9.6.10

From Twitter 06-08-2010



  • 11:46:09: за апошнія паўгода песьню «Нас не подолати» на ластэфэме праслухали 27 разоў
  • 11:49:51: Выкінуў з «Кароткага правадніка па менскіх веластаянках» http://bit.ly/NZN1n фразу «любая з разгледжаных веластаянак лепей за слуп ці дрэва»
  • 12:08:59: б’ёрк надзіва гарманіруе з суседзкім пэрфаратарам, як быццам так і задумана. а я, як лох, проста так слухаў, як каньяк безь лімону.
  • 12:11:11: дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што бессыстэмны блёк майго кампа ад пэрфаратара адстае ня дужа, спадзяюся, вібрацыі ад яго тэж карысныя
  • 12:13:13: колькі канатацый прыходзіць праз навушнікі, вось cosmic baby — самая вялікая пад’*бка майго юнацтва, усюды прадаваная пад пысай Ж. М. Жара.
  • 12:20:36: як ні разу не заплямленаму ў #ff, мне можна і ў аўторак — @dermetfak. такая прыемная адмарожанасьць у гэтую духацень.
  • 12:24:44: трэба зрабіць такі каляндар, дзе б пазначаўся ўзрост задачы, напр.: пастрыгчыся сёньня (2 month ago), памыць ровар сёньня (27 days ago) etc.
  • 12:28:22: раней як было — едзеш у джынсах і кашулі — прыціскаюць, узьдзенеш шлем і веламайку — рэспэкт і павага, цяпер аўтамабілістаў фіг чым праймёш
  • 12:31:38: а гадоў 6-7 таму доўга шукаў, але знайшоў у нейкай жаночай краме адблісковыя стужкі. У Малінаўцы на пераходзе машыны за 3 мэтры прапускалі
  • 15:23:58: не зразумеў сэмантыкі расстаўленых ўздоўж віп-вуліцы Язьмінавай унітазаў, — тых, хто праехаў пад шыльдачку «праезд забаронены», замочаць?
  • 15:44:23: у чужынскіх абласьцях зялёны без чаргі запальваюць перад трамваямі, а ў нас — перад аўтобусамі з ротай ганаровай варты
  • 16:01:59: ромбакубаактаэдры спрыяюць росту расьлінаў. Дарожкі насупраць гэтай фігуры зарастаюць травой, нармальнай такой, як на дальняй станцыі.
  • 16:20:15: абаждзіце, гэта зь ліпеня ўсе сайты ў дамэне .by будуць бясплатныя па гасьцявым байфлаі?
  • 17:40:33: падкаціў да ТТ-скрыжаваньня ў Сьляпянцы дзе Падлесная, а там з 3-х бакоў дылема перавагі, разгледзеўся дый паехаў 1ым як велабеспрадзельшчык
  • 18:38:27: у дэма-заторы на zator.by жудасны затор на пешаходнай зоне Летняй вуліцы. Гэта ня дэма, гэта тупа.


Tweets copied by twittinesis.com


No comments: