магчыма пасьля бедаваньняў наконт малалікасьці джынсавага фэсту Беларусы зьмірацца з думкаю, што іх насамрэч мала
а таму ня будзе цудаў і хуткіх зьменаў
а значыць трэба мяняць стратэгію і рабіць сваю маленькую, але беларускую справу.
прыйдзе час - яна будзе запатрабаваная.
сёняшні рэжым стварае толькі вакуум.
вакуум працягвае тэрміны йснаваньня, але па ім нічога не застанецца.
нельга гнуцца, але і ня варта лезьці напралом.
нельга даваць сябе збыдліць сыстэме, але й ня варта зь ёю бадацца.
інакш кажучы, лепш унікнуць прымусовых дыскатэк, але й не шпацыраваць з партрэтамі зьніклых па дэканаце.
ІМХО, час значак і стужак мінуў. Дзіцёнку досыць гуляцца з дрындушкамі. Пара й вучыцца гаварыць. Мовай.
Яе не сарвеш, не адбярэш і не забароніш уздымаць.
Яна здольная яднаць і ідэнтыфікаваць беларусаў пры ўсёй іхняй малалікасьці.
Яна здольная не даваць згаснуць агенчыку свабоды і рацыі.
Наталіся ёй, і яна аддзячыць - імунітэтам і падтрымкай.
Гэта складаны шлях. Затое Беларускі.
Прасьцей, вядома, зьехаць.
17.9.06
дрындушкі
а 13:40
cetliki bielaruščyna, burapiena
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment