15.6.10

partyzanka

Калі раварысты пачнуць пераходзіць дваравыя выезды пешшу, у нас будзе краіна перамоглага аўтамабілізма. Першая такая ў сьвеце! Пры ўмелай раскрутцы і рэкляме на Эўраньюсе гэта неверагодна павялічыць турыстычны патэнцыял. У міністэрстве турызму будзе спэцыяльная стаўка «веласіпедыст», які будзе хадзіць з роварам праз дваравыя выезды па турыстычна прывабных маршрутах. Іншых раварыстаў у краіне, як і было задумана, не застанецца, або яны будуць на прымусовых працах адпрацоўваць БЕШЕНЫЕ© штрафы за кожны з 50 штодзень пераеханых выездаў.

Пры майстэрскай трактоўцы ПДР рух на ровары ў нашай краіне УЖО ў той ці іншай ступені нелегальны. Гэта вядома і без падпёбікваньня аўтападзішахаў. Раварыст, які выязджае ў горад — гэта лічы партызан-падрыўнік. Пешаходаў пералякаць, аўтамабілістаў разьюшыць, пераехаць недаравальную колькасць выездаў і пераходаў і як мінімум адну праезную частку ў сьвяшчэнным для аўтамабілістаў месцы і, галоўнае!, ні разу ня сьпешыцца.

Так што калі пры выезьдзе з двара вы бачыце раварыста, ня верце вачам, гэта безразважны зацяты партызан-камікадзэ-нелегал, і ці мала што ў яго там на ўме (і ў падствольніку:). Хай едзе пакуль. Усё роўна Дзень Перамогі аўтамабілізму ў асобна ўзятай краіне непазьбежны.

No comments: