Трэба было пераскочыць гэты праспэкт на жоўты па Талбухіна, дык не ж, панесла пад першую гадзіны начы з роварам у падзямельны пераход.
У горадзе нікога, у пераходзе нікога, качуся, ня круцячы педаляў, паціху, і тут раптам у самым канцы ад сьцяны аддзяляецца цень і шыбуе напярэймы. Я ўбок — цень убок, я ў іншы — цень туды жа. Ну й тут у сьвятле фары бачу, што цень у блакітнай кашульцы, у капялюшы з казырком (але не велашлем). Ну, стаў. І цень бязь лішніх прадмоў стаў — пі...ць і да...бвацца.
Гадзіна ночы на носе, у сталіцы нашай краіны гарыць толькі кожны трэці ліхтар, пустэча, хоць здымай кіно пра высадку амэрыканцаў на Месяц, і ў гэтых дэкарацыях му…(жы)к з фуражкай чытае вар’яцкую лекцыю з выкарыстаньнем словазлучэньняў «велатрэк у пераходзе», «узяць у рукі веласіпед», «калі вам зробяць веладарожку ў мэтро». Я стаю, зьдзіваваны, насупраць адзінага сустрэтага па дарозе чэла і афігеваю. Але размову страюся падтрымліваць, хоць навіны з форуму велатаварыства фуражкавы цень заводзяць яшчэ больш. Выглядае, ён сур’ёзна пранікся важнасьцю моманту: вось — прыйшоў, убачыў і прасёк, а цяпер наставіць на шлях ісьцінны гэтую вяртлявую пагрозу бясьпецы грамадзтва і яшчэ (глядзіць міма) па-ду-ма-е, што зь ёй зрабіць.
Аргумэнт пра тое, што я не разьлічваў тут і цяпер сустрэцца зь якім-кольвек прадстаўніком чалавечай расы, а значыцца і ствараць яму небясьпек, б’е міма — справа ў прынцыпе — Строгім Выкананьні Правілаў.
Думаю, як трактуюць правілы п...ж ды іншую пэдагагічную дзейнасьць за межамі даручанай блакітнаму ценю мэтрастанцыі і колькі скрыняў пандоры можна пры жаданьні нясьпешліва на яе правалачы.
Не зьдзіўлюся, калі блакітны цень з Маскоўскай а
І што цікава, едучы пасьля начным паркам чалюскінцаў (таксама, калі верыць вікіпэдыі, няўдачнікаў), злавіў сябе на думцы, што гэты блакітны ў фуражцы нагадаў мне БТэлевізар — там таксама п...яць, да...бваюцца і чытаюць лекцыі на тле абсалютна сьмешных дэкарацый. Таму і слухаў я яго няўважліва.
А можа, ён што істотнае сказаў.
Можа, у мэтро і праўда веладарожка будзе...
17.6.11
vieladarožka ŭ metro
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment