26.9.06

англа-беларускі слоўнік. цнатлівы, маральны, пахучы.

купіў тут шырокапаперахвалены ангельска-беларускі слоўнік з 1010 старонкамі і вагой кіляграм, а там няма слова fuck, во адкалолі.
shit, bullshit, asshole таксама не прарваліся. дык нахалеры такі слоўнік?. Практычная каштоўнасьць гэтага талмуду вельмі спрэчная. З сабой яго ня возьмеш - надарвацца можна. А ў хатнім ужытку непараўнальна паўнейшая і зручнейшая ABBYY Lingvo. Хай сабе па-расейску, што паробіш, калі беларусы налаўчыліся адно цнатлівыя цэгліны вырабляць. Непатрыятычна затое практычна.
Відаць, гадоў праз 50 можна будзе марыць пра кішэнны слоўнічак ды сідзішны варыянт.
А пакуль усё як раней - загадзя прайграная канкурэнцыя з расейшчынай, не кажу ўжо пра цэлы сьвет.
Буду гэты скарб час ад часу праціраць ад пылу ў скарбонцы беларускай запозьненасьці.

No comments: