надвор’е напякло ровару… хм, раму?
толькі я скіраваўся на свой, “безмашынны маршрут”, як майму ровару заманулася пракаціцца ля былой нацыяналкі, а пасьля – зьехаць з горкі ля прыступак да Дынама, а пасьля — заруліць на Кастрычніцкую. Потым, асьмялеўшы, на Трасьцянецкай ён павярнуў мяне налева, хоць трэба направа, павёз на безаблічную, прапахлую бульбай і грыбамі з інтэрнацкіх кухняў, вуліцу Судмаліса, пацёрся ля чыгункі, патыкаўся ва ўсе сьцежкі, адкапаў сабе дарогу з апілак, і, радасны, далей рабіў што хацеў – ехаў куды хацеў, вяртаўся па праеханым, ехаў міма дарог і сьцежак, у балаты і гушчары, намотваў сабе траву на зоркі, абляпляў мяне дзядоўнікам ды сьцябаў крапівой, зарываўся ў пясок, узьбіраўся на пандусы, бадзяўся па дварах і гародах, грукаўся з каменчыкамі на толькі што ўсмоленай дарозе, умазваўся ў гразюку розных відаў, і нават – пасьпяхова езьдзіў па вадзе недзе між Лошыцай і Шэпічамі.
за гэта я яго і люблю.
25.9.06
глухаМЕНЬСК
а 21:48
cetliki hluchamieńsk, miensk, ravaryzm, šliachi
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment