18.9.06

роварныя маршруты для пачаткоўцаў. ілюстраваны дапаможнік :)

сёньня выбраўся праверыць, ці ня стала цяпер магчыма выскокваць з аўтадораўскай наўпрост на Сямашкі-Рылаўшчыну. Скажу адразу - стала. І адначасова ў мяне зьявіўся любімы "рэлаксацыйны" пакатушачны маршрут з цэнтру дахаты (бо на працу ў цэнтар звычайна сьпяшаешся і прэш найкарацейшай дарогай).

Чым далей я маляваў мапку, тым больш глябалізавалася ідэя. У выніку я намаляваў чырвоным той шлях, які зараз піяру. А сінім - астатнія альтэрнатыўныя адносна безмашынныя шляхі, якія прыгадаў. Бо што мне кажуць бязроварныя знаёмцы - на ровары езьдзіць страшна, бо Менск пад ровары непрыстасаваны. Сапраўды, на які праспэкт адразу ня сунешся. Так што хай мая мапка будзе дпаможнікам для пачаткоўцаў - Як бясьпечна даехаць па маршруце Цэнтар - Серабранка, Чыжоўка, Лошыца, Сярова, Курасоўшчына, Шчомысьліца, Пціч, Зялёны Луг, Уручча. А найперш, вядома, Малінаўка ды Паўднёвы Захад. Мо і чыноўнікі зацікавяцца. Хаця наўрад.

Што датычыць "чырвонага" маршруту, сёньня пры сустрэчным ветры ён склаў раўнютка адну гадзіну і 16,5 кілямэтраў. Як бачыце, я нікуды не сьпяшаўся.

Схемка поўным памерам, 380Кб.

Кароткае апісаньньне: Старт ад тралейбуснага дэпо на Варвашэні. Уніз паўз краму. Пешаходны пераход праз Кісялёва (у нас жа маршрут для пачаткоўцаў). Любая з трох дарожак уздоўж Скарыны. Дарожка да набярэжнай. Пад мост у Парк Горкага. Галоўная алея да лядовага палацу. Направа перад стадыёнам да набярэжнай. Пад мост Першамайскай. Набярэжная Пуліхава. Ля пешаходнага моста налева (набярэжная спускаецца ўніз і рэзка абрываецца пад стромай). Ля каменя направа. Смаленская па ходніку. Налева пад шляхавод Аранскай у бок Трасьцянецкай. Каля стаянкі направа па ходніку да вуліцы Індустрыйнай. Налева на Індустрыйную. Праз некалькі мэтраў направа на гарбаты пешаходны мост. Увага! Пры зьезьдзе з мосьціка небясьпечная выбоіна ў сьцежцы. Праз востраў на другі мост. Налева на набярэжную. (Побач ідзе вуліца Лугавая, але на ёй заўважаныя 2 вялікія сабакі). Вуліца Лугавая паварочвае. Мы едзем далей. Направа ў бок прыступак. Ля прыступак справа сьцежка. На Маякоўскага направа. Праз 10 мэтраў сьвятлафор. За ім адразу ў арку. Налева. Увага, на дарозе гарбыль! Можна ў праезд направа. Можна праехаць пару мэтраў і павярнуць на сьцежку ўздоўж школьнай агароджы. У школьны двор заяжджаць ня трэба. Абмінуць крамку і на Надзеждзінскую направа. Адразу ж налева ў праход. У канцы яго - пераход. Перад пераходам пару незаўважных прыступак. Аб'ехаць па газоне. У пераход магчыма ўехаць, але трэба быць асьцярожным - справа сьцёк, а пераход цыліндрычнай формы. У канцы прыйдзецца сьпешыцца і закаціць ровар па прыступках. Далей можна па Варанянскага да Ляўкова па ходніку, можна па Валадзько да першага павароту ў двары. Потым да АЗС. Па Сеніцкай.
На Авакяна направа, адразу налева ў арку, ля дому 32/3 налева, направа, проста, садок, 23/2, 23/1, і ў праход між 27 і 29. Перасякаем Чкалава. Праезд каля №32, №6, налева, направа на Караткевіча. На Брылёўскай налева. Па пераходах на супрацьлеглы АЗС бок. Па ходніку па мосьце (асьцярожна). За мостам налева ў бок таксапарку, зноў налева ў Пуцейскі завулак, проста на Аўтадораўскую, міма станцыі "Сталічны" (экс-Больніца), Машыністаў да самага канца. Дужа не разганяйцеся, бо вуліца заканчваецца бэтоннай сьцяной. Пры канцы вуліцы пагаршаецца пакрыцьцё. Пасьля на грунтовую каляіну. Выяжджаем да зоны адпачынку на Сямашкі. Перад мосьцікам сьпешваемся. Бо 2 прыступкі. Направа на другі мост, па пясчанай дарожцы ўгору. Акрамя гэтай дарожкі выездаў няма. Выяжджаем каля СТА. Тут тры варыянты: направа на Сямашкі праз стадыён у бок "Валгаграду", проста ў Рылаўшчыну (зафіксаваны 1 сабака), налева ў поле. Едзем налева. Праяжджаем Рылаўшчыну. Каля станцыі Курасоўшчына сьцежка направа. Яшчэ ўчора была звычайная сьцежка. Сёньня яна спрэс папераежджаная самазваламі. Ня ведаю, што будзе заўтра. Унізе дзьве натаптаныя самазваламі дарогі. Лепш трымацца леваруч. За павароткай перад раздарожжам зьлева ледзь заўважная сьцежка. Трэба на яе. Калі паехаць далей за самазваламі, сустрэнеце адно бульдозэр з гурбамі пяску. Па сьцежцы да прыпынку на Ясеніна. Горка перад ім бярэцца на 1й. Далей каму куды.

No comments: