22.9.06

КМ. першыя ўражаньні.

сёньня крытычная маса прыехала да мяне.
дакладней, я нечакана дагнаў яе каля музкамэдыі.
ну як дагнаў, то вырашыў пракаціцца.
КМ - весела, задорна і задзірліва, ніякай тугі па адсутнасьці роварных дарожак, ніякай зацятасьці пратэсту.
з сустрэчных ніхто нічога не разумее, пешаходы гарланяць, машыны прыветна сыгналяць.
моладзь катаецца разам.
сьвята непаслухмянасьці...
народу шмат, чалавек пад 50.
грамадзкі транспарт не прапускалі - шкада, хоць нейкіх прынцыпаў варта пільнавацца.

пасьля КМ роварных сьцежак нам ня зробяць - дзеля гэтага варта было б вызнаць, дзе табарыцца паўлаў і падудзець у яго пад вокнамі ўсёй грамадой, зрэшты, пэўны, што паўлаў і ягонае пакаленьне нам веладарожак ня зробіць.
зробяць тыя, з кім я сёньня катаў на КМ, гарадзкое пакаленьне, а не пакаленьне "з калхозу ў горад". Ясна, што ў калхозах няма тралейбусаў і на роварах езьдзяць бо на жыгуль грошай няма.
КМ паказвае, што раварысты ёсьць і прэтэндуюць на тое, каб іх заўважалі.
пасьля прыняцьця сёлета дыскрымінацыйных правілаў, дзе нас адправілі давіць пешаходаў і штурмаваць бардзюры, нават гэтая функцыя КМ дарагога вартая.

No comments: