- 00:02:25: я зразумеў, усё Yupi скупілі правінцыйныя заводы безалкагольных напояў
- 00:08:40: RT @grechnevaya: Прикиньте, как нашим детям будет хуева - все ники заняты, вся почта занята...
(с) xD - 00:21:54: А можа акцызная марка на адтуліне бляшанкі — гэта нездарма? можа, яе піць трэба? можа, гэта ДАСТ такі? Ня проста так жа яна заўжды там.
- 00:24:20: найбольш чаканая прыгода — 12 км па горадзе на досьвітку суботы між выпускнікоў-сустракальнікаў першага дарослага бадуна, ну а потым Адрыў…
- 18:41:13: красуня на стаянцы ціхенька акуратненька здала назад і адбіла аб знак левае люстэрка. такі прыкол.
- 23:11:12: ідэальны ролер едзе насустрач, раскідае капыты на ўсю дарогу, слухае навушнікі-затычкі на ўсю моц, задуменна паглядае на зорнае неба
- 23:12:22: хоць ты запускай сыгнал грамадзянскай абароны па ўсім горадзе, хоць вазі на рулі пражэктар, ідэальны ролер цябе не абміне
- 23:14:45: ідэальны выпускнік ужо бухі і амаль шчасьлівы, для поўнага шчасьця нестае адно ўехаць у дарослую жызь на адабраным ровары, ну ці кінуць чым
- 23:16:35: уяві, тры жывыя істоты нарадзіліся з толькі тым прызначэньнем, каб захлынуцца ў воку раварыста за адзін гарачы вечар.
- 23:17:27: радуе толькі, што ў выніку натуральнага адбору вывядуцца мошкі, якія навучацца вочы аблятаць
- 23:19:00: хоць хто іх ведае, можа, па іхняму загінуць у чалавечым воку гэта подзьвіг, за які на тым сьвеце даюць сакавітых раварыстаў на пракат.
- 23:31:18: улетку ўвогуле ўсё такое аднаразовае
Tweets copied by twittinesis.com
No comments:
Post a Comment