchich bielarusaŭ.

Dzivosna-pamaročnyja nadpisy kštaltu “(šolach travy), (drobat bubnaŭ), (tupat noh)” vymusili šukać varyjant tytraŭ nie dlia hluchich. Takimi akazalisia rasiejskija.

Dziakuj bielaruskim vy-tvorcam, što pakinuli mahčymaść nie karystacca praduktam svajoj tvorčaści.

Dahnaŭ na Babrujskaj spartoŭca-ravarysta i pravioŭ kantrastyŭny analiz: pry adnoĺkavaj chutkaści ad prostaha ravarysta spartovy adroźnivajecca adsutnaściu katafotaŭ i liusterka dy systematyčnym prajezdam na čyrvonaje.

Cikava, koĺki treba parušyć pravilaŭ, pierš čym pieramahčy na Giro d'Italia?

opera 9,5

novaja Opera tak i zastalasia tv-braŭzeram: hliadzieć — chutka-zručna.
jak u tym muĺciku: haloŭnaje — nohi.
značyć, usio smačnaje źjaduć bieź jaje.

tak i dumaŭ, šro zahadkavaja pieramoha Alivaryji ŭ Chicago nia projdzie spakojna mima šapikaŭ na ŭskrajinach bielaruskich haradoŭ

5.6.08

Tour de Porplišča. Rešta.

Яцкаўшчына

Першая вёска на дарозе пасьля будслаўскага лесу, які парастрасаў мае сілы ды падпсаваў настрою.





Ілава


Ілава — здаравенная такая вёска, мала што са сваім домам культуры, дык яшчэ з уязным знакам ды чатырохсотгадовым чырвона-зялёным сьцягам. Ня ўсе гарады могуць пахваліцца гэткім афармленьнем тэрытарыяльнай мяжы!

У ілаўскім парку стаіць касьцёл пад адкрытым небам з абразом Марыі на пастамэнце і парасстаўлянымі ўкола лаўкамі.

Увогуле, у правінцыі культ савецкасьці імкліва саступае ідэалягічную прастору культу рэлігійнаму.





За Ілавам асфальт заканчваецца, бо пачынаецца памежная тэрыторыя. Мяжа не абы-якая: між Докшыцкім і Мядзельскім раёнам, ну то бо яшчэ й паміж абласьцямі. А гэта надта высокі дыпляматычны ўзровень, каб дамовіцца пра асфальтаваньне пары-тройкі км дарогі.





У першай вялікай вёсцы Грынеўшчыне палова пакінутых хат. Безгаспадарныя чорныя досыць вялікія хаціны усе як па шаблёне занурваюцца адным канцом у зямлю. Белыя жылыя дамкі й гаспадары ля іх у палісадах выглядаюць нават трошку дзіка.

Параф’янава

Параф’янава, як і Будслаў, падзяляецца на ўласна вёску й на пасёлак ля станцыі. У адрозьненьне ад Будслава, прыстанцыйнае Параф’янава нашмат большае за вёску. Праўда, апроч станцыі, дзівоснай спаруды ў цэнтры, цацачнага касьцёльчыка ды нясмачнай вады з жалезным смакам, прыстанцыйнае Параф’янава нічым не запамінаецца. У вёсцы ж — велічны касьцёл і агромністы сьвіран ля дарогі.

Наяўнасьць дзьвюх Параф’янаваў не перашкодзіла чыгуначнікам зноў нешта недачуць і назваць станцыю «Параф’янаў».

На ўезьдзе ў вёску Параф’янава стаіць каталіцкі крыж, на ўезьдзе ў станцыйнае Параф’янава — праваслаўны. Гэтак і суседзяць крыжы розных канфэсій далей праз усю дарогу.

http://www.panoramio.com/photo/10869830

Заборцы



Сітцы

Сітцы, якія насамрэч, аказваецца, Вялікія Сітцы, па-расейску пішуцца «Ситце». Як кажуць, павбывав бы. Вёска — суцэльны турыстычны аб’ект. Вялізны парк з брамай і агароджай, царква на другім канцы. Ну і людзі, нашае галоўнае багацьце. Думаю, кожнаму падарожніку будзе цікава даведацца, што ён усё няправільна здымае, што знакі маняць, што царква не 13-га году, а 12-га, і ў бабкі нейкага п’янчужкі нават фотка зжаўцелая была. П’янчужка, дарэчы, папрасіў прабачэньня, што на мясцовых турыстычных адметнасьцях, цытата: «засралі ўсё».



Порплішча

Вандроўка плянавалася дзеля таго, каб паглядзець зблізу на чатырохсотгадовую драўляную царкву, дагэтуль гледжаную адно з аўтобуса. Відовішча не расчаравала.

У Порплішчы, як і ў Параф’янаве, акуратна зробленыя ходнікі. Гэта кідаецца ў вочы таму, што ў горадзе Бягомле няма нават такіх, вясковых ходнікаў, ня кажучы ўжо пра гарадзкія докшыцкія. Бегамцы бачаць у гэтым чарговае яскравае сьведчаньне дыскрымінацыі з боку заходнікаў, якія адабралі ў Бегамля раённы статус.



Докшыцы

Далей — вузкі асфальт да Докшыц рознай ступені дабітасьці. Узбочыны пяшчаныя, таму ад фураў трэба ўхіляцца загадзя й зьяжджаць на ўзбочыну ледзь ці не пад простым вуглом.
Сам райцэнтар асаблівага ўражаньня не пакідае. Пырскаюць фантанчыкі. Ляжаць у траве нефатаграфібельныя стылізаваныя збаны, гойсаюць міліцыянты.

Ходнікі, дзе ёсьць, зробленыя зь нізкімі бардзюрамі, як сьлед, ня тое, што ў сталіцы.



Шунеўка

Між Докшыцамі й Бегам’ем стаіць мэмарыял спаленай вёсцы Шунеўка. Ні ў Хатыні, ні ў Дальве я ня быў, так што Шунеўка — першы такі аб’ект. На пад’езьдзе пабачыў на стаянцы экскурсійны аўтобус. Зьдзвіўся, што сюды возяць экскурсіі. Але пад’ехаў бліжэй і пабачыў шумную грамаду на пікніку. З усіх прастораў Беларусі яны не знайшлі нічога лепшага, як пабухаць у мэмарыяле.

Мэмарыял аформлены на дзьвюх мовах, дагледжаны, хоць бачна, што небагаты. Не зразумеў толькі, чаму схаваныя ў кусты званіцы.



На адваротным шляху зьдзівіла дарога з Докшыц да Параф’янава, між іншым з нумарам — Р86. Такіх варыяцый дрэннага пакрыцьця я яшчэ ня бачыў. Па баках дарога правальвалася, трушчылася, выгінала асфальт хвалямі. Таму ўвесь транспарт, у тым ліку і я, быў змушаны ехаць строга па цэнтры ды асабліва не разганяючыся.