10.4.10

magazyn numar šeść


  • 00:12:16: Парк Чалюскінцаў назвалі так нездарма, хвіліны тры ехаў, а пальцы замерзьлі, ня тое што на надыханай ТЭЦцу Радыяльнай ці соткамі праспэкце.
  • 00:15:22: у тым парку, за агароджай, чалюскін і прапаў, толькі ніхто пра гэта ня ведае, бо там 2 сабакі злыя і скрытныя, а ў газэтах чаго не напішуць
  • 00:21:41: цікава, на «Настальгіі» спэцыяльна прагнозы надвор’я выбіраюць, каб супадалі, ці проста так супала?
  • 01:00:17: пацягваю піва з 50.499954,29.241085, абы-якое піва, няма чаго яго за 600 км вазіць, віцебскае б лепш прытарабанілі, а то не дакупіцца.

  • 12:30:48: Велабан падобны да беларускай мовы. Усе абураюца, усе ўсё разумеюць, усе за праўду, усе за, а фіг дзе што, пшык і нуль.http://bit.ly/by0AJy

  • 12:40:35: выдаляю распадабаную музыку і думаю, а вось прыйдуць часы, калі так проста нічога не зьліеш, толькі па прад’яўленьні дазволу з райана…

  • 18:02:17: Над уваходам у «Мясной ряд» на Талбухіна вісіць іконка ў лісьціках. Там калі пост — блаславеньне патрабуюць ці проста глядзяць празрыцельна?

  • 18:04:59: А ў «Кніжным радзе» на Талбухіна прадавачкі з рэдкім майстэрствам — як бы кліент ні выкручваўся, яны ўсё роўна акажуцца да яго патыліцай.

  • 18:08:34: Сайт «кніжнага раду» booki.by дае неактуальную інфу, што ў прайсе, што ў каталозе, толькі не пытайцеся, чаму — прадавачкі дужа абражаюцца.

  • 18:14:02: І калі ў «Магазыне №6» пасьля ўсіх гэтых «радоў» прадавачка, выбіваючы табе чэк, усклікае «вот жопа!», ты пачуваешся ўжо у дыскурсе.

  • 20:11:16: малы быў — дужа любіў вафлі, а цяпер не разумею, чаму яны прадаюцца не ў аддзеле «мыла, туалетная папера» http://company-30771.b2b.360.by/

  • 21:31:52: увогуле вершы трэба друкаваць ня проста курсівам, а яшчэ і дагары нагамі зь люстэркавым адлюстраваньнем, каб чытачы мучыліся, як аўтар.

Tweets copied by twittinesis.com

No comments: