1.1.10

soundtrack minulaha hodu

Гэтыя песьні зусім ня песьні і ня музыка, песьні слухаеш і слухаеш сабе, а гэтыя зборы гукаў спэцыяльна сканструяваныя для цуда-парта, які ёсьць у кожнага чалавека, але, вечная гэтая вайна стандартаў, у кожнага чалавека розны. І вось гэтая музыка як уторкнулася ў гэты мой порт, так і торкае дагэтуль шторазу, зараджае энэргіяй, выводзіць на інтэрфэйс, ну тобо морду твару, нематываваныя ўсьмешкі, сьцішвае хаду, загружае зборы фантастычных вобразаў.

Гукавая дарожка мінулага году зусім выпадковая і зусім не супадае зь мінулым годам. Некаторыя песьні заблукалі ў дарозе гадоў на дзесяць.

Bloc Party - I Still Remember

Цікава, што калі ён гучаць у фільмах, дзеяньне адыходзіць на другі план. Мусіў быў сто разоў прыесьціся, а не прыеўся.




In-Grid & Stachursky – I Love

Вышэйпазначаныя таварышы паленаваліся нават зьняць тэледыск на сваю дасканалую драпалку за струны душы, аааайлав!




Hooverphonic – Sometimes


А хто там ідзе, а хто там ідзе? Hooverphonic!




When in Rome - The Promise

Напісалі, ўскочылі на вяршыні чартаў, саскочылі і надзейна забыліся, не пасьпеўшы ні раскруціцца, ні дарасьці да ўзроўню штогадовай паснаватай дыхтоўнасьці, як якое плэсіба з ахой. Песьня-зьнічка, цудоўная выпадковасьць.




Lorraine – Transatlantic Flight

Доўгія зімовыя нарвэскія вечары спрыяюць стварэньню лёгкай паветранай празрыстай музыкі. Хлопцы ці то распаліся, ці то перайменаваліся.

http://www.muzoff.ru/preview.php?id=28131


Röyksopp – Happy Up Here

Прызнацца, пасьля Melody A.M. я ня верыў, што Röyksopp можа нечым зьдзівіць. Прыемна расчароўвацца.




MGMT - Time to Pretend

Гэта ўвогуле музыка ці расшыфраваны сыгнал з альфацэнтаўры?




Pet Shop Boys – Love etc.

Саладжавыя Pet Shop Boys зрабілі нешта на сябе не падобнае.




The Killers - Human

Калі ўжо яны сьпішуцца, гітуюць і гітуюць, і так файна. Адно што запіс, нібыта, зарываецца на нізкіх.




Safety Dance - Men Without Hats




Peter, Bjorn & John - Young Folks

Гэтая настолькі вышэйшае за творчы багаж Петруся, Б’ярнуся і Януся, што я за іх аж трывожуся.




The Chemical Brothers - The Salmon Dance

Адзіная рэч, якая ўвайшла праз вобраз, бо кліп проста супэрскі, яго нават паказаць проста так не даюць, скнары.

http://www.youtube.com/watch?v=TOyDkwaUh-Y


Mika - Love Today

Гэта весялунскі газ, гусьлі-самаграі, мозг пасылае бязладныя сыгналы канечнасьцям, і гэтаму ніяк няможна даць рады, хочацца скакаць да столі.




Андрей Бирин – Шаляй-валяй

Наймацнейшае леташняе кінаўражаньне, і файна расфарбаваная песьня «Чайфа», якая была ўжо пакрылася сэпіяй.

No comments: