15.9.08

naviny z blogavych palioŭ

Пакуль начальнікі ЖываЖору пад бясьсільны, але шматлікі гоман стваральнікаў кантэнту для разьмяшчэньня неадэкватных рэклямных пляцовак — ну жыжаюзэраў то бо — чухаюць патыліцы ў пошуках новых інтымных месцаў, куды б упіндзюрыць рэклямы на паўэкраны (я думаю, пара ўжо на лоб, то бо на аватары клеіць!©), у ціхім ды безрэклямным Блоґґеры зьявілася самая сапраўдная фрэндстужка.

Прычым, усе блоґерскія фрэнды адразу трапляюць таксама і ў райґуґларыдэр, што мала таго што зручна, дазваляе чытаць нават выдаленыя фрэндам у якімвек прыпадку запісы, але й спрыяе разьвіцьцю кругагляду. Разам з тым, у адрозьненьне ад ЖываЖора, можна стаць таемным сябрам і ня парыцца ад няпэўнасьці нежаданае ўзаемнасьці (во завярнуў!).

Ну і ўрэшце няма гэтай дурацкай ЖэЖыжнай гетавасьці — можна «засябрыць» чэла скуль заўгодна, абы ў яго была якая атамная ці эрэсэсавая стужка. І ня чэла нават можна таксама — бяз розьніцы.

І хоць блоґґєраўскія распрацоўшчыкі шыфруюцца ды ціхарацца, усім ясна, што гэтая фіча зробленая для аслабленага жыжышным супам арганізму, бо любыя фрэндсьцюжкі ды фрэндстружкі нармальна так рабіліся ўручную й дагэтуль.

No comments: