Tweets copied by twittinesis.com
30.1.10
niesezon
- 01:17:05: The Big Freeze Vol.3 ў вушы і ў Менск, дзе на праспэкце гурбы — дастаць рукамі і тры ручайкі чыехсьці сьлядоў
- 01:44:24: Мужыку, што скрадаў ровары, пракурор просіць 7 гадоў строгага рэжыму з канфіскацыяй http://bit.ly/bQktgm
- 02:07:24: …да столкнулись с легким недопониманием: мол, как это полный конец света?! Мы же еще «Аватар» в 3D не посмотрели! http://bit.ly/c0ZKAl =))
- 02:58:41: быў упэўнены, што маразы адлютавалі, і для ўмацаваньня радасьці палез глядзець прагноз на 2 тыдні наперад… ну хаця б на месяц… ды ёлы-палы…
- 21:38:31: Абнавіўся JetAudio. Па-ранейшаму ні cue, ні aac+.
Tweets copied by twittinesis.com
29.1.10
The Big Freeze
- 12:56:32: oz.by пакідае ўражаньне самай распальцаванай крамы ў белнэце сваімі зорачкамі, тэрмінамі дастаўкі, накруткамі за easypay…
- 12:59:34: зайшоў на інтэрфакс паглядзець, што зьмянілася і зразумеў, што ня ведаю, што было — усё чытаю праз rss.
- 15:13:53: гарызантальны сьнегапад, расцудоўнейшае надвор’е
- 22:19:50: The Big Freeze Vol.2 — бляклы цень канцэптуальнага Vol.1, цягну Vol.3 ужо зь меншым імпэтам.
- 22:27:43: пра што думаюць вольныя музыкі, закідаючы свае альбомы на рапідшары і дэпазытфайлы, хто іх пацягне на недадыялапнай хуткасьці?
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki huki, internet, zavakońnie
28.1.10
kandensat
- 14:15:17: Самы вясёлы сайт пра менскія кінатэатры паставіў «Кіеў» у іґнор. Лепата! http://bit.ly/c0ZKAl
- 14:20:14: калі я быў па маладосьці кур’ерам, яшчэ не было «никакого GPS-слежения» http://bit.ly/93JUcI. Праґрэс не стаіць на месцы.
- 15:57:31: у віцебску датэрмінова адкрылі «Смаленскі базар», праўда, гандляры свае загончыкі накрываюць цэлафанам, як там казаў Сасноўскі — кандэнсат?
Tweets copied by twittinesis.com
27.1.10
kali laska, padkińcie vahon
- 01:08:38: А 22:53 на станцыі Магілёўскай у бок Шабаноў зайшоў поўны першы вагон народу, дзьверы зачыніліся, сківіца адвісла, цягнік пайшоў далей :-?
- 01:15:05: Ну й яшчэ на выхадзе ў пераход зь пярэдніх дзьвярэй можна было наступіць на наступную дзьверыну, бо тая ляжала на праходзе, але гэта дробязі
- 01:19:51: сьнег падобны да пенапласту і рыпіць як пенапласт па шкле, спадзяюся, сыноптыкі не зманілі — такая пенапластная зіма здараецца нячаста.
- 01:25:54: RT @malishevsky: А что, если наша Земля — ад какой–то другой планеты? Олдос Хаксли
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki cikavostki, metraŭtobusy, miensk, zavakońnie
26.1.10
25.1.10
rodnaja
- 13:51:35: Для кагосьці мова — інструмэнт перадачы, сродак зносінаў, а для кагосьці — родная. Родная. http://bit.ly/7c1jxG
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki bielaruščyna
24.1.10
xarumamburum
- 01:39:05: Дваццаць год ліцэю БДУ http://bit.ly/7Wo4n7. Такая хваля настальгіі накрыла, як пліта перакрыцьця, бляха, як учора, і — як іншае жыцьцё.
- 02:19:31: аматарскі ногузьвялоўскі альбом харумамбурум — музыка маёй ліцэйскай маладосьці, я іх на астатнія грошы купіў, ведала б мама!
- 02:32:17: падумаў, якое ж кіно ў мяне асацыюецца зь ліцэем, і ўзгадаў, што кіно мы не глядзелі — целека не было, ну трэба ж — я два гады жыў без ТВ!
- 12:44:13: гартаю каталёг «Тавары для кухні», дзе ж там тэлевізары?..
- 18:42:04: prarastaje taki kvolieńki milieńki depreśniačok, treba jaho čym-niebudź palić
- 21:17:17: Арбеніна сьпявае «под облаками блакитными», а яе фанаты, ламаюць галовы, што гэта значыць — «блокитный».
Tweets copied by twittinesis.com
23.1.10
siedziačy
- 17:08:01: гэтую зіму даводзіцца езьдзіць не на ровары, а ў мятры, першыя пару дзён я спрабаваў езьдзіць тамака седзячы…
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki metraŭtobusy, tutejšaść
22.1.10
abzajzdrościcca
- 03:33:18: yandex абнавіў спадарожнікавыя здымкі Менску і Гомелю, Віцебск па-ранейшаму ў якасьці, лепшай за ґуґлаўскую і горшай за жаданую.
- 17:50:42: глючыць googlereader у firefox’е, фіг ведае што http://trunc.it/4xkc2
- 20:04:05: увогуле, у нас зашыбенная сытуацыя — дзьве кірыліцы, тры лацінкі, усе гэтыя носьбіты рабатызаваных моў, якія ґуґал... http://ff.im/eCIxx
- 23:35:56: хлопцы з «Толеранс» — пазытыўныя нават калі сур’ёзныя, безумоўна, таленавітыя, менскія, арганічныя, малайцы, http://bit.ly/4EIiYx
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki bielaruščyna, google, huki, ziemliavidy
21.1.10
recha ŭnačy
- 17:26:39: učora pasluchaŭ recha ŭ metro i na haradzkich vulicach, pračnuŭsia siońnia pa paŭdni.
- 18:26:08: аддон Lazarus: Form Recovery наствараў паўмэґа бэкапаў у профілі
- 21:10:15: слухаю падкаст далікатэснай какафоніі ад soundproector.com http://files.soundproector.com/podcasts/4/sound.proector.podcast.4.ru.mp3
Tweets copied by twittinesis.com
20.1.10
piesiennaje mastactva
- 00:59:45: конскі шрыфт і перапост — што чытацялям ня ў нос?
- 01:01:43: а «Цар» аказаўся не такім простым, як на першы погляд, прэснай някідкай сумесьсю запаволенага дзеяньня.
- 09:25:10: ололо, у прыбіральне цёпленькая сочыцца са столі, жэс-56: у нас яшчэ сантэхнікаў няма, а на аварыйке перазьменка, яхууу!
- 09:46:31: песеннае мастацтва: вада па стаяку да канца не перакрываецца, «бо ўсё згніло», таму каб даасушыць стаяк, трэба адкрыць у кватэры кран!
- 09:57:45: našy surovyja liudzi navat na patop jeduć aŭtobusam
- 16:47:21: штрамавое папярэджаньне з анонсам мэґаштармавога мэґапапярэджаньня http://is.gd/6AKqP
- 20:00:54: zlaviŭ siabie na dumcy, što nie ŭsprymaju NN jak gazetu, a Bielgazietu jak sajt. vypisvaju abiedźvie.
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki cikavostki, čytvo, tutejšaść
19.1.10
oczyma widza
- 01:41:40: цікава назіраць за сапраўднымі выбарамі, добра, калі не апошнімі, але ня ўпэўнены
- 13:30:19: перамога робатаў адкладаецца, яны нават музыкі ці кіношкі нармальнай ня могуць парэкамэндаваць.
- 14:24:02: Кіно зь беларускім перакладам на ўнутраным трафіку байфлая, нечакана! http://bit.ly/5WuxZh
- 14:29:54: ня ведаю, як кіно, а музыка да яго Michała Lorenca — файная . http://bit.ly/8rVL7j
- 16:49:33: Паглядзеў «Цара». Пераэцэненае кіно зь лішкам трэшу і туману у паўзах між моцнымі сцэнамі.
- 22:39:19: так, пайшла рэкляма арбітола, чакаю рэклямы марлевых павязак і аксалінкі. нейкія пячорныя мэтады пасьля такой эфэктнай гістэрыі.
- 23:03:35: гэта хіба першая зіма, якая здолее мне надакучыць, ужо ня гэтак радуюць і сьнежныя заносы, і галалёдзіцы, і іншыя штармавыя папярэджаньні.
Tweets copied by twittinesis.com
Цар
«Цар» — някідкае кіно, праставаценькае. Глядзіш яго і пачуваешся няўтульна. Чапляешся за кіно, а яно высьлізгвае, адварочваецца і сыходзіць, пакідаючы пэрсанажаў, распадаецца на сцэны. Як пробліскі. А між імі — цемнаватасьць, невыразнасьць, блытанасьць, словы, як звон пусты, незразумеласьць. Нібы недакіно нейкае. І сюжэт кульгае, і вайна — няёмкасьць адна. Не, не кіно. І даглядаеш яго незадаволена. Нібы й ня фільм паглядзеў, а таблетку рассасаў.
А пасьля таблетка тая пачынае дзейнічаць, думкі віраваць, спаць не даваць. І фільм той як бы па-новай праходзіць, паўтараецца ўспамінамі, ды адцемлена гэтак, з націскам.
І здаецца, нібы пытаньні ставіць, ці дакладней цябе ставіць перад пытаньнямі, ды ня каб адказаць, а каб пастаяць, супыніцца, запомніць, уразіцца. І робіцца бы паветра радчэйшае, бы прастора зьнерухомліваецца. А немец круціць колы-калы, і столькі ў ім паўнаты жыцьця і захапленьня, што няможна яго не зразумець, і трошку бягуць мурашы, бо ж гэтулькі ў гэтым звычайнага чалавечага шчырага «трэба ж неяк жыць», у міры нормы гора і вусьцішы, дзе, як і ў нашым, ініцыятыўнасьць і радасьць творчага росту. А маладыя чарняцы выдыхаюць дым, імі выбраны, і спадзяешся, што хоць зь верай, з пэўнасьцю ў ратаваньні, бо ж быў жа цуд ім, а значыць не дарма, а значыць і праўда ўсё, ды ж толькі і цару быў цуд, і ў таго свая вера мо такая ж — аж да сьмерці — пэўная, і калі цуд (уцеха малаверным), і калі і праўда ўсё, то што ж за жарт такі, то як жа ж гэта…
І нібыта ўсе сюжэты прайшлі, а я ўсё там, у гулкім пустым чорным кубе кадра, унурыўшы голаў, ня ведаю, куды адвярнуцца ды сысьці ад гэтых пытаньняў.
18.1.10
puciaviny
- 10:37:08: Паралельныя пуцявіны http://panoramio.com/photo/31140971
- 10:38:29: Што рабіць зімой у лесе? Гойсаць на ровары! http://panoramio.com/photo/31140965
- 12:15:48: правёў дасьледаваньне: у краме бяз цукру і рысу толькі «Златы Базант».
- 17:40:48: Сосны, большыя за Шабаны. Космас-ТВ хэндмэйд мап http://bit.ly/77xMYg
- 18:19:57: гарадзенская каўбаса «Зярністая» сыравяленая — ад слова вяліць, аднайменная менская з Прытыцкага — ад слова валяць. соль з дадаткамі мяса.
- 18:26:06: мне здаецца, сёньня закрываецца і так напаўзагорнутая слаўная старонка гісторыі Ўкраіны. хай бы я памыляўся.
Tweets copied by twittinesis.com
17.1.10
Hetaje doŭhaje doŭhaje doŭhaje doŭhaje kino
Паглядзеў урэшце It’s a Mad Mad Mad Mad World, тры гадзіны часу з антрактам і Оскар упрыдачу. Фільмы з Оскарам я і раней глядзеў, а вось з антрактам — упершыню! Ужо для аднаго гэтага варта было зірнуць.
Але ж як можна спадабацца камэдыя-гонка, у якой пасярод фільму сцэнаром прадугледжаны антракт?
Фільм выклікае скептычную ўсьмешку ўжо першымі кадрамі, калі пасьля аўтакатастрофы на камянях даволі жвава і бадзёра гіне ўладальнік 350 тысяч даляраў (цікава, які курс да даляра
Фільм, як і ўсе старыя фільмы, зацягнуты і нясьпешлівы, хоць усе гоняцца, бягуць і сьпяшаюцца. Сьмешных момантаў нібыта й поўна, але яны дужа размазаныя па дзеі. І пакуль прыйшоў час антракту, я ўжо пасьпеў стаміцца, а пакуль перамотваў антрактавы чорны экран з музыкай, пасьпеў прызнацца сабе ў тым, што гэтая пэрліна кінагісторыі мне не даспадобы.
Ну але ў паўзах між жартамі і ўсплёскамі сюжэту можна паразглядаць прыгожыя старыя аўтамабілі, маляўнічыя краявіды, асаблівасьці студыйнага здыманьня, парыкі, строі ды гэтак далей. Балазе, сюжэт ад гэтага занятку каб надта часта не адцягвае.
Самае кепскае, што пры канцы кіно ператвараецца ў вар’ятню, калі героі разьлятаюцца ўбакі з разгайданай пажарнай лесьвіцы. Во, прабіў галавой сьценку, ах як сьмешна, а гэты ўляцеў у нейкае вакно, плюхнуўся камусь на ложак, уржацца, а гэныя з вышыні грымнуліся ў фантан, ой трымайце, не магу!
Ну і нарэшце кабеціна з складаным характарам навярнулася на бананавай шалупініне. Усё, нарэшце канец. Выдыхнулі.
Атрымаўся гэткі Том і Джэры зь людзкімі вобразамі але безь людзкіх характараў.
Ужо другое расчараваньне ў старых фільмах пасьля The Lady Vanishes.
16.1.10
madmadmad.by
- 12:28:43: RT @malishevsky: Если вы не курите, не пьёте, не водите авто - значит вы уклоняетесь от уплаты налогов
- 14:22:13: схадзіў паглядзеў на чэргі ў банку й графікі абеду касірак, ціпа таксама абед, таксама людзі, ха, быццам хтось паверыць.
- 20:20:57: адбівацца ад лятэрэек, якія маняцца ўцюхаць касіркі, становіцца з кожным разам складаней, хоць ты ім нейкую ўлётку антылятэрэйную раздрукуй.
Tweets copied by twittinesis.com
15.1.10
14.1.10
samaadukoŭvajusia
- 02:18:17: movienizer сходу заламалі цэньнік з нуля да 40 баксаў, чым зьнялі ўсе ваганьні, і ў дадзены момант іхнія базы пажырае AllMyMovies.
- 13:38:27: самаадукоўваюся. паслухаў Arctic Monkeys. shift+del
- 13:57:40: Тонкі гумар і разнастайнасьць думак: http://telegraf.by/belarus/2006/05/01/zadornov/
- 14:07:05: шукаючы задорнава, знайшоў даўні оджыґ ваеннай газеты http://bit.ly/5nORXr
- 14:12:57: не выношу музыкі з гукамі, якія я магу пачуць у прыродзе: шэлестам, дажджом ,стракатаньнем, ціўканьнем. I still alive.
- 14:17:54: kot biesicca pad Kasabian
- 14:27:04: samaadukacuja provided by moj mienšy brat (dziakuj jamu za Kasabian), jon hraje na basusie ŭ http://bit.ly/4HKZOn, bieznadziejny, imho, hurt
Tweets copied by twittinesis.com
13.1.10
3Doktarkaja
- 13:12:46: Паглядзеў Ghost Цукера з Дэмі Мур і нябожчыкам Суэйзі. Сумна, цяжка, але — шэдэўр. Каб ня леташняе, магчыма, глядзеўся б сьветла-рамантычна.
- 13:17:59: 3Dоктарская
- 14:04:12: «Друга Ріка» вырашыла запісаць альбом, не сьпяваючы, і атрымаўся «Денніч», хоць я ўвогуле «сваіх» не выдаляю. Як там «Мода», варта слухаць?
- 16:20:31: па БТ паказалі квіток на 3D Аватар — прасаткутнік паперы, Times NR Italiс з надпісам ад рукі. :D
- 23:22:17: Мапа ста адрасоў свабоды http://bit.ly/6ztD8j
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki cinema, huki, ziemliavidy
12.1.10
šabany
- 00:25:02: 7 km pa Šabanach piecham
- 10:57:41: хо-хо, тавар у Оме, які не маглі знайсьці двое з драбінамі, але які, «значыць прадалі, бо база абнаўляецца раніцай». http://bit.ly/4EaLFw
- 11:02:35: БТ. ДАІ. БЧБ! http://trunc.it/4kafm
Tweets copied by twittinesis.com
11.1.10
prypynki i pierachody
- 00:11:44: Сар’я, Гервяты, Мураванка, Сынкавічы. Пакуль не пабачу — ніякага ні мора, ні замор’я!
- 03:07:21: афігець, амаль 30% прыхільнікаў БЧБ сьцягу, няслаба
- 03:10:24: нейкім макарам я аказаўся падпісаным на суполкі картографаў румыніі, харватыі і гэтак далей, гэтак помсьцяць аўтары адмоўленых правак =)
- 21:02:19: аўтобус з прастору — узор гаспадарлівага падыходу да ўпакоўваньня паасобных элемэнтаў, адчуйце, сябе тым, што вы купілі. Smile & wave, boys!
- 21:06:19: Ня маеш грошай на атракцыён, а хочацца моцных уражаньняў? Засьнежаны мост з Ротмістарва на Інжынэрную чакае цябе! Ыыы!На…!Башшш!
- 21:11:22: У Оме не змаглі знайсьці пазначаны на сайце і ў базе тавар і адкрыць свой сайт, каб паглядзець, як выглядае тое, што яны ня могуць знайсьці.
- 21:27:30: аддзел настольных лямпаў у оме прадстаўлены пераважна лямпамі-прышчэпкамі, якія вісяць, стаяць і ляжаць ля і на паліцах.
- 21:28:12: усё ж ня варта адкрываць краму ў дэпрэсіўным, засьнежаным нячышчаным месцы, дзе сабак болей, чым людзей.
- 21:35:30: прыпынкі і пераходы ў шабанах праектаваў чувак, які дужа ненавідзеў людзей, якія меліся там жыць.
- 21:36:23: усе дарогі ў шабанах вядуць ня важна куды — усё роўна выезд у Менск і нават на дарогу ў Менск — толькі адзін.
Tweets copied by twittinesis.com
10.1.10
Prostore. Эвакуацыя.
у 15:15 заходжу ў Прастор, а там ялейны жаночы голас аднекуль зьверху нашэптвае: шаноўныя пакупнікі й пэрсанал, у сувязі з надзвычайнай сытуацыяй выходзьце на вуліцу, карыстайцеся лесьвіцамі і чым знойдзеце, я зь першага разу аж не зразумеў, з другога не зразумеў, і толькі з трэцяга, ужо засунуўшы шапку ў камэру захоўваньня, даслухаў да канца, падумаў, а ну-ка паўтары, цётачка паўтарыла, я дастаў шапку, падышоў да інфацэнтра, там кабеткі камусь тэлефанавалі, стомлена пераглядаючыся, а што гэта за прыкол, мне не сказалі, ну я й пашоў, як дурань, але засьцярожлівы, на вуліцу Ратмістрава міма касаў, дзе разьлічваліся пакупнікі й ня менелі чэргі, міма паліц, уздоўж якіх ехалі, сутыкаючыся, пакупнікі й пакупніцы, міма кабеты на праходзе, якая прапанавала мне купіць спортлато, міма дзвярэй, у якія туды-сюды цягнуліся цуркі народу, перад уваходам стаў, услухаўся, ялейны галасок ціхенька правяшчаў тое самае, выйшаў, адышоўся на квартал, азірнуўся, дымок ад выбуху невядомага начыньня з спорамі нявызначанай трасцы за шабаноўскімі дамамі не падымаўся, ну й добра, падумаў я, але калі б што на самай справе раптам, дык і кульгавы конь побач не валяўся б.
papkorn
- 12:52:55: Бесславные ублюдки — лухта, магчыма, Inglourious Basterds лепей, але не з маім інґлішам, зрэшты, ня думаю…
- 12:54:00: The Rebound — яшчэ фільмец для сямейнага прагляду на 4-й хуткасьці абсалютна бяз шкоды для разуменьня сюжэтнай лініі.
- 12:54:44: Хто ўсе гэтыя людзі на IMDB?
- 22:03:31: какой-то олень а с ним белорус http://www.piter.fm/play/7841/1259571396 буга!
Tweets copied by twittinesis.com
9.1.10
aniolak
- 11:01:33: http://trunc.it/4jyms
- 20:08:58: http://anelak.todar.net/ Цікавы музычны праект, адно што сайт стварылі, музыку напісалі, а дробязі — тэгі прапісаць — не дарабілі.
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki huki, screenshot
7.1.10
durylka
- 00:40:55: viečar gliukaŭ: easypay, googlereader
- 01:05:40: Новы Yoono канфліктуе з TabmixPlus, адрубае адкрываньне новых укладак, ахтунґ! http://bit.ly/6gfznT
- 12:06:10: Беларуская мова вачыма яндэксньюc: «паѭдзельнѬчаць ѭ перакладзе»
- 22:59:09: нарэшце дабраўся пачытаць жж-стужкі, цяпер доўга не захочацца. гэта не сацсетка, гэта бінт шпітальны, і мне не даспадобы працэсы, што пад ім
- 23:15:39: сьмешна, калі музы́кі бароняць продаж му́зыкі альбомамі, гэта ж дурылка, на альбоме ў сярэднім 2-3 цікавыя песьні, і яны пра гэта ведаюць.
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki huki, internet, livejournal
6.1.10
niezvarotnaść pragresu
- 15:47:06: касірка вучыць пакупніцу, як карыстацца карткай: зьняла ўсе грошы і ня мучаешся, у мяне тожа ё, я ж зь ёй у магазін не хаджу!
- 18:03:30: шыла гэты белселаўскі інтэрнэт ад вэлкома, эўдошны мадэм адплёўваецца ад 1x, два мадэмы з сабой цягаць, цішто
- 20:18:16: калі бачу лямачкі, якія нельга кранаць рукамі, або Багданы, якія зьліваюць старэнькім ЛАЗам, пачынаю сумнявацца ў незваротнасьці прагрэсу.
Tweets copied by twittinesis.com
5.1.10
liasny dialup
- 11:39:20: стваральнікаў сайту трэба раз-пораз выганяць на лясны дыялап.
- 15:54:16: напісаў прызнаньне на асфальце ў ноч на першы сьнег у лістападзе, а цяпер сумнеў яго даймае, ці мілосьць да траўня не растане?
- 16:24:18: прывітаньне, шэрая сталіца, ходнікі, прадраныя да лёду, брудны сьнег і хвойнікі народу
- 16:25:46: уначы чарната дарогі паперадзе зьнікае ў апошні момант, маз апошняй мадэлі ланганьерам не па зубах
- 16:28:58: за гэты 2010-ы год я палюбіў нячышчаныя дарогі і блактна-белыя селішчы.
- 16:30:58: сельскі інтэрнэт — гэта раскоша, а ня сродак камунікацыі, да блін, 115 кілабіт за сотым кілямэтрам — гэта раскоша.
- 16:33:48: пасьля начной шпакоўні зь мінус дваццацьцю разумееш, што самыя моцныя ўражаньні фіг зашарыш
- 16:36:52: аўтобус вечарам б’е далёкім сьвятлом па ўсіх спадарожных прыпынках і бярэ ўсіх, праўда, на некаторых прыпынках дзеўкі чакаюць не аўтобуса.
- 17:04:00: калі хочаш зараблядзь у правінцыі болей за мэґагрош, мусіш дамовіцца з брыгадзірам пра штомесячны адкат, усяго недзе з паўсумы
Tweets copied by twittinesis.com
4.1.10
malieńkija radaści
- 17:11:08: вось і знайшлося прымяненьне Опэры: Opera Turbo + CDMA 1x via Gtran (115Kbps)
- 17:17:39: парадавалі прадавачак фірмовай крамы «Лепелька», што «Лепелька» іхная — прадукт году, у менскім мэтро пішуць, прадавачкі троху парадаваліся.
- 18:14:12: маленькія радасьці Віцебскай вобласьці — гаркаватае піва «Дзьвінскага бровара»
- 19:32:08: Fwd: Biahomĺski aŭtavakzal - http://andrejczyk.blogspot.com/2010/01/biahomlski-autavakzal.html (via http://ff.im/dJaDx) http://ff.im/dJaS0
Tweets copied by twittinesis.com
3.1.10
Biahomĺski aŭtavakzal
2.1.10
navahodni viciebsk
Палічы ч-з сьцягі.
Гэтая ёлка на плошчы Свабоды сёлета паніжаная ў званьні. Галоўная конусападобная зялёная штучнасьць цяпер на апошняй фотцы, то бо на плошчы Перамогі. Туды валяць ходнікамі натоўпы народу, такога трафіку я ў Менску нават ня бачыў.
З горкі пракаціцца не адважыўся, віцебчукі — сьмялейшыя.
Я мушу сказаць, што цэнтар аздобілі як ніколі, падсьвятлілі дамы, нават хрушчоўкі, навесілі над дарогамі гірлянды, мне спадабалася.
Гэта ўласна галоўная ёлка. Кажуць, самая высокая ў краіне. Зблізку ня скажаш. Езьдзяць конікі, понікі, каток поўны народу, дыскач, хуткая, усё як мае быць.
narnija
- 04:48:42: віцебск — мая краіна Нарнія, ад Астроўна — усё бела, я ведаю, гэта родны горад сустракае мяне.
- 04:53:12: Новы год — найлепшы стымул для кіроўцы рэйсавага аўтобуса разагнацца да ста дзесяці.
- 04:55:28: хаўс-паці паверхам ніжэй скончылася глухімі ўдарамі аб сьценку і звонкім бразгатам посуду, цяпер ідуць п’яныя дэбаты, пад гэта можна спаць
- 04:59:35: фонам новага году быў канал культура, дзед Ласт быў яўна пад кайфам, аркестар не адставаў
- 05:01:19: прыйшоў пасьля працоўнага дня, павячэраў і —хоба — новы год!
Tweets copied by twittinesis.com
cetliki viciebsk, zavakońnie
1.1.10
soundtrack minulaha hodu
Гэтыя песьні зусім ня песьні і ня музыка, песьні слухаеш і слухаеш сабе, а гэтыя зборы гукаў спэцыяльна сканструяваныя для цуда-парта, які ёсьць у кожнага чалавека, але, вечная гэтая вайна стандартаў, у кожнага чалавека розны. І вось гэтая музыка як уторкнулася ў гэты мой порт, так і торкае дагэтуль шторазу, зараджае энэргіяй, выводзіць на інтэрфэйс, ну тобо морду твару, нематываваныя ўсьмешкі, сьцішвае хаду, загружае зборы фантастычных вобразаў.
Гукавая дарожка мінулага году зусім выпадковая і зусім не супадае зь мінулым годам. Некаторыя песьні заблукалі ў дарозе гадоў на дзесяць.
Bloc Party - I Still Remember
Цікава, што калі ён гучаць у фільмах, дзеяньне адыходзіць на другі план. Мусіў быў сто разоў прыесьціся, а не прыеўся.
In-Grid & Stachursky – I Love
Вышэйпазначаныя таварышы паленаваліся нават зьняць тэледыск на сваю дасканалую драпалку за струны душы, аааайлав!
Hooverphonic – Sometimes
А хто там ідзе, а хто там ідзе? Hooverphonic!
When in Rome - The Promise
Напісалі, ўскочылі на вяршыні чартаў, саскочылі і надзейна забыліся, не пасьпеўшы ні раскруціцца, ні дарасьці да ўзроўню штогадовай паснаватай дыхтоўнасьці, як якое плэсіба з ахой. Песьня-зьнічка, цудоўная выпадковасьць.
Lorraine – Transatlantic Flight
Доўгія зімовыя нарвэскія вечары спрыяюць стварэньню лёгкай паветранай празрыстай музыкі. Хлопцы ці то распаліся, ці то перайменаваліся.
http://www.muzoff.ru/preview.php?id=28131
Röyksopp – Happy Up Here
Прызнацца, пасьля Melody A.M. я ня верыў, што Röyksopp можа нечым зьдзівіць. Прыемна расчароўвацца.
MGMT - Time to Pretend
Гэта ўвогуле музыка ці расшыфраваны сыгнал з альфацэнтаўры?
Pet Shop Boys – Love etc.
Саладжавыя Pet Shop Boys зрабілі нешта на сябе не падобнае.
The Killers - Human
Калі ўжо яны сьпішуцца, гітуюць і гітуюць, і так файна. Адно што запіс, нібыта, зарываецца на нізкіх.
Safety Dance - Men Without Hats
Peter, Bjorn & John - Young Folks
Гэтая настолькі вышэйшае за творчы багаж Петруся, Б’ярнуся і Януся, што я за іх аж трывожуся.
The Chemical Brothers - The Salmon Dance
Адзіная рэч, якая ўвайшла праз вобраз, бо кліп проста супэрскі, яго нават паказаць проста так не даюць, скнары.
http://www.youtube.com/watch?v=TOyDkwaUh-Y
Mika - Love Today
Гэта весялунскі газ, гусьлі-самаграі, мозг пасылае бязладныя сыгналы канечнасьцям, і гэтаму ніяк няможна даць рады, хочацца скакаць да столі.
Андрей Бирин – Шаляй-валяй
Наймацнейшае леташняе кінаўражаньне, і файна расфарбаваная песьня «Чайфа», якая была ўжо пакрылася сэпіяй.
ff
- 02:09:23: каляндны настрой — Tinseltown 2.20091201 :: Add-ons for Firefox - https://addons.mozilla.org/en-US/firefox/addon/3918 http://ff.im/dz9XN
Tweets copied by twittinesis.com